Елізавета Фёдараўна
Святая прападобнамучаніца Елісавета Фёдараўна Раманава, Вялікая княгіня Елізавета Фёдараўна (Елізавета Аляксандра Луіза Аліса; у сям’і яе звалі Эла; афіцыйна ў Расіі — Елісавета Феадораўна), (1 лістапада 1864, Дармштат — 18 ліпеня 1918), прынцэса Гесэн-Дармштадская; святая, прылічана да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквой у 1992 годзе. ДзяцінстваНарадзілася Эла (так яе звалі да прыняцця Праваслаўя) у сям’і герцага Гесэн-Дармштацкага Людвіга IV і прынцэсы Алісы, дачкі англійскай каралевы Вікторыі. Яе сястрой была Алікс — будучая Імператрыца Расійскай Імперыі. Эла паехала ў Расію, дзе прыняла Праваслаўе праз мірапамазанне і выйшла замуж за Вялікага Князя Сяргея Аляксандравіча. Дабрачынная дзейнасцьСяргей Аляксандравіч, які з’яўляўся губернатарам Масквы, быў забіты тэрарыстам Каляевым, які кінуў бомбу ў экіпаж, у якім ехаў ён са сваёю жонкай Вялікай Княгіняю Елісаветаю. Яна потым сустрэлася з Каляевым у турме і прабачыла яго. Пасля гэтага жудаснага здарэння яна вырашыла пайсці ў манастыр і стварыла ў Маскве Марфа-Марыінскі манастыр міласэрнасці[1]. Гэтая абшчына займалася дзейснай дапамогай беспрытульным, бедным. Вялікая Княгіня абыходзіла начлежныя дамы і збірала там дзяцей, што засталіся без дагляду бацькоў. Пры манастыры дзейнічалі шпіталь, аптэка, прытулак для дзяўчынак-сірот, нядзельная школа, бібліятэка, бясплатная сталовая для бедных, два храмы — Пакроўскі і бальнічны ў гонар святых сясцёр Марфы і Марыі. Манастыр меў супольны ўстаў, г. зн., уся маёмасць належала абшчыне. Духоўнае кіраванне сёстрамі манастыра ажыццяўляў пратаіерэй Мітрафан Серабранскі (цяпер кананізаваны Праваслаўнай Царквой у якасці свяшчэннамучаніка). Сёстры манастыра прымалі актыўны ўдзел у дапамозе параненым падчас Першай сусветнай вайны. ПакутніцтваУ красавіку 1918 года, на трэці дзень Вялікоднага тыдня, святую Елісавету арыштавалі і вывезлі з Масквы разам з іншымі членамі імператарскай сям’і. У ліпені таго ж года іх, яшчэ жывымі, кінулі ў пакінутую шахту, а пасля кінулі туды некалькі гранат. Кажуць, што з шахты было чуваць, як святая Елісавета і іншыя спявалі Херувімскую. Пазней мошчы святой былі вывезены праз Кітай і Аўстралію ў Іерусалім і пакладзены ў храме Св. Марыі Магдаліны. Праслаўленне і ўшанаваннеУшанаванне святой Елісаветы пачалося ў Рускай Праваслаўнай Царкве Замежжа амаль адразу. Пазней, у 1999 годзе, яна была кананізавана Рускай Праваслаўнай Царквой. Пачалі будавацца храмы ў гонар Святой Елісаветы, у тым ліку на Беларусі [2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia