Віктар Уладзіміравіч Саркісьян
Віктар Уладзіміравіч Саркісья́н (нар. 6 лютага 1947, г. Каменск-Шахцінскі, Растоўская вобласць, РСФСР) — беларускі артыст балета. Народны артыст БССР (1975). БіяграфіяПасля сканчэння Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1967 годзе быў салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі да 1989 года. У 1967—1973 гадах адначасова выкладчык Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1983—1985 галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі. У 1989—1992 гадах працаваў у Дамаску (Сірыя) у Акадэміі мастацтваў . Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года. ТворчасцьТанец Саркісьяна вылучаецца пластычнай выразнасцю, моцнай экспрэсіяй, віртуознай тэхнікай, вялікім скачком. Індывідуальнасць артыста здольная асіміляваць розныя ролі і стылі. Яму падуладныя класіка і характарнасць, гратэск і героіка. Дэбютаваў у партыі Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса). Сярод лепшых партый: Нуралі («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Армен («Гаянэ » А. Хачатурана), П’еро («Арлекінада» Р. Дрыга), Іван («Альпійская балада» Я. Глебава), Тарэра («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Крас («Спартак » А. Хачатурана). Найб. нечаканыя яркія і выразныя, з’едліва саркастычныя і трагічна гратэскавыя вобразы Саркісьяна: кароль Філіп («Тыль Уленшпігель» Я. Глебава) і Д’ябал («Стварэнне свету» А. Пятрова). 3 іншых партый: Юнак («Пасля балю» Г. Вагнера), Тыль і Машэка («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я. Глебава), Блазан і Ротбарт, Кот («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Чыпаліна («Чыпаліна » К. Хачатурана), Блазан («Папялушка » С. Пракоф’ева). Выступіў як балетмайстар у спектаклях: «Паненка і хуліган» на музыку Дз. Шастаковіча (1982), «Фраскіта » Ф. Легара (1984), «Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані (1985) у тэатры музычнай камедыі; «Казкі Гофмана » Ж. Афенбаха (1983) і «Кавалер руж » Р. Штрауса (1987) у тэатры оперы і балета. УзнагародыЛаўрэат 1-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балета (1969, Масква). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia