Вікіпедыя:Правілы выкарыстання ботаў
Гэта падсумаванне Правіл выкарыстання ботаў. Боты — аўтаматызаваныя і паўаўтаматызаваныя праграмы, якія правяць старонкі пад зменшаным або без наўпроставага чалавечага нагляду. Бот варта запускаць з асобнага ад яго ўладальніка ўліковага запісу, бо чалавек не можа атрымаць сцяг бота. Старонка ўдзельніка мае ясна і яўна пазначаць яго ў якасці бота, каб адрозніваць ад людзей ({{Бот}}). Таксама самі ўладальнікі маюць быць даступнымі для адказу на заўвагі. Ніводнаму ўдзельніку не дазволена карыстацца сцэнарыямі аўтаадказу. Некаторыя ўладальнікі могуць вырашыць перанакіраваць старонку размоў бота на сваю ўласную, калі іх бот не адладжаны распазнаваць паведамленні. Уладальнік бота можа падаць запыт на статус бота пры адпаведнасці наступным патрабаванням:
Боты маюць атрымаць ухвалу супольнасці на старонцы Запыты на статус бота перад рэдагаваннем без сцяга бота на высокай хуткасці або без чалавечага нагляду. Бюракрат выдасць сцяг, калі будзе згода пасля абмеркавання, якое працягнецца 1 тыдзень. Імя бота мае выразна змяшчаць слова «бот» у імі яго карыстальніка, каб было лягчэй адрозніць ад людзей. Найбольш пашыраныя формы паходзяць ад імя ўдзельніка-ўладальніка (такое як Artsiom91Bot) або выкарыстоўваюць узор неадназначнасці (такі як Xenophon (bot)). Абмежаванні ў рэдагаванні і пікавыя гадзіныЗапушчаныя без сцяга боты маюць правіць з перапынкамі звыш 1-й хвіліны між праўкамі (= менш за 1 праўку за хвіліну). Пасля ўпаўнаважання і належнага пазначэння яны маюць дзейнічаць з найменшым перапынкам у 5 секундаў (12 правак за хвіліну). Ботам варта пазбягаць запуску падчас найбольш напружаных гадзін, бо яны ствараюць вялікую нагрузку на серверныя сродкі, што прызначаюцца для чытачоў і рэдактараў. У гэтыя гадзіны яны маюць працаваць з перапынкам у 20 секундаў (3 праўкі за хвіліну), каб ашчаджаць сродкі. Хуткасць правак бота можа аўтаадладжвацца ў залежнасці ад сервернай загрузкі (затрымка сервера падпарадкаванай базы даных) праз даданне параметра ў радок запыту кожнага URL. Глядзіце дакументацыю найбольшай затрымкі на МедыяВікі. Нагляд і найлепшыя практыкіКалі адкрыта не заяўлена, што бот працуе самастойна, уладальнік мае заставацца даступным, часам правяраць паведамленні і быць гатовым спыніць бота, калі той неналежна працуе або атрыманы скаргі. Бота могуць заблакаваць да вырашэння ўсіх пытанняў, калі ўладальнік не даступны. Настойлівая парада дзеля спрашчэння абыходжання з ботам і найлепшай практыкі: 1) абярыце дазвол, 2) абнародуйце крынічны код, 3) майце суправаджальнікаў, 4) напішыце дакументацыю. Непрымальнае выкарыстанне
Пазбаўленне правоў ботаСцяг бота могуць адабраць:
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia