Тутэйшыя (спектакль)
«Тутэйшыя» — спектакль па аднайменным творы Янкі Купалы, упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 года рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі. Пад канец спектаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сцяг. Некаторыя гледачы ў гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасля рэферэндуму 1995 года гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтара года спектакль быў фактычна забаронены. Пасля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 года Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спектакль ізноў знік на пэўны час з рэпертуару. Да 125-годдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 года спектакль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Пайшлі чуткі, што гэты паказ спектаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатра спрабавала не дапусціць на паказ журналістаў і не дазваляла рабіць фотаздымкі[3]. У маі 2010 года Пінігін абвясціў, што спектакль у яго пастаноўцы зняты з рэпертуару. Як патлумачыў загадчык літаратурны часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка:
На 23 верасня 2020 года планавалася вяртанне спектакля на сцэну. Раней меркавалася, што спектакль адновіцца ў чэрвені, але планы парушыла пандэмія каранавірусу, таму рэ-прэм’еру давялося перанесці[5]. Акцёры
Водгукі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia