Вікіпедыя:Адміністрацыйны падзел Беларусі
ПаветыДля паветаў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і каля яе ў складзе розных дзяржаў (Вялікае Княства Літоўскае, Расійская імперыя, РСФСР і БССР, міжваенная і сучасная Польшча), мусяць існаваць асобныя артыкулы па перыядах:
У выпадку, калі ў межах аднаго перыяду павет быў скасаваны, а потым адноўлены з той жа назвай, ствараецца адзін артыкул. У выпадку перайменавання ствараецца асобны артыкул, калі яно звязана з пераносам адміністрацыйнага цэнтра (напрыклад асобна Беліцкі павет і Гомельскі павет, але Старабыхаўскі павет перасылае да Быхаўскі павет). Для кожнага з трох вялікіх перыядаў асобна ствараюцца катэгорыі і шаблоны. РаёныШаблоны і катэгорыіДля кожнага існуючага і былога раёна ствараецца аднайменная катэгорыя, напрыклад Катэгорыя:Свіслацкі раён, Катэгорыя:Рудзенскі раён. Акрамя гэтай катэгорыі-эпаніма, у артыкул пра раён таксама дадаюцца катэгорыі па даце ўтварэння і скасавання (напрыклад Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе, Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе). Катэгорыі існуючых раёнаў уключаюцца ў катэгорыі Катэгорыя:Раёны Гродзенскай вобласці і падобныя. Катэгорыі былых раёнаў уключаюцца ў катэгорыю Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі, а таксама артыкул пра былы раён уключаецца ў катэгорыі гісторый раёнаў, у якія зараз уваходзяць тэрыторыі скасаванага раёна. Для існуючых раёнаў ствараецца аднайменны шаблон, у якім пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і сельсаветы. У артыкул пра існуючыя раёны дадаюцца тры шаблоны: аднайменны шаблон раёна, шаблон адміністрацыйнага падзелу вобласці, а таксама шаблон-група з пералікам гістарычных адміністрацыйных адзінак, у якія ўваходзіў раён. Для скасаваных раёнаў дадаецца толькі апошні шаблон-група. Аб’яднанне і падзел артыкулаўУ выпадку, калі раён быў скасаваны, а потым адноўлены з той жа назвай, ствараецца адзін артыкул. У выпадку перайменавання ствараецца асобны артыкул, калі яно звязана з пераносам адміністрацыйнага цэнтра (напрыклад асобна Парыцкі раён і Светлагорскі раён, але Прапойскі раён перасылае да Слаўгарадскі раён). У выпадку падзела артыкула на некалькі ў сувязі з пераносам цэнтра раёна даты перайменавання лічацца датамі стварэння/скасавання, яны прапісваюцца ў шаблоне-картцы і ў катэгорыях. СельсаветыШаблоны і катэгорыіДля кожнага існуючага сельсавета з больш чым адным населеным пунктам ствараецца аднайменны шаблон, у якім змяшчаюцца толькі артыкулы пра населеныя пункты, якія зараз уваходзяць у склад сельсавета (таксама дадаецца цэнтр, нават калі ў сельсавет не ўваходзіць). Населеныя пункты, якія ўваходзілі ў сельсавет раней (скасаваныя, уключаныя ў іншыя населеныя пункты, перададзеныя ў іншыя сельсаветы), у шаблон не дадаюцца. Для скасаваных сельсаветаў шаблон не ствараецца (а ў выпадку скасавання існуючыя выдаляюцца). Для кожнага існуючага сельсавета ствараецца аднайменная катэгорыя (напрыклад Катэгорыя:Лельчыцкі сельсавет), у якой змяшчаюцца толькі артыкул пра сам сельсавет і пра населеныя пункты, якія зараз уваходзяць у склад сельсавета. Населеныя пункты, якія ўваходзілі ў сельсавет раней (скасаваныя, уключаныя ў іншыя населеныя пункты, перададзеныя ў іншыя сельсаветы), у катэгорыю не дадаюцца (як і розныя геаграфічныя аб’екты, людзі, арганізацыі, гістарычныя сельсаветы). Для скасаваных сельсаветаў катэгорыя не ствараецца (а ў выпадку скасавання існуючыя выдаляюцца). Акрамя гэтай катэгорыі-эпаніма, у артыкул пра сельсавет (як існуючы, так і былы), які калі-небудзь уваходзіў у склад БССР або Рэспублікі Беларусь, таксама дадаюцца катэгорыі па даце ўтварэння і скасавання (напрыклад Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе, Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе). Для існуючых сельсаветаў колькасць катэгорый утварэння павінна быць на адну болей колькасці катэгорый скасавання, для былых — роўна. Катэгорыі (але не артыкулы) існуючых сельсаветаў дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Пінскага раёна, якія дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Брэсцкай вобласці і Катэгорыя:Пінскі раён. Калі сельсавет уваходзіў раней у нейкі раён, то ў артыкул пра яго дадаецца катэгорыя гэтага раёна ў выглядзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёна, незалежна ад таго ці існуюць сельсавет і/ці раён зараз, як доўга цягнулася ўваходжанне і па якой прычыне яно мела месца. Катэгорыі кшталту Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёна дадаюцца ў катэгорыі Катэгорыя:Сельсаветы Пінскага раёна з пустым ключом сартавання для існуючых раёнаў і ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Рудзенскі раён для былых раёнаў, а таксама ў катэгорыю Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі. Катэгорыі былых сельсаветаў абласцей не ствараюцца. Катэгорыі Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі і Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі павінны быць метакатэгорыямі і не ўключаць непасрэдна артыкулаў, а толькі іншыя катэгорыі: у першым выпадку — па абласцях, у другім — па раёнах (існуючых і былых). Аб’яднанне і падзел артыкулаўУ выпадку, калі сельсавет быў скасаваны, а потым адноўлены з тым жа цэнтрам (ці з’явіўся зноў у выніку перайменаванняў ці іншых змен), ствараецца адзін артыкул для сельсавета з пэўным цэнтрам. У агульным выпадку перайменавання сельсавета (звязанага з пераносам цэнтра або перайменаваннем цэнтра) асобны артыкул не ствараецца, са старой назвы робіцца перасылка (напрыклад Махіроўскі сельсавет перасылае да Баравухскі сельсавет). У артыкуле пра сельсавет старыя назвы выдзяляюцца тлустым. Аднак, у складаных выпадках, як правіла калі сельсаветы неаднаразова пераймяноўваліся, скасоўваліся, аб’ядноўваліся і падзяляліся (што было звязана са зменай адміністрацыйнага цэнтра), замест аднаго артыкула ствараюцца асобныя артыкулы. Гэтыя артыкулы адрозніваюцца па назве сельсавета, пры гэтым у артыкуле можа быць закранута гісторыя звязаных сельсаветаў. У такім выпадку даты перайменавання лічацца датамі стварэння/скасавання, яны прапісваюцца ў шаблоне-картцы і ў катэгорыях. Напрыклад, Чудзінскі сельсавет аб’ядноўваўся, падзяляўся і пераймяноўваўся з Рожанскім сельсаветам, таму артыкулы існуюць асобна, кожны апісваюць адзінкі са сваім цэнтрам, дата перайменавання лічыцца датай утварэння/скасавання. Пассаветы і гарсаветыУ сувязі з тым, што з 2012 года населеныя пункты не могуць быць падпарадкаваныя пассаветам і гарсаветам і такіх фактычна не засталося, асобныя артыкулы пра гарсаветы і пассаветы не ствараюцца. У выпадку калі пассавет быў пераўтвораны ў сельсавет (ці такі сельсавет існаваў раней), гісторыя пассавета можа быць апісана ў артыкуле пра сельсавет і зроблена на яго перасылка, напрыклад Камарынскі пассавет перасылае на Камарынскі сельсавет. Катэгорыі «Сельсаветы, утвораныя ў … годзе» пры гэтым выстаўляюцца па даце пераўтварэння пассавета ў сельсавет, якая лічыцца фактычнай датай утварэння сельсавета. Калі аднайменны пассавету/гарсавету сельсавет ніколі не існаваў, то звесткі пра падпарадкаваныя некалі населеныя пункты дадаюцца ў артыкул пра сам пасёлак гарадскога тыпу ці горад. Старонка пра пассавет ці гарсавет робіцца перасылкай на артыкул пра сам пасёлак гарадскога тыпу ці горад. Ні ў якія шаблоны і катэгорыі спасылкі на пассаветы і гарсаветы не дадаюцца — толькі на гарады і гарадскія пасёлкі. Афармленне артыкулаў пра населеныя пунктыДля артыкулаў пра існуючыя населеныя пункты дадаюцца катэгорыя сельсавета, у які ён уваходзіць, і катэгорыя кшталту Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна. Для артыкулаў пра нядаўна скасаваныя населеныя пункты ў шаблон {{НП-Беларусь}} дадаецца параметр У артыкулах пра існуючыя населеныя пункты змяшчаюцца шаблоны адпаведнага сельсавета (калі такі шаблон існуе), а калі спасылка на яго маецца ў шаблоне раёна — то і шаблон раёна. Агульнае афармленне старонакАдміністрацыйныя адзінкі ўтвараюцца (руск.: образуются), а не ствараюцца (руск.: создаются). Для адміністрацыйных адзінак націск, транслітарацыя на лацінку, руская назва і адміністрацыйны цэнтр пазначаюцца ў артыкуле, толькі калі яны прыведзены ў аўтарытэтнай крыніцы. Самастойнае вызначэнне ад назвы адміністрацыйнага цэнтра лічыцца арыгінальным даследаваннем. Датай змянення адміністрацыйнага падзелу (утварэнне скасаванне перайменаванне адзінак, перадача населеных пунктаў з адной адзінкі ў другую), якая пазначаецца ў артыкулах, лічыцца дата прыняцця адпаведнага ўказа або рашэння органаў улады (нават у тых выпадках, калі згодна з законам гэтае рашэнне набывае моц толькі пасля афіцыйнага апублікавання, што можа адбыцца і праз некалькі тыдняў). Для адміністрацыйных адзінак ужываецца скарочаная назва «сельсавет» (а не «сельскі Савет»). Варыянт «сельскі Савет» можа ўжывацца для органаў улады (сельскі Савет дэпутатаў). |
Portal di Ensiklopedia Dunia