Тут можна пакідаць тэхнічныя задачы, якія не тычацца працы ботаў, але неабходныя для паляпшэння працы ў беларускай Вікіпедыі.
Шаблон:Дзяржава
Зараз можна ўбачыць у артыкуле "Федэрацыя Босніі і Герцагавіны", што сцяг цягнецца няведама адкуль, заглушка герб быццам цягнецца з самога Шаблон:Дзяржава. А ў краіны няма ні сцягу, ні гербу. Калі ласка, падпраўце, каб калі параметры пустыя, каб або цягнулася з Вікіданных, або заставалася пустым. Глядзеў там, але баюся зламлю гэты шаблон зусім. --Максім Л. (размовы) 18:26, 31 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
Шаблон:Дзяржава
Зраза можна ўбачыць у артыкуле "Федэрацыя Босніі і Герцагавіны", што сцяг цягнецца няведама адкуль, заглушка герб быццам цягнецца з самога Шаблон:Дзяржава. А ў краіны няма ні сцягу, ні гербу. Калі ласка, падпраўце, каб калі параметры пустыя, каб або цягнулася з Вікіданных, або заставалася пустым. Глядзеў там, але баюся зламлю гэты шаблон зусім. --Максім Л. (размовы) 18:24, 31 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
У выкліках шаблона Картка парамэтры імя/назва не могуць быць пустымі (iмя=, назва=, ці {{{імя|}}}, {{{назва|}}} ў шаблонаў, якія выкарыстоўваюць шаблон Картка). Гэтыя парамэтры могуць адсутнічаць увогуле, але не быць пустымі.
@Iluvatar, можа, Вы паправіце ў адным-двух месцах, як узор, бо спрабаваў дадаць такія параметры, дзе збой у шаблоне, але ніхалеры не атрымалася ў мяне. Відаць, не туды дадаваў. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 20:55, 13 верасня 2024 (+03)[адказаць]
Вы зрабілі наадварот: дадалі яшчэ адзін пусты парамэтр :) Канструкцыя {{{name|}}} азначае, што калі name= адсутнічае, будзе пуста. Зусім пуста. Таму выдаліце | з абавязковых парамэтраў, проста {{{name}}}. Або ўключыце ўвесь код на старонках шаблонаў у тэг <includeonly>. Гэтая праблема толькі там, таму што ў рэальным выкарыстанні адзін з гэтых двух параметраў павінен быць запоўнены. Iluvatar (размовы) 22:07, 13 верасня 2024 (+03)[адказаць]
Нейкі збой, відаць, адбыўся ў сувязях з Вікіданымі. Напрыклад, у {{Мастак}} мужчынам піша сужэнца як "муж", хаця і ў самога мастака на Вікіданых пол мужчынскі і ў яго жонкі жаночы пазначаны. Убачыць гэта можна напрыклад у Януар Іванавіч Сухадольскі. Таксама, здаецца, яшчэ з нейкім шаблонам такое бачыў, але хутка прамільгнула і не запісаў сабе. --Максім Л. (размовы) 19:46, 13 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Так, выпраўлена слушна, зараз працуе як трэба. Можна шаблон {{Мастак}} ужываць як прыклад для выпраўлення, калі раптам знойдуцца іншыя шаблоны з паламаным вызначэннем полу.--Artsiom91 (размовы) 20:09, 13 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Прадублюю запыт сюды, даўно хочацца разабрацца. Сёння паспрабаваў абнавіць шаблон згодна ру-вікі, але так пакуль і не разабраўся, чаму не працуюць водступы ў раздзеле карткі з моўнай класіфікацыяй (сям’я, групы і г.д.) праз :, :: etc.
На дадзены момант класіфікацыя моў дрэнна чытаецца і ў некаторых момантах там крыху каша. Plaga med (размовы) 18:47, 31 жніўня 2023 (+03)[адказаць]
У рускай Вікі ў візуальным рэжыме ёсць вельмі зручны інструмент для аўтаматычнага афармлення зносак са спасылкі на нейкую старонку. Не магу знайсці нейкі спецыяльны гаджэт ці штосьці яшчэ звязанае з гэтым функцыяналам. Ці можам мы дадаць штосьці падобнае ў беларускую вікіпедыю? Прыемная рэч, якая можа ў перспектыве эканоміць дужа часу рэдактараў.--Plaga med (размовы) 01:11, 10 студзеня 2023 (+03)[адказаць]
@Plaga med, маеце на ўвазе афармленне артыкулаў і кніг, вось гэты Вікіпедыя:Гаджэты/refToolbar? Пераклаў яго і нават падключыў у спіс гаджэтаў у нас, але ён не працуе з нейкіх тэхнічных прычын. У гэтым не разбіраюся ну зусім, іначай зрабіў бы. Але фактычна яго замяняюць функцыі ўстаўкі шаблонаў пра візуальны рэдактар. Максім Л. (размовы) 11:49, 7 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Перакладчык прызначаны для артыкулаў, а не шаблонаў. Шаблоны трэба ўважліва пераносіць рукамі. (Разумею, што 7 прайшло, але гэта вынік больш для архіва). --MocnyDuham (размовы) 23:36, 25 лютага 2025 (+03)[адказаць]