Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Памер старонкі 204 496, гл. Вікіпедыя:Архівацыя
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.


Тэмы запытаў

Гэтая старонка для запытаў да адміністратараў па розных пытаннях, якія патрабуюць іх удзелу, напрыклад, вандалізм, зняцце і ўстаноўка аховы старонак і да т. п.

  • Для вырашэння агульных пытанняў звяртайцеся на Форум. Па пытаннях зместу асобных артыкулаў — на іх старонкі размоў.
  • Калі хочаце выставіць старонку да хуткага выдалення — дадайце на яе шаблон {{хв}} з тлумачэннем прычын
  • Калі хочаце зняць ахову са старонкі — дадайце на яе старонку размоў шаблон {{Editprotected}} з тлумачэннем прычын

З іншымі запытамі або складанымі пытаннямі звяртайцеся на гэту старонку.


Дадаць запыт

Запыты

Удзельнік Peisatai

Вітаю! Прашу звярнуць увагу на дзейнасць удзельніка Peisatai, які выкарыстоўвае Вікіпедыю для распаўсюджвання сваіх уласных даследванняў. Разгарнуў бурную дзейнасць, пішучы нейкія свае ўласныя здагадкі і фантазіі пра паходжанне геаграфічных назваў і прозвішчаў. Пры гэтым значная частка са зробленых ім правак не утрымоўвае аніякай крыніцы. У многіх з паказаных ім крыніц на самай справе гаворыцца пра сугучныя, але зусім іншыя назвы, а частка са зробленых ім правак увогуле з’яўляецца падманам і фальсіфікацыяй. Вось некаторыя прыклады:

  • Важа Назва балцкага паходжання. Той жа корань Važ- у літоўскай рачной назве Važ-upė. Звязана з літоўскім vežti «везці», važiuoti «ехаць, рухацца» [A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 368—369] Рака Важа ў крыніцы не згадваецца. Дарэчы, Peisatai вельмі любіць спасылацца на працу Ванагаса, аднак у рэчаіснасці гэты "Этымалагічны слоўнік літоўскіх гідронімаў" прысвечаны даследванню паходжання назваў рэк і азёр Літвы. Гідронімы ж Беларусі, хаця і прыводзяцца там падчас (для параўнання), але вельмі рэдка. Таму ў большасці выпадкаў ягоныя спасылкі на Ванагаса з'яўляюцца падманам.
  • Ратамка (рака) Ратамка (аграгарадок) Ратамка (вёска) Назва ракі Ратамкі балцкая, корань Rat- як у літоўскіх гідронімах Rata, Rat-upis, латышскіх Rat-upe, звязваецца з літоўскім ratas "кола, акружнасць, замкнёны шлях колам", а сама назва такім чынам канфігурацыйнага значэння[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 273.]. Да кораня Rat- у назве дададзены вакалізаваны гідранімічны суфікс -m-, які таксама ў назве літоўскай ракі Neremà[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 228.]. Назвы Ратамка ў Ванагаса няма.
  • Абстэрна Назва Абстэрна старабалцкага паходжання. Яна ігуруе таксама як «Обста» (на карце 1933 года). Так жа сама, Обстай, называецца рака Абеста (у басейне Сейма на Падняпроўі)[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 166.], яе назву збліжаюць з назвай літоўскай нёманскай ракі Abista[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 35.]. У аснове гэтых назваў індаеўрапейскае ab-, якім абазначаліся рачныя воды[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.]. Корань Ab- у азёрнай назве перадаваў значэнне «Цякучае, праточнае (возера)». Нідзе ў прыведзеных крыніцах назва возера Абстэрна не сустракаецца.
  • Брэст Наконт назвы Берасця няма поўнай згоды. Існуюць балцкая і славянская версіі паходжання гэтай назвы. Згоднай з балцкай версіяй, назва звязаная з літоўскім brasta, прускім *brastan «брод»[В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 247.]. Хлусня, Брэст там не згадваецца.
  • Вяркуды Вядомыя сучасныя літоўскія адыменныя прозвішчы Verkis, Verkas, Verkelis, Verkulis, якія звязваюць з verkti "плакаць" (як прозвішча Плакса[Бiрыла М. В. Беларуская антрапанiмiя. 2: Прозвiшчы, утвораныя ад апелятыўнай лексiкi. — Мінск: Навука i тэхнiка, 1969. — C. 325.]) Нічога з напісанага ў Бірылы і блізка няма, акрамя беларускага прозвішча Плакса. З тым жа фармантам -ud- балцка-літоўскія імёны, ад якіх тапонімы Дакудава, Палуды, Анкуды. Блізкі фармант -id- у імёнах, ад якіх Мілідаўшчына, Вайнідзеняты. Няма крыніцы.
  • Мёры Першапачаткова назва Мёраў адносілася да возера, якое на старых картах называецца «Мёры» (цяпер — возера Мёрскае). Няма крыніцы. Вядомая з 1514 г. назва Мёраў — маёнтак «Мярэя» (Мерея) перагукаецца з балцкай назвай дняпроўскай рэчкі Мярэя[Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195.]. Корань Mer- / Mor- мае значэнне «стаячая вада» і суадносіцца з літоўскім marios «затока»[Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 211, 204.]. У назве Мярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.], літоўскіх Asveja, Roveja[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 280.], у назве возера Асвея. Блізкія яму пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя. Суцэльнае ўласнае даследванне. У ніводнай з прыведзеных крыніц назва горада Мёры не згадваецца. А ў Ванагаса не згадваецца і Мярэя.
  • Набіста Назва Набіста старабалцкага паходжання. Суседства з возерам Абстэрна (іншая назва Обста, ад *Abista) дае падставы меркаваць, што ў аснове назваў абодвух азёраў мела быць Ab-ist-, як у такіх балцкіх гідронімах, як Abista (у Літве ў басейне Нёмана)[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 35.] і Абеста, або Обста (у басейне Сейма на Падняпроўі)[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 166]. Назва Набіста ў крыніцах не згадваецца. Далей ідзе ўласнае даследванне з прыцягненнем мноства іншых гідронімаў.
  • Лошыца Лошыца (жылы раён) Лошыцкая сядзіба Звязана або з літоўскім lašėti «капаць», або з аманімічным яму lašėti «блішчэць», lašis «ласось»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182.] (назва ласося матываваная яго стракатай, блішчастай луской[В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 109.]). Назвы Лошыца ў гэтых кнігах няма.
  • Гайголка Назва літоўскага паходжання, ад gaigalas «вуцяк». Такога ж паходжання літоўскія водныя назвы Gaigalis, Gaigal-upė[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 103.]. Гайголка там не згадваецца.
  • Маладзечна Назва Маладзечна ад назвы прытока ракі Уша ракі Маладзечанкі (*Маладзечны, *Маладзечні), на якой адпачатна паселішча паўстала. Адпачатная балцкая назва ракі звязаная з літоўскім maldas, meldas «трыснёг», ад якога літоўскія гідронімы тыпу Mald-upis, Maldenis[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202.]. Маладзечны ці Маладзечанкі ў Ванагаса няма.
  • Сіпа (рака) Сіпурка (рака) Назва Сіпа мае балцка-яцвяжскае паходжанне. Літоўскі гідранімічны аналаг — назва ракі *Šipė[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 331.]. У сіпурскай назве корань Sip- пашыраны пашыральнікам -ur-, які вядомы ў літоўскім словаўтварэнні: dubti «угінацца» — duburys «вір», у рачных назвах Ind-ura, Vint-ura[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 307—309.]. Няма там Сіпы і Сіпуркі.
  • Тушчанка Назва балцка-літоўскага паходжання. Ад літоўскага tuščias, tuštas «пусты», адсюль назва тыпу *Tuščia. Найбліжэйшы гідранімічны адпаведнік — літоўская рачная назва Tušt-upis (каля заходнелітоўскага Цяльшэя) таго ж паходжання[Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 350.]. Тушчанка там не згадваецца.
  • Бірвета Назва балцкага паходжання. Аснова гідроніма Bir-ṷ-, ад кораня Bir-[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 65.]. Назва мае «балотную» семантыку. Ванагас супастаўляе назву Бірвета з беларускім берва "кладка з бярвенняў на гразкім месцы".
  • Лужасна Лужаснянка Назва балцкага паходжання. Корань Lūž- у літоўскім гідроніме Lūž-upis, ён звязаны з літоўскім lūžti «ламацца, ірвацца, гнуцца» і мае канфігурацыйнае значэнне[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 200.]. корань пашыраны тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.]. Няма ў гэтых кнігах Лужасны і Лужаснянкі.
  • Лагойск Лагазінка старабалцкага паходжання. На гэта паказвае балцкі гідранімічны пашыральнік -(а)z-. Ён вядомы і ў літоўскім словаўтварэнні... [P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 390.] Назва Лагаза ад індаеўрапейскага *leg- / *log- «накропваць, прасочвацца, распускацца»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 657.][H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 99.]. Лагаза (Лагазінка, Лагойск) нідзе там не згадваецца.
  • Маларыта Маларыта (рака) Рыта старабалцкага паходжання. Узыходзіць да індаеўрапейскага *rī-ti «цячы», якое ад гнязда *rei- / *rī- / *roi- «цячы», адкуль, напрыклад, лацінскае *rei-ṷo-s «ручай» (> rīvum) або кельцкае *rei-no-s «плынь» (> рака Рэйн)[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 330—331.][H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 96.]. Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскай ракі Ryt-upis «Цякучая (або Ранішняя) рака» (каля Марыямпале), латышскай Rīta-strauts «Цякучая (або Ранішняя) плынь»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 279.]. У прыведзеных крыніцах назваў Маларыта, Рыта няма.
  • Сухадроўка Назва балцкага паходжання. Поўны аналаг назвы — заходнелітоўскі двухасноўны гідронім Saus-drãv’as. У ім першая аснова — ад літоўскага sausas «сухі», другая ад кораня Drav- / Drev-, які звязаны з індаеўрапейскім *droṷus «плынь», *dreu- «бегчы, імкнуцца»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 90—91, 292.][J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 204—205.][H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 44-45, 55.]. Сухадроўкі ў гэтых кнігах няма (дарэчы, Ванагас на с. 90 корань drav- супастаўляе са старажытнаіндыйскім dravah, dravati). Далей ідзе ўласнае даследванне з прыцягненнем мноства іншых гідронімаў.
  • Сэрвач (прыток Віліі) Сэрвач (прыток Нёмана) Першая аснова Serv- таксама ў назве рэчкі Сярвайкі (правы прыток Ловаці), літоўскіх гідронімах Servas, Servelis (назвы азёраў), Sarva (назва ракі). Звязана з літоўскім serventi «паціху цячы, струменіць»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 296.]. Далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы», *sreṷo- «плынь» і карацейшага *ser- «цячы»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1003.]. Другая аснова назвы Сэрвач тая ж, што і ў назвах Нарач, Іслач і падобных, — Ak-. Яна звязаная з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.]. Назвы Сэрвач ў пералічаных крыніцах няма.
  • Віхра Нягледзячы на павярхоўнае падабенства з віхор, назва Віхра балцкага паходжання. Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešinta, Viešintas, Viešmuo, латышская Viesīte, назва возера Вісяты. Звязана з літоўскім viešmuo «ручай»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.]. Назва Віхра ў Ванагаса не згадваецца.
  • Жыткавічы Чырвонае (возера) Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Жыдкаўка, што з Жыд-возера цекла ў Прыпяць. Няма крыніцы. Назва «Жыд» паходзіць ад балцкага кораня *žeid- / *žid- «гарэць; свяціць, ззяць», ад якога літоўскае žydėti «свяціць; цвісці», žaida «агмень (месца для адкрытага агня)». Далей да карацейшага балцкага *žei- / *ži- (з тым жа значэннем), ад якога таксама латышскае zīt «світаць, віднець», zaigs «зіхоткі» (*žei-, -g-), літоўскае žibus «зіхоткі» (*ži-, -b-)[S. Karaliūnas. Iš baltų kalbų puodininkystės terminijos istorijos // Lietuvių kalbotyros klausimai. XVI. 1975. С. 137—141.]. Няма там ні Жыткавічаў, ні Жыд-возера, ні Жыдаўкі. Сама назва артыкула Каралюнаса ў перакладзе гучыць як "З гісторыі ганчарных тэрмінаў у балцкіх мовах", ён не зусім пра гэта. Літоўскія гідранімічныя аналагі — назвы тыпу Žiba, Žiegas, Žied-upė, Žyd-a-upis[ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 400, 401.]. І тут таксама няма Жыткавічаў, Жыд-возера і Жыдаўкі.
  • Нямыльня Адпачатная балцкая форма аднаўляецца як *Nemilnà (Немілна́). Няма крыніцы. Корань Nem- ад індаеўрапейскага *nem- «гнуць; гнуцца», ад якога і назва Нёмана[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 764.]. Нямыльні ў кнізе няма. У назве *Немілны корань пашыраны рэдкім балцкім пашыральнікам -ln-, як і ў назве літоўскага возера Asalnai (As-, -ln-)[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981.- С. 48.]. Няма там гаворкі ні пра Нямыльню, ні пра пашыральнік -ln-. Далей ідуць іншыя ўласныя даследванні. У прыватнасці, у гэтых фантазіях ёсць спасылка і на "Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья". Дык вось, Нямыльня там згадваецца на с. 218 у раздзеле "Славянские названия".
  • Сермеж Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва Serma(s), што лічыцца вельмі архаічнай. Да індаеўрапейскага *sermo- «рака, плынь» і карацейшага *ser- «цячы»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 296.][J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 909—910.] Таксама рачная назва на прыпяцкім правабярэжжы Цэрэм / Сарэмскі, адпачатная форма якой таксама балцкае *Serm-[О. Н. Трубачев. Труды по этимологии: Слово. История. Культура. Т. 4. Москва, 2009. С. 593—594.]. Корань пашыраны такім самым пашыральнікам, як у назве літоўскай падвіленскай ракі Nemėža[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 227.] Ва ўсіх гэтых крыніцах назва Сермеж не згадваецца.
  • Піктуша Назва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім piktas "злы; моцны, вялікі". Належыць да шэрагу "злых" гідронімаў, тыпу Pikt-ežeris, Pikt-upė (piktas "злы; моцны", ežeras "возера", upė "рака")[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 258.]. Піктушы тут няма.
  • Вір (возера) Чорны Вір Вір (рака) Водныя назвы Вір (найменей некаторыя з іх), магчыма, перакладаюць папярэднія балцкія гідронімы тыпу назвы правага дзесенскага прытока (ніжэй Чарнігава) Верапета (руск.: Верепето, Верепета)[П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 211.] Хлусня, кніга Маштакова - гэта проста спіс назваў рэк у басейне Дняпра, пра паходжанне гэтах назваў у яго не сказана ані слова. ад літоўскага verpetas «вір; крыніца», verpti «моцна цячы; віраваць»[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.]. Назва Вір тут не згадваецца.
  • Рэпалава Вядомы літоўскі антрапонім Rėpalis, ён звязаны з літоўскім rėpti "хапаць, грабастаць"[Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 598.]. Рэпалава там не прыгадваецца, ёсць толькі прозвішча Repalis і дарэчы тлумачыцца зусім па-іншаму.
  • Ведрыч (рака) У аснове назвы — адзін з варыянтаў балцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved-, якая звязаная з лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo «вада», яцвяжскім *udā «вада; рака». Няма крыніцы. Гэтая аснова ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega (Vadaga), Vadaktis, Ūdara[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.] Ведрыч там не прыгадваецца. Ды і тлумачыць пералічаныя літоўскія назвы Ванагас па-рознаму. пруская *Vadanga (> Wadangen), пасожская Удага, падняпроўскія Ведаса, Ведага[Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 129, 157, 169—170, 178, 211.] Фантазіі. Тапароў супастаўляе Ведрыч толькі з назвамі Ведзерка, Ведра і Ведрыца (ад асновы *veder-), іншыя ж назвы ён тлумачыць па-іншаму. У назве Ведрыч корань Ved- пашыраны з дапамогай пашыральніка -r-. Ён шырока прысутны ў літоўскім слова- і назваўтварэнні: kupti «уздымацца» — kupra «горб», liepa «ліпа» — Lieporas «Ліпавы (ручай)»[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 298—309.]. Тут Ведрычы няма. Дарэчы, гэты том выбраных твораў Скарджуса мае назву "Lietuvių kalbos žodžių daryba", г. зн. "Словаўтварэнне літоўскай мовы". Тапанімія Беларусі там не разглядаецца ў прынцыпе, кніга зусім не пра гэта. Таму спасылкі на Скарджуса тут з'яўляюцца падманам.
  • Крэва Найверагодней тапонім «Крэва» ўтварыўся ад рачной назвы тыпу літоўскага гідроніма Krevė (рака на поўначы ад літоўскіх Кейданаў)[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 165.]. Такую назву магла мець крэўская рэчка, цяпер вядомая як «Крэўлянка». Назвы мястэчка Крэва там няма.
  • Судабле Судабоўка Рачная назва балцкага паходжання, ад першапачатковага *Судаба. Корань Sud- як у літоўскіх гідронімах Sudarvė, Sudota, Sūduonia, якія звязваюцца з літоўскім sūduva "твань у балоце"[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 318-319.]. Судабле і Судабоўкі ў Ванагаса няма. Пашыральнік -b- як у назве рэчкі Налібаўкі (< *Наліба, Nal-ib-), які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.]. Насамрэч гаворка ў крыніцы ідзе аб словаўтваральных суфіксах літоўскай мовы, ніякіх гідронімаў там няма.
  • Каспля Першая аснова Кас- з цягам часу зведала эвалюцыю ад *Kŭs- праз *Къс-. Яна звязаная з прускім kusis, літоўскім kusulas «камар». Гэтая аснова таксама ў назвах ракі Касня (прыток волжскай Вазузы) на Смаленшчыне на ўсходзе ад Касплі, сожскай ракі Касінка (каля Касінкі — рэчка з назвай-перакладам «Камароўка»)[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 190.]. Насамрэч, рака Каспля ў гэтай кнізе сустракаецца толькі на с. 237 і там няма ані слова пра значэнне асновы ў гэтай назве. Прамы літоўскі гідранімічны адпаведнік — рачная назва Kus-upė[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 175.]. А тут увогуле Каспля не згадваецца.
  • Дубасна Корань Dub- ад літоўскага dubti «ўгінацца», duburys «рачны вір (паглыбленае, „увагнутае“ месца)». З ім літоўскія гідронімы тыпу Dubė, Dubis, Dubija, Dubinga, Dubysa[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 93.]. Корань пашыраны гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў назвах задзвінскага возера Мядзесна, дзвінскай ракі Лужасна, дняпроўскіх рэк Опісна (< *Apesna), Нерасна, Турасна[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.]. Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.]. Нідзе з пералічаных крыніц назва ракі Дубасна не прыгадваецца.
  • Налібакі Налібаўка Налібоцкая пушча Звязаная з балцкім гідранімічным коранем Nal-, ад якога назва літоўскага возера Nalija, балота Nal-raistis, балцкай назвай з-пад Ноўгарада *Nolia / Nolė. Далей да індаеўрапейскага *(s)na- «цячы», пашыранага пашыральнікам -l-[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223.]. Налібак, Налібаўкі, Налібоцкай пушчы ў крыніцы няма. Корань Nal- пашыраны пашыральнікам -b-, які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.]. У кнізе проста гаворыцца пра суфікс -yba і падобныя ў літоўскім словаўтварэнні, пералічаных вышэй тапонімаў там няма.
  • Вацлаў Пануцэвіч Папуцэвіч — ад балцка-літоўскага аднаасноўнага антрапоніма (колішняга імя) «Папуціс», які даў і сучаснае літоўскае прозвішча Paputis. У ім антрапанімічны суфікс -ut- і корань Pap-, які і ў іншых літоўскіх антрапонімах Papas, Papeika, Papelis, Papšys. Корань звязваецца з літоўскім papas «грудзі; смочка; покаўка, пупышка (на дрэве)»[Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 391.] Papas, Papeika, Papelis, Papšys у крыніцы ёсць, а Папуцэвіча, Папуціса і Paputis няма. з латышскім pāpa, pāpis, pāpulis «покаўка, пупышка». Тыпалагічная паралель — прозвішчы «Цыца», «Цыцка»[М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1989. С. 441.]. У Бірылы з пералічанага ёсць толькі Цыца і Цыцка.
  • Убарць Назва Убарць балцкага паходжання. У аснове назвы Убарць — корань ub-, які таксама ў назве ракі Убедзь (правы прыток Дзясны паміж Чарнігавам і Ноўгарадам-Северскім)[П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 206.]. Хлусня, кніга Маштакова - гэта проста спіс рэк дняпрўскага басейна, дзе ані слова пра іх паходжанне, пра тое, дзе які корань і г. д. Корань ub- у назве Убарць пашыраны з дапамогай пашыральніка -rt-, які вядомы ў літоўскім словаўтварэнні (kabti «віснуць» — kabartai «звіслая „бародка“ пад дзюбай пеўня») і ў балцкай гідраніміі: возера Тумерта на Верхнім Падзвінні, рака Уперта на Павоччы, літоўская рака Gomerta[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 119.]. Адзінае што ёсць у Ванагаса з усяго пералічанага - гэта гідронім Gomerta. Дарэчы там напісана, што ў ім суфікс -erta, а не -rt-. Усё астатняе - прыдумана. Ад кораня ab- пайшлі балцкія гідронімы Abista, Абеста, Абстэрна, Обаль, Аболе[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 166.][A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 35.]. Насамрэч, на с. 175 у Тапарова напісана, што ў назвах Обаль, Аболе корань *абъл-/*объл-, які ён параўноўвае з літ. obuolys, лтш. abols "яблыка", Абстэрна там увогуле няма. А ў Ванагаса не згадваюцца Абстэрна, Обаль, Аболе.
  • Обаль (рака) Абалянка (рака) Аболе Обаль (возера) Обалінец Корань Ab- такі самы, як у латышскіх гідронімах тыпу Abula, Abuls, Abava[K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 534—535.] Назвы Abava там няма і Буга нічога на піша аб тым, што ў гэтых назвах менавіта корань Ab-, а не нейкі іншы (напрыклад abal). у назве ракі Абельна на Верхнім Павоччы. Ад індаеўрапейскага ab-, якім пазначаліся рачныя, цякучыя воды[H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 41.]. А ў Краэ наогул не прыгадваюцца Обаль, Абалянка, Аболе, Обалінец, Абельна. Далей ідзе ўласнае даследванне пра разнастайныя гідронімы.
  • Аткыльня Першапачатковая форма захавалася ў назве возера Акельня Няма крыніцы. Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.]. У рэчаіснасці ж, у крыніцы напісана, што назва Аткільня магчыма з балт. at- + kil- "поднимать(ся), происходить".
  • Мокіш Звязана з літоўскім mokšė «мокрае, вільготнае месца» (ад mokas «густая гразь» з дапамогай пашыральніка -š-)[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 315—316.] Адзінае што там ёсць - гэта тое, што ў слове mokšė суфікс -š-, пра назву Мокіш ні слова. makašyti «брысці па гразі», далей да літоўскага makoti «брысці (праз гразь)», makynė «балаціна», maknus «топкі», латышскага makņa «балаціна, балоцістае месца»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202.]. Таксама гідроніма Мокіш няма. Дарэчы няма там і слова makašyti у якасці тлумачэння літоўскіх гідронімаў.
  • Чарэйскае возера Чаросава (возера) Назва балцкага паходжання. З шэрагу азёрных назваў Чэрас (каля Мёраў), Чаросава (каля Лепеля), Чэраскія (група азёраў у вярхах ракі Таропы), сюды ж і назвы прыпяцкай ракі Чарэса, дзесенскай ракі Чарэска[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.]. Корань Ker- (> Чер-) ад літоўскага keroti «расці, разрастацца» (прыставачнае už-keroti «зарастаць, абрастаць»). Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы *Kerėsa (> Kerės-upis), Kerotis, Kerūlė[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 153—154.]. Ні там, ні там Чарэйскае і Чаросава возера не згадваецца. Далей таксама ідзе ўласнае даследванне з прыцягненнем розных назваў.
  • Ненач Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў). Ненач там не згадваецца. Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 971—972.]. А тут няма ані пералічаных вышэй гідронімаў, ані балцкага *nātā.
  • Белагаловае Першая аснова гэтай назвы — літоўскае balas, baltas «белы» (яно ж і ў балцкай назве ракі Балы на прыпяцкім правабярэжжы[О. Н. Трубачев. Труды по этимологии: Слово. История. Культура. Т. 4. Москва, 2009. С. 497, 594.]). Трубачоў гэта пісаў пра гідронім Балы, а не Белагаловае. Другая аснова ад літоўскага galva «галава; перад, верх»[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.]. Тапароў пісаў пра раку Бологоловка ў басейне ракі Сож, а не пра возера Белагаловае.
  • Веліж Назва Веліж (Вялі́ж) паходзіць ад назвы рэчкі Вялі́жкі, ля ўпадзення якой у Дзвіну паселішча знаходзіцца. Няма крыніцы. Першапачатковая форма гэтага гідроніма — Вялі́жа. На гэта паказвае назва ракі Буліжа, што цячэ недалёка ад Вяліжы (прыток дзвінскай ракі Касплі, што ў Дзвіну ўцякае ніжэй за ўпадзенне Вяліжы). У абодвух гэтых гідронімаў карані пашыраныя пашыральнікам тыпу -iž-, як у літоўскіх гідронімах тыпу Gabižis, Gumyža[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 101, 127.][В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 169.]. Пашыральнік -ž- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, утвараючы вытворныя формы (varlė «жаба» — varlėža «жабка»)[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 391.]. Гідранімічны корань Vel- на Верхнім Падзвінні таксама ў балцкіх назвах возера Веліста, ракі Веляса (Vel- + -st-, -s-). Балцкія гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія Veliuona, Velionė, Vel-upys, Vėlys, латышскія Vel-upīte, Vellezers[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 370.]. Нідзе ў гэтых крыніцах Веліж, Вяліжа ці Буліжа не згадваюцца. Суцэльная адсябяціна.
  • Гавязнянка Корань такі ж, як і ў балцкіх назвах нёманскіх рэк Гаўя, Гуя, ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 393—398.]. Няма ў крыніцы нічога падобнага. Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -zn-, які таксама ў назвах «лісіных» рэк Лапузна (прыток дзесенскай Наўлі), Лопазна (прыток сожскай Іпуці), ад літоўскага lapė «ліса»[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192, 194.]. Хлусня, няма там ні Гавязнянкі, ні разважанняў пра тое, які пашыральнік і корань у назвах Лапузна і Лопазна ("форма балт. первоисточника неясна").
  • Сянно Сянна (рака) Сянно (возера) Жыварэзка Назва Сянна паходзіць ад аднайменнага возера, на якім паселішча паўстала. Гідронім Сянно балцкага паходжання, ад кораня Sain-[B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 47.]. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294.]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы, лянівы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 890—891.]. У ніводнай з пералічаных кніг назва Сянно (Сянна) не сустракаецца.
  • Усвейка Усвяты Ушача Ушачы Усвяча Уша (прыток Віліі) Уша (прыток Бярэзіны) Уша (прыток Нёмана) Гэты корань звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.][J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.]. У гэтых крыніцах пералічаныя тапонімы не згадваюцца.
  • Усяжа (рака) Тое ж самае. Далей: У назве Усяжа корань Us- пашыраны балцкім пашыральнікам -ing-, як у назве Аражня / Аряжня (< Ar-ing-in-)[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.]. На самой справе, адзінае, што напісана ў крыніцы, так гэта тое, што назву Аражня можна параўнаць з ст.-пруск. Aryngine. Пра пашыральнік -ing- і Усяжу - выдумка.
  • Арыжня (рака) Назва старабалцкага паходжання. Адпачатная форма была блізкая да прускай азёрнай назвы Aryngine (Ar-, -ng-, -n-), потым дала форму тыпу «Аряжня»[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.]. Пра падзеленне назвы на састаўныя часткі Ar-, -ng-, -n- там няма. Корань ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- «рухацца»[H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45—47.]. У крыніцы няма ні Арыжні, ні балцкага *ar-. Ён таксама ў літоўскім гідроніме Arina, латышскім Aruona[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 47.]. Тут таксама няма Арыжні. Дарэчы, Ванагас не называе гэты корань балцкім, а разглядае яго як агульнаіндаеўрапейскі.
  • Рапуса У назве Рапусы вылучаецца балцкі гідранімічны пашыральнік -usa, як у назвах дзесенскай ракі Нярусы, прускай ракі Narussa[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.]. Няруса і Narussa там ёсць, Рапусы няма.
  • Мядзесна Найбліжэй з гідранімічным коранем Med- звязанае літоўскае medis «дрэва», medė «гай», ад балцкага *medja(n) «лес». Далей да індаеўрапейскага *medhi̯os- «сярэдні, сярэдзінны» — лес разумеўся як тое, што знаходзіцца паміж паселішчамі[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 706—707.]. Назвы Мядзесна і ўвогуле разважанняў, што "найбліжэй з гідранімічным коранем Med- звязанае літоўскае medis...", там няма. Корань Med- пашыраны ў назве Мядзесна балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-. Ён таксама ў дзвінскім гідроніме Лужасна недалёка ад Мядзесны, у дняпроўскіх балцкіх гідронімах Апісна, Нерасна, Турасна і інш.[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.] На самай справе, гідронім Мядзесна ў гэтай кнізе прыгадваецца толькі на с. 225, дзе гаворыцца, што ён мае фінскае паходжанне.
  • Сярвайка Назва балцкага паходжання. Аснова Serv- таксама ў балцкай назве рэчкі Сэрвач (прыток Віліі), літоўскіх гідронімах Servas, Servelis (назвы азёраў), Sarva (назва ракі). Звязана з літоўскім serventi «паціху цячы, струменіць»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 296.]. Далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы», *sreṷo- «плынь»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1003.]. Ні там, ні там Сярвайка, Сэрвач не сустракаюцца.
  • Свіліца Падсвілле Свольна (рака) Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Svilė, Svyla, назва ракі Свілка на Падзвінні (каля Лынтупаў). Роднасны корань у гідронімах Svalė, Svalia, Svolis[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 322—323.], у прускім тапоніме Swolow, балцкіх назвах рэк Своланка на Верхнім Павоччы[В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 307.]. Звязана з літоўскім svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада». Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1045.]. Нідзе з паказаных крыніц Свіліца, Падсвілле, Свольна не згадваюцца.
  • Жлобін Назва Жлобін балцкага паходжання — найімаверней гідранімічнага (адпаведная водная назва да сёння не захавалася). Назоўны адпаведнік на тэрыторыі цяперашняй Беларусі — возера Жлобін каля Баранавічаў (цяпер у складзе горада). Няма крыніцы. Гідранімічныя аналагі — літоўскае Globys (рака), прускае Globe (возера). Яны звязаныя з літоўскім globti «ахопліваць, ахінаць»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.]. Далей да індаеўрапейскага *gleb(h)- «сціскаць» (ад карацейшага *gel- «сціскаць; акруглы»)[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 357, 359—360.]. У гэтых крыніцах Жлобін не сустракаецца. Назва Жлобін з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія назвы рэк тыпу Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўзыходзяць да каранёў *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.]. А тут не сустракаюцца Горадзен (Гараднічанка), Гамея (Гамяюк). У беларускай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Глоба, Глобус, Жлоба, Жлобіч[М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 111, 146.], якія могуць быць варыянтамі кораня *glob-. Таксама Жлобіна няма. Суцэльнае арыгінальнае даследванне.
  • Барысаў На думку Ткачова, гэта сведчыць, што назва Барысава — не адыменная, а паходзіць ад ракі Барысы. Няма крыніцы. Калі рачная назва Барыса існавала, то яна балцкага паходжання. Няма крыніцы. Балцкі гідранімічны пашыральнік -is- у гідронімах тыпу Dubysà, Lavysà, у тапоніме Kilbisai[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T.1. Vilnius, 1996. С. 313—314.]. Адпачатная балцкая форма мусіла быць тыпу Barysà. Корань Bar- у літоўскіх рачных назвах Barys, Bar-upė, якія лічацца вельмі старажытнымі. Той жа корань, з пашыральнікам -t-, і ў літоўскіх гідронімах тыпу Bartuva, у назве прускай ракі *Barta (ад яе мела пайсці назва зямлі прускага народу бартаў), у якіх аснову Bar-t- звязваюць з індаеўрапейскім *bher- «булькатаць; імкліва рухацца»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 58, 59.][V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 71—72.][J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 132—133.]. Нідзе ў гэтых крыніцах горад Барысаў ці меркаваная рэчка Барыса не згадваюцца. Дарэчы, Ванагас пра гідронімы Barys, Bar-upė піша, што іх паходжанне незразумелае і для іх вытлумачэння выкарыстоўвае старажытнарускае, украінскае і ілірыйскае словы.
  • Дрывяты У назве *Druvintas (> Дрывяты) корань Druv- пашыраны пашыральнікам -nt-, як і ў назве возера Вісяты (ад формы тыпу літоўскай азёрнай назвы Viešintas)[K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546.]. Вісяты там ёсць, а вось Дрывят і разважанняў пра пашыральнік у назве Вісяты няма.
  • Нешчарда (возера) Нешчарда (рака) Назва Нешчарда — балцкага паходжання. Назву складаюць прыстаўка Ne- і корань skard-. З дапамогай прыстаўкі Ne- аформленыя назвы задзвінскіх азёраў Нявежа, Няклея, Нядружна і інш. Яна ж у літоўскіх гідронімах тыпу Nestrėvis «Нецякучае (возера)» (ад strėvus «плыткі, цякучы»)[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 229.]. Корань skard- у літоўскіх гідронімах тыпу Skardis, Skardžius, Skardelis, Skard-upis. Ад літоўскага skardis «круты схіл, бераг», skardyti «адсякаць, адразаць, аддзіраць»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 301.]. Далей да індаеўрапейскага *(s)ker-d-[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 940—941.]. Суцэльныя фантазіі, ва ўсіх крыніцах назва Нешчарда адсутнічае.
  • Лавоша (рака) Назва Лавоша балцкага паходжання. Гідранімічны корань Lav- таксама ў літоўскай рачной назве Lavysa (рака, з якой выцякае возера Lavysas), якая далей звязаная з гідронімамі Lūvas, Lojis[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182, 184.]. Лавошы тут няма. Дарэчы Ванагас піша, што паходжанне кораня ў назве Lavysa незразумелае і для ягонага тлумачэння прыводзіць славенскае lava, нямецкія, грэцкія і іншыя словы. Ад індаеўрапейскага *lou- са значэннем «умываць, мыць, купаць» (> «ліцца», «жолаб, роў»)[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 692.]. У назве Лавоша корань Lav- пашыраны пашыральнікам -š- (> -oš-), які выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, а таксама прысутны ў гідронімах Nalošas, Gailėšis, Lapišius, Pelyša[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 316—318.]. У гэтых крыніцах Лавоша таксама адсутнічае.
  • Чавусы Згодна з антрапанімічнай версіяй, назва «Чаусы» звязаная з зафіксаванымі на Верхнім Падняпроўі прозвішчамі Чаус, Чаусаў. Тая ж будова і ў падняпроўскіх прозвішчах Браусаў, Брэусаў, Леус, Паус, Рэус. У беларускай антрапаніміі такія прозвішчы пакідаюцца без вытлумачэння[М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 62, 249, 304, 358, 441.]. Па-першае, Бірыла нічога не пісаў пра паходжанне назвы города Чавусы, ягоная кніга прысвечаная прозвішчам, а не тапонімам. Па-другое, у Бірылы зусім няма ніякіх разважанняў пра нейкую быццам агульную будову пералічаных вышэй прозвішчаў. Па-трэцяе, на с. 444 ён звязвае прозвішча Чавус з рэг. чавус, чаус "чыгун", тур. чавуш "сяржант, унтэр-афіцэр". Паўночнасмаленскі тапонім Чаусава, аднак, гідранімічнага паходжання, стаіць на рацэ Чэусаўка. Той жа корань Чэус- у назвах малых ручаін Чэусен (у вярхоўях ракі Угры), Чэусаўская (прыток ракі Клядзейкі каля Серпухава). У гэтых гідронімах корань Čaus- / Čeus- (можа быць з балцкім пашыральнікам -in-) суадносіцца з балцкімі гідронімамі літ. Čiauša, лат. Čauša (ад *Kiauša). Яны звязаныя з літоўскім kiaušinti «павольна ісці», kiausti «знікаць, спыняцца ў росце» і пазначалі павольную плынь[Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 293—294.] У крыніцы гаворка ідзе пра гідронімы Чеусен і Чеусовская ў Павоччы, пра горад Чавусы ці Чаусава ані слова. далей да індаеўрапейскага *(s)keu-[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 951—953.]. Чавусаў і тут таксама няма.
  • Чэрыкаў Корань Чэр- таксама ў такіх прозвішчах з усходу Беларусі тыпу Чэ́ранда, Чэ́расеў, Чэ́рачэнь. Этымалогія гэтага кораня ў беларускай антрапаніміі недастаткова прасветленая[М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 457.]. З усяго пералічанага ў Бірылы згадваецца толькі прозвішча Чэранда, без указання які ў ім корань. Астатніх прозвішчаў і назвы горада Чэрыкаў там няма. Той жа корань у балцкіх азёрных назвах Чэрас (каля Мёраў і ў вярхах ракі Таропы), ад кораня Ker-[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 153—154.]. Зноў хлусня, няма там згадкі ні пра Чэрыкаў, ні пра Чэрас.
  • Францішак Кушаль Прозвішча Кушаль балцкага паходжання, звязана з літоўскім kušlys «сляпец» (хто падслепаваты). Ад яго літоўскі антрапонім Kušlys[Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140.] У гэтым слоўніку літоўскіх прозвішчаў згадваецца толькі літоўскае прозвішча Kušlys, беларускага Кушаль - няма. тапонімы Кушляны, Кушлі, Кушлікі. Аснова Kušl- сустракаецца ў літоўскай антрапа- і тапаніміі[В. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1984. С. 361.]. А тут ёсць толькі тапонімы Кушлікі і Кушлi без дакладнага вытлумачэння, прозвішча Кушаль таксама няма.
  • Скупа Корань Skup- звязаны з літоўскім skupstas «куст», латышскім skupsna, skupšķis «малы лясок» (skup- + -st-, -sn-, -šķ-). Далей да індаеўрапейскага *(s)keup- «гронка, чуб, пук»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 956.]. Хлусня, і блізка нічога падобнага там няма, акрамя існавання індаеўрапейскага *(s)keup.
  • Вялікая Восмата Корань Asm- у балцкіх рачных назвах, што вар’іруюцца як Осма / Восма / Восьма, на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Павоччы. Іх адпачатная форма аднаўляецца як *Asma[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 181, 200.][Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301—302.][В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 255.]. Аснова Asm- з’яўляецца дыялектным варыянтам асновы Ašm- (як Asv- i Ašv- у гідронімах Asveja і Ašva, Ašvija, ад літоўскага ašva «кабыла»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 50.]). Асновы Akm- і Ašm- паходзяць ад варыянтаў індаеўрапейскага *ak- / *ak'- «востры». Ад першага ў літоўскай мове akmen- «камень», ад другога — ašmen- «вастрыё» і (на перыферыі мовы) ašmen- «камень»[Топоров В. Н. Две заметки из области балтийской топонимии (этимологический аспект) [1959] // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т.4. Кн. 2. М., 2010. С. 74—77.]. У назве Асмата корань Asm- пашыраны з дапамогай -at-. Той жа пашыральнік у назвах рэчак Гардата, Аката (> Акатаўка, прыток Гардаты) на Верхнім Павоччы[В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.], у літоўскіх гідронімах тыпу Amata, Žlagatas, Kamatis. Ён шырока выкарыстоўваўся ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (gyvas «жывы» — gyvata «жыццё»)[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 334—338.]. У ніводнай з паказаных крыніц назва Восмата не сустракаецца.
  • Макоўза Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Makys (возера), *Makia (рака), Mak-a-raistis (балота), латышскае Maka, назва дняпроўскай ракі Маконя (прыток бярэзінскай Ушы). Крыніцы няма. Гідранімічны корань Mak- звязаны з літоўскім makoti «брысці (праз гразь)», makynė «балаціна», maknus «топкі», латышскім makņa «балаціна, балоцістае месца»[ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202.]. Рэдкі пашыральнік -auz- таксама ў літоўскім мікратапоніме (назва балаціны) Ramaũzė (< Ramaũza «Рамоўза», ад ramus «спакойны»)[ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 272.]. Назва Макоўза ў Ванагаса не сустракаецца. Няма тут і разваг аб тым, які суфікс у назве Ramaũzė.
  • Супрасль Назва паселішча паходзіць ад рачной назвы балцка-яцвяжскага паходжання. Адпачатна ўяўляла сабой злучэнне кораня Spran(d)- і пашыральніка -sl-[ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 163—164.]. У крыніцы ёсць толькі пра суфікс -sla- ў літоўскіх словах, усё астатняе - прыдумана. Гэты ж пашыральнік ёсць і ў назве ракі Нерасль, што таксама ўпадае ў Нараў. Корань Spran(d)- звязаны з літоўскім spręsti (spren(d)sti) «уціскаць; выцягваць; крочыць вялікімі крокамі», sprandyti «цягнуць, расцягваць». Няма крыніцы.
  • Нясвіж Назва Нясвіж гідранімічнага паходжання, ад назвы не лакалізаванай на сёння ракі *Нясвіжа. Няма крыніцы. Тапонім утварыўся так жа сама, як ад назвы дзвінскага прытока ракі Вяліжы (> Вяліжка) утварылася назва горада Веліж. Няма крыніцы. Корань *Nes-ṷ- (варыянт старой ṷ-асновы ад кораня *Nes-) у назвах *Нясвяча (> Нясвячка[П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 150.], ад *Nes-v-int-a, злучае Сяргееўскае возера з ракой Пціч) і *Несва (> Несвіца[П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 160.], прыток Брагінкі, у міжрэччы Дняпра і Прыпяці перад самымі іх сутокамі). Маштакоў у прынцыпе не пісаў зусім нічога пра паходжанне ніякіх гідронімаў, пра іх карані і т. п., ягоная праца - гэта проста спіс назваў рэк і болей нічога! Корань *Nes- таксама ў назвах Неса[Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), *Несла (< *Nes-l-, тры прыпяцкія ракі, адна верхнедняпроўская), *Нясета (< *Nes-et-, прытокі дняпроўскай Бярэзіны і прыпяцкай Пцічы)[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199.]. Меркаваная нясвіжская рака мусіла знаходзіцца зусім паблізу пціцка-прыпяцкага агмяня рэк з назвамі ад кораня *Nes- (тры пціцкія, тры прыпяцкія), працягваючы яго на нёманскія вярхі. Пашыральнік тыпу -iž- як у літоўскіх гідронімах тыпу Gabìžis, Gumýža[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 101, 127.], у назве дзвінскай ракі Буліжа (цячэ побач з Вяліжай)[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 169.]. Пашыральнік -ž- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні для вытворных формаў (varlė «жаба» — varlėža «жабка, жабуля»)[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 391.]. Імаверны фанетычны варыянт таго ж кораня *Nas- у назвах літоўскай ракі Nas-upis[Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 224.], ракі Насва (у басейне Ловаці, на поўначы старабалцкай тэрыторыі)[Р. А. Агеева. Гидронимия Русского Северо-Запада как источник культурно-исторической информации. Москва, 2004. С. 193.]. Нідзе ў гэтых крыніцах пра Нясвіж ці нейкую меркаваную нясвіжскую рэчку няма ані слова. Усё прыцягнута да Нясвіжа за вушы. (а ў Тапарова таксама няма Буліжы).
  • Віхолка (сяло) Корань Віх- такі ж, што і ў назве Віхра. Звязана з літоўскім viešmuo «ручай», далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама назва Вісла (< *ṷeis-tlā)[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.][H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50-51.]. Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešinta, Viešintas, Viešmuo, латышская Viesīte, назва возера Вісяты[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.]. Нідзе там назва Віхолка не сустракаецца. А ў Покарнага і Краэ апрача гэтага не сустракаецца і viešmuo.
  • Ловаць Назва Ловаць балцкага паходжання. Корань Lov- звязаны з літоўскім lovys «рэчышча ракі; пратока, роў»[B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 59-60.] Тапароў там не такі катэгарычны, гэта толькі адна з прапанаваных гіпотэз: объяснение из финноязычных диалектов кажется предпочтительным.. некоторая возможность объяснения из балт. или через него остается... далей да індаеўрапейскага *leu-[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 681—682.]. А ў Покарнага ні Ловаці, ні lovys наогул няма. Поўны адпаведнік — назва ракі Ловаць на Верхнім Павоччы, пры тамтэйшым густым балцкім гідранімічным фоне. Таго ж кораня назва літоўскай ракі Loviai[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 196.]. Гідранімічны фармант -at- таксама ў такіх балцкіх гідронімах, як літ. Kamatė, Žlagatas[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 144, 405.]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва-, імя- і словаўтварэнні (gyvas «жывы» : gyvatas «жыццё»)[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 334—338.]. Таксама ў ніводнай з гэтых крыніц назва Ловаць не сустракаецца.
  • Гарадзейка Гарадзея Назва балцкага паходжання, адпачатная форма — *Gardēja. Крыніцы няма. Канчатак -ейка часта прысутны на месцы ранейшага балцкага -ēja (як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja)[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.]. Корань той жа, што і ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106—107.]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)[Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.]. Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.]. Нідзе ў гэтых крыніцах назва Гарадзея (Гарадзейка) не згадваецца. Назвы Гарадзея, Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.]. Зноў хлусня. Насамрэч, у крыніцы напісана, што літоўскія гідронімы Glebas, Globys паходзяць ад літоўскага glebti, globti, што звязана з канфігурацыяй. Усё астатняе - выдумка.
  • Гродна Гараднічанка «Горадзен» — гідронім балцка-літоўскага паходжання. Такі ж корань таксама ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106—107.]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)[Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.]. Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.]. У ніводнай з гэтых крыніц Гродна, Гараднічанка ці Горадзен не згадваюцца.
  • Дзікі Нікар Назва балцкага (магчыма, балцка-яцвяжскага) паходжання. Той жа корань у прускай рачной назве Nyc-ape (пруск. ape "рака"). Крыніцы няма. Корань звязаны з латышскім nikns "злы", naiks "страшны, злы, люты; шпаркі, імклівы, моцны (пра хвалі)"[H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 97-98.]. Далей да індаеўрапейскага кораня *nēik- : *nīk- : *nik- "нападаць, накідвацца"[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 761.]. Той жа корань так жа сама пашыраны фармантам -r- і ў стараеўрапейскай рачной назве *Nikros (> Neckar). Яна вытлумачваецца як "магутная, злая, шпаркая (рака)"[H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 97.]. Гідранімічны фармант -(a)r- паказвае на вялікую даўніну гэтага гідроніма. Такі ж фармант і ў старабалцкай рачной назве Matará, якая лічыцца вельмі старажытнай[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 206-207.]. Нідзе тут назва балота (Дзікі) Нікар не сустракаецца.
  • Дулебка Назва балцкага паходжання, звязаная з літоўскімі назвамі Dulbis (назва возера і яру), Dulbė (назва сажалкі і поля), з латышскімі назвамі Dulbju acs (назва балота), Dulbi (назва вёскі). Няма крыніцы. Гэтыя назвы адносяцца да мясцінаў, якія выгнутыя («выдзеўбаныя»), і звязаныя з літоўскім dulbti «дзяўбсці»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 95.] Дулебкі ў Ванагаса няма. а тое — ад індаеўрапейскага корня *dhelbh- "дзяўбсці", які таксама вядомы ў стараеўрапейскай гідраніміі[H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 26-27.]. А ў Краэ няма ні пералічаных вышэй гідронімаў, ні dulbti. Дарэчы, Peisatai вельмі любіць спасылацца на Тапарова, дык вось у яго напісана, што назва менавіта гэтай ракі паходзіць ад славянскага этноніма дулебы (Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья, с. 218).
  • Сцвіга Назва імаверна балцкага паходжання. Тым ці іншым чынам (коранем і пашыральнікам або толькі пашыральнікам) можа быць роднасна літоўскаму гідроніму Šedvygà, у якім вылучаецца корань šedṷ- і пашыральнік -g-[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 327—328.]. Той жа пашыральнік у гідронімах балцкага паходжання тыпу Няміга, Vedega[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. — С. 358.]. Фантазіі, ні там, ні там у Ванагаса пра Сцвігу няма ані слова.
  • Маства Назва імаверна балцкага паходжання, корань Mast- таксама ў балцкіх гідронімах Mastis (возера), Mast-upis (рака), Masta-purvs (балота), якія звязваюць з лат. masts "тоня (месца, дзе ловяць рыбу)"[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 206.]. Тое ж самае: не пісаў Ванагас зусім нічога пра Маству.
  • Няміга (рака) Аснова назвы звязаная з індаеўрапейскім коранем *nem- «гнуць; гнуцца»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 764.]. Балцкі гідранімічны пашыральнік -g- таксама ў гідронімах Vedega, Удага[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 358.][В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 211.]. У Покарнага і Ванагаса Няміга не згадваецца ўвогуле, а ў Тапарова на с. 198 гаворыцца, што назва ўтвораная як Ne-mig- і родасная назве Мигото, не пра які пашыральнік -g- у ёй ён не піша.
  • Гамяюк Гомель Рачная назва балцкага паходжання. Больш аўтэнтычны варыянт той, што засведчаны найраней, — «Гаме́йка». Няма крыніцы. Канчатак -ейка часта ўзнікаў на месцы ранейшага балцкага -ēja, як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja, але мог дадавацца і да бессуфіксальнай асновы[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.]. Корань такі ж, што і ў літоўскіх гідронімах Gamė, Gamenta, Gamena, Gomerta. Ён звязаны з літоўскім gamalas «камяк», gomulti «камячыць» з семантыкай сціскання[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106, 119.][V. Urbutis. Liet. gomus, -i «norus, noringas, linkęs», la. gama «kas pernelyg daug valgo» ir kiti giminiški žodžiai // Baltistica, 1973, t. 9(2). С. 183—188.], далей да індаеўрапейскага *gem- «хапаць, сціскаць»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 368—369.]. У ніводнай з крыніц не згадваецца ні Гомель, ні Гамяюк, ні Гамейка.
  • Лунін Лунінец Назвы Лунін, Лунінец трэба разглядаць у сувязі з рачной назвай Лунія (адзін з варыянтаў назвы прыпяцкай ракі Лань)[П.Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. Санкт-Петербургъ, 1913. С. 144.]. Няма ў Маштакова такого сцверджання, і ўвогуле, ягоная кніга - гэта толькі спіс рэк басейна Дняпра, пра паходжання назваў рэк ці населеных пунктаў там няма ані слова. Форма "Лунія" звязаная з латышскім luns "твань", літоўскім liūnas "твань; покрыва моху над вадой у балоце або ля берага азёраў ці рэк, што зарастаюць". Далей да літоўскага liaunas "гнуткі, слабы" і значэння балотнай паверхні як няўстойлівай, гнуткай[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194.][V. Urbutis. (rec.:) Этимология, 1968 // Baltistica. 1972. VIII (2). С. 208-209.]. Гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія рачныя і азёрныя назвы тыпу Liūnas[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 194.]. У Тапарова Лунія ёсць (праўда, у тлумачэнні тут даданая адсябяціна), а Лунін і Лунінец адсутнічаюць. А ў Урбуціса і Ванагаса няма ні Луніі, ні Луніна, ні Лунінца.
  • Паўазер’е (возера) Назва Палазер’е балцкага паходжання, утвораная з дзвюх асноў. Першая аснова Pal- звязаная з латышскім pali «паводка, затапленне вадой прылеглай да ракі мясцовасці», palas «забалочаны бераг возера», літоўскім palios «балаціна на месцы зарослага возера». Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскіх рэк Pala, Palėja, латышскай ракі Pala[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 241.] Паўазер’е ці Палазер’е ў Ванагаса не згадваецца. Далей працягваецца ўласнае даследванне.
  • Мінск З увагі на семантычную «непразрыстасць» назвы рэчкі Мена (Менка), прапаноўвалі шэраг версій, як яе вытлумачваць — з літоўскага menkas «малы, дробны» або menkė «(рыба) мянтуз; (рыба) траска»[Жучкевіч В. Адкуль імя твае, сталіца // Беларусь № 4, 1967. — С. 22.][Роспонд С. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. — М.: Наука, 1972. — С. 22.][Нерознак В. П. Названия древнерусских городов / Под. ред. Д. С. Лихачева. — М.: Наука, 1983. — С. 118.] Насамрэч, Роспанд тлумачыць назву ад і.-е *moi-n-//*mei-n- : *min- *mei- "праходзіць міма, ісці". Неразнак паўтарае гэтую версію, дадаўшы, што магчыма і іншае тлумачэнне: ад і.-е. *men- "малы", параўн. ст.-рус., ст.-слав. мьнии, праслав. *mьnjes- "меньшы", параўн. яшчэ літ. menkas "маленькі, дробны", лат. minus "меней".
  • Лучай (возера) Корань Lauk- звязаны са старалітоўскім laukas «светлы, зіхоткі». Выштурхнутае іншымі словамі, яно засталося ў выглядзе вузкаўжывальнага laukas «хто з белай плямай ці белай пысай (пра жывёлу); лысы». Амонім — літ. laukas «поле» (першапачаткова ў сэнсе светлага месца пасярод леса). Далей вядзе да індаеўрапейскага *leuk- «ззяць, свяціць», *leukos «святло, ззянне»[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 183.][J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 687—689.]. Назва возера Лучай ні там, ні там не сустракаецца.
  • Аўчоса Назва балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Vilkesà (Вількеса́)[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.]. Насамрэч, гэта было напісана аб назве Волчас, а пра Аўчосу (Овчеса) гаворыцца на с. 199. Поўны гідранімічны адпаведнік — назва літоўскай рэчкі Vilkesà (на поўначы ад Вільні)[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.]. Аўчоса тут адсутнічае. Значэнне гэтай назвы — «Ваўчыная (рака)», ад агульнабалцкага *vilkas, якое далей да індаеўрапейскага *u̯l̥ku̯os[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1179.]. Тут адсутнічае Аўчоса ці якія яшчэ гідронімы.
  • Ваўкавыск Ваўкавыя Тапонім «Ваўкавыск» утварыўся ад назвы рэчкі Ваўкавыі, гідроніма балцка-яцвяжскага паходжання, што меў адпачатную форму *Vilkaujà (Вілкаўя) «Воўчая (рака)». Вядомы такі ж самы літоўскі гідронім Vilkauja, ад якога літоўскае мястэчка Вілкавішкіс — яго назва ўтвораная так жа сама, як і назва Ваўкавыска: Vilk-av- дало, з аднаго боку, гідронім Vilk-av-ja (> Vilkauja), а з другога — тут жа тапонім Vilk-av-išk-is[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.]. У Ванагаса гаворка ідзе пра гідронімы тыпу Vilka і падабныя на тэрыторыі Літвы, ні Ваўкавыск, ні Ваўкавыя ў яго не згадваюцца. ад vilkas «воўк» (Vilk-av-ja > Vilkauja)[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 88.]. Зноў няпраўда. Насамрэч там напісана толькі, што ў назве Vilkauja (Літва) суфікс -auja-, болей нічога.
  • Гайна (рака) Звязана з індаеўрапейскім *gei- «звіваць, скручваць»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 354—355.]. Няпраўда, няма ў крыніцы ні Гайны, ні яшчэ якіх-небудзь тапонімаў.
  • Вядзета Назва балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма *Vedetà. У аснове назвы — адзін з варыянтаў балцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved- Няма крыніцы. Гэтая аснова ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega (Vadaga), Vadaktis, Ūdara[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.] Назва Вядзета там не згадваецца. Ды і тлумачыць пералічаныя літоўскія назвы Ванагас па-рознаму. пруская *Vadanga (> Wadangen), падзвінская Водзьга, пасожская Удага, падняпроўскія Ведаса, Ведага[Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 129, 157, 169—170, 178, 211.]. Назва Вядзета ўтвораная з дапамогай пашыральніка -et-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (verpti «віраваць» — verpetas «вір»), з ім гідронімы тыпу Upeta, Nereta, Viešetė[P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 338—341.] Таксама няма Вядзеты.
  • Індрубка Назва вёскі — балцка-літоўская, паходзіць ад назвы рэчкі Індрубкі (Індрупкі), на якой вёска знаходзіцца. Утвораная праз складанне дзвюх асноў: літ. indrė «трыснёг» i upė «рака». Найбліжэйшая аналогія — латвійскі тапонiм Indrupene (ад гідронімa Indrupe)[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 130.]. У крынiцы Індрубка не згадваецца.
  • Бася Корань Bas- у рачных назвах на Падняпроўі і Павоччы: Басенка, Басанка, Бастаўка, Босця (*Bas-t-)[П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 234.][Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 297.]. Кнігі Маштакова і Смаліцкай - гэта проста спісы рэк басейнаў Дняпра і Акі адпаведна, пра паходжанне гэтых назваў там няма ані слова. Фанетычны варыянт таго ж кораня Bes- з тым жа значэннем у назве ракі Беседзь. Ад літоўскага besti «ўтыкаць, капаць», bastyti «тыкаць, утыкваць», прускага *bastun «утыкаць», з індаеўрапейскімі паралелямі[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 113—114.]. З усяго пералічанага ў дадзенай крыніцы згадваецца толькі слова besti і ягоныя паралелі ў іншых мовах, аб паходжанні якіх-небудзь тапонімаў, у тым ліку Бася і Беседзь, там ні слова.
  • Піна Пінск Звязана з літоўскім pinti «плесці (кош, плот, касу)», pynė «каса», прускім panto «путы». Далей да індаеўрапейскага *(s)pen- «сплятаць, скручваць»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 988.]. Няма ў крыніцы ні Пінска, ні Піны, ні іншых гідронімаў.
  • Дундаўшчына Назва Дундаўшчына, магчыма, звязаная з мясцовым дыялектным балтызмам дундар, дундаль «пярун» (у праклёнах «каб цябе дундар / дундаль свіснуў»)[Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. Мінск, 2004. С. 157.]. У кнізе апавядаецца толькі пра дундар, дундаль, пра Дундаўшчыну няма ні слова.
  • Дзевінскае Магчымае балцкае паходжанне назвы, у сувязі з літоўскім dievas «бог»[Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. Мінск, 2004. С. 145.] Па-першае, гаворка ў кнізе дзе аб узгорках і гарадзішчах з назвай Дзявочая гара, а не аб возеры Дзевінскае. А па-другое, там гаворыцца, што можа быць, што некаторыя са згаданых узгоркаў першапачаткова мелі назвы, якія паходзяць ад балцкага dievas.
  • Сасва Назва балцка-яцвяжскага паходжання, адпачатная форма *Sas(u)vā. Няма крыніцы. Корань Sas- таксама ў літоўскім гідроніме Sasna (на старой яцвяжскай тэрыторыі, каля літоўскага Марыямпале), у балцкіх гідронімах тыпу Сасна на Верхнім Павоччы і на Верхнім Падонні[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 291.][В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 319.][В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования. 1986. Москва, 1988. С. 168.]. Ад меркаванага прускага гідроніма *Sasna мела пайсці назва адной з прускіх земляў *Sasna (> Sassin, 1263 г.). Яна адбілася ў тапоніме Sassenpile (пазней ням. Haasenberg, цяпер польск. Zajączki[en])[K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 118.]. Звязваюць з пруска-яцвяжскім *sasnis «заяц». З індаеўрапейскіх аналагаў найбольш красамоўнае стараіндыйскае śaśáḥ (< šašas) «заяц». Першакрыніцай і для гэтай «заячай» лексікі, і для гідронімаў тыпу Sasna было індаеўрапейскае *ḱas-, *ḱasno- «шэры»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 533.]. Далей да значэння «няярка блішчэць», адсюль таксама літоўскае šašėlis, šešėlis «цень» і гідронімы тыпу Šeš-upė, Šešuva, Šašuola[V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 818—819.][A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 326, 329.]. У назве Сасва корань Sas- пашыраны тым жа балцкім гідранімічным пашыральнікам, што і ў назве засведчанага пад 1516 г. гідроніма з-пад Ліды Ятѳа (< Ятва < яцв. *Jāt(u)vā)[K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 126—156.][V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 286—289.] Суцэльнае ўласнае даследванне. У ніводнай з пералічаных крыніц назва ракі Сасва нават не згадваецца.
  • Мазыр Назва антрапанімічнага, адыменнага паходжання. Няма крыніцы. Як на ўсходзе цяперашняй Беларусі, так і ў суседняй Смаленшчыне корань Маз- дастаткова распаўсюджаны ў антрапаніміі. Няма крыніцы. Ён прысутны ў прозвішчах тыпу Мазыра, Мазікаў, Мазай, Мазала, Мазітаў (з пашыральнікамі -r-, -k-, -j-, -l-, -t-). Прозвішчы такога тыпу антрапаніміст М. Бірыла звязваў з мазаць (ад праслав. *mazati)[М.В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 266-268.]. Магчымая таксама сувязь з балцкай лексікай тыпу латышскага mazs, літоўскага mažas "малы", якія часам звязваюць з балцкім коранем са значэннем "мазаць" ("намазаны" > "стончаны" > "зменшаны" > "малы")[V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 584.]." Арыгінальнае даследванне, горад Мазыр там не прыгадвацца.
  • Гудагай (вёска) Назва балцкага паходжання, паходзіць ад літоўскага складанага двухасноўнага gùdagojis. Другая частка — ад gojus «гай, пушча», першая — ад gudas[Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. С. 88—89.]. На самай справе, там напісана, што назва паходзіць ад балцкага гуд (gudas) - беларус. Ніякага gudagojis, gojus, гай - там няма.
  • Скідзель Скідалька Гідронім балцкага (літоўскага ці яцвяжскага) паходжання. Найбліжэйшы аналаг — літоўская рачная назва Skidelė. Даследчык літоўскай гідраніміі А. Ванагас лакалізуе гэтую рэчку недалёка ад вытокаў ракі Котры, у якую Скідзель уцякае (не выключана, што маецца на ўвазе менавіта Скідзель, а не іншая рэчка). На ўсходзе ад вытокаў Котры ён жа пазначае мікратапонім (назва поля) Skidulys (каля Радуні). Аналаг гэтым назвам — літоўскі гідронім Skid-upys (у Цэнтральнай Літве, ля Кедайнея)[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 303.]. Той жа фармант -el-, што і ў гідроніме Скідзель, таксама ў нёманскай рачной назве Zietela (Зецела) — у такой форме ў аўтахтонным літоўскім маўленні на Верхнім Панямонні засведчаная назва ракі Дзятлаўка. У сваю чаргу, назва Zietela ўтварылася ад назвы возера, якое засведчанае пад 1253 г. як «Зъято» (ад яцвяжскага *Zeitō). Фармант -el-, з дапамогай якога назва ракі ўтварылася ад назвы возера, часта выступае ў такой ролі ў балцкай гідраніміі[А. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155.]. Гідранімічны корань Skid- звязаны з літоўскім skidyti, skisti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца», kidyti, kedyti, kedėti «абтрэпвацца, ірвацца». Далей да гнязда слоў ад сінанімічных каранёў *kēd- / *kēt-. Водныя назвы, утвораныя ад гэтых каранёў, пазначалі або азёры з «ірванай» берагавой лініяй (з мноствам заток, што ўразаюцца ў сушу), або рэкі з цячэннем, якое на адносна абмежаваным участку свайго шляху рэзка мяняе кірунак[В. Н. Топоров. Из индоевропейской этимологии III (1-3) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 1. Москва, 2006. С. 106—107, 119.]. Далей да індаеўрапейскага *(s)k(h)ed- «расколваць, раскідаць»[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 918—919.]. Суцэльнае ўласнае даследванне. У ніводнай з указанных вышэй крыніц назва горада Скідзель або ракі Скідалька не сустракаецца.
  • Шчыба Назва балцка-яцвяжскага паходжання. Звязана з літоўскім skibti «абтрэпвацца; ірвацца». Семантыка такая ж, як і ў назве Скідзель, якая ад skidyti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца». Абедзве паходзяць ад аднаго індаеўрапейскага кораня *skēi- «адразаць, аддзяляць, распорваць» (> *skēi-b-, *skēi-d-)[J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 919—922.]. Водныя назвы, утвораныя ад каранёў з такой семантыкай, пазначалі або азёры з «ірванай» берагавой лініяй (з мноствам заток, што ўразаюцца ў сушу), або рэкі з цячэннем, якое на адносна абмежаваным участку свайго шляху рэзка мяняе кірунак[В. Н. Топоров. Из индоевропейской этимологии III (1-3) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 1. Москва, 2006. С. 106—107, 119.]. Такое ж уласнае даследванне, няма ў прыведзеных крыніцах Шчыбы ці Скідзелі. У беларускай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Скіба, Скібар, Скібра (Skib-, -r-)[М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 378.]. І што, якое дачыненне беларускае прозвішча Скіба мае да ўсяго вышэй напісанага?
  • Арэса Корань ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- «рухацца»[H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45—47.]. Пра балцкае *ar- у крыніцы няма ані слова. Дарэчы, побач з Арэсай там згадваюцца гідронімы Arize ў паўднёвай Францыі і Arsia ў Істрыі. Назва Арэса значыць «Плыткая (рака)». Няма крыніцы.
  • Слаўгарад Беларускі географ В. Жучкевіч спрабаваў развязаць гэтую праблему, звярнуўшы ўвагу на супольны пачатны элемент «Про-» у назвах Прапойска і ракі Проні, каля сутокаў якой з Сажом паселішча ўзнікла[Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 310.]. Цытаваць трэба поўнасцю, а не вырываць з агульнага кантэкста патрэбныя сабе кавалкі. Жучкевіч пісаў (с. 310, 348), што назва Прапойск (Прупой, Прупошаск, Прапошаск) мае сувязь з назвай р. Проня, першапачатковай формай якой была Пропань (прарыў, праём). На думку Ул. Тапарова, назву Проні праз ранейшы варыянт «Прёна» трэба ўзводзіць да балцкага кораня Pir-[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202—203.]. Не пісаў Тапароў ні пра які корань Pir-. Ён выводзіў назву Проня з *Пьрена (разам з назвамі Перанка, Перенка і т. п.) ці з *Piren- (Pirenai, Piron і т. п.).
  • Кобрын Недалёка ад Кобрыны (цераз Дняпро) — рэчка з балцкай назвай Недра[П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 52—53.]. Кніга Маштакова - гэта проста спіс рэк, пра паходжанне назваў там ані слова. Назва *Kobr-in- ад літоўскага kobrinti, kūbrinti «ісці сагнуўшыся, пахіліўшыся». Корань Kobr- таксама ў прускім тапоніме Kobrun (назва лесу ў прускай Натангіі, засведчаная пад 1354 годзе)[G. Gerullis. Die altpreußischen Ortsnamen. Berlin / Leipzig, 1922. C. 67.]. Насамрэч, у крыніцы толькі напісана, што назва прускага леса Kobrun паходзіць ад пр. kaaubri Dorn (калючка) + суф. un. Болей там нічога няма.
  • Вячаслаў Францавіч Кебіч Прозвішчы тыпу Кеба даследчык беларускай антрапаніміі М. Бірыла параўноўваў з літоўскім антрапонімам Кебас[М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — С. 198.]. Інфармацыя няпоўная, бо яшчэ Бірыла параўноўваў гэтыя прозвішчы з укр. кеба "здольнасць, уменне" і кірг. кебе "худое ягня". У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя адыменныя прозвішчы тыпу Keba, Kebeikis, Kebelis з коранем Keb-. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. імя тыпу Keba або Kebas у форме імя па-бацьку: "Матеи Кебовичъ"[Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г.. — Мінск, 2003. — 161 с.]. Уласнае даследванне, прозвішча Кебіч там няма.
  • Вазуза Назва балцкага паходжання. Корань Vaz- у літоўскіх (паміж Рокішкісам і Уцяной) назвах ракі Vazajà і возера Vazajis (з-пад яго рака выцякае)[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 368.]. Звязана з літоўскім vežti «везці», važiuoti «ехаць; рухацца»[V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 390, 942.]. Вазуза тут не згадваецца.
  • Смаленск Ул. Тапароў корань "Смол-" у гідронімах тыпу Смолка звязваў, следам за А. Трубачовым, з балцкім *kimal- "чмель" праз прамежкавую форму "Цмол-"[В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 317.]. Тапароў і Трубачоў пісалі гэта канкрэтна пра гідронім Смолка, а не пра Смаленск, які безумоўна з'яўляецца больш значным аб'ектам, і калі б яны так лічылі адносна яго, то напісалі б гэта непасрэдна. Так Трубачоў вельмі падрабязна даследуе паходжанне назвы Смаленск у сваёй кнізе "В поисках единства", і там і блізка няма нічога таго, што напісана вышэй.
  • Ігаўка Вядомае літоўскае прозвішча Igilevičius, з якога аднаўляецца аднаасноўнае імя Igila з асновай Ig-, роднаснай аснове Eig-, што звязаная з літоўскім eiti "ісці"[В.Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 27.]. Нічога падобнага ў крыніцы няма, у тым ліку назвы Ігаўка.
  • Докшыцы Паходзіць ад антрапоніма тыпу літоўскага Dakšas, Dokšas, латышскага Dakša. Корань Dak-, які тут з антрапанімічным фармантам -š-, таксама ў антрапоніме Dakanis. Яны звязаныя з літоўскім dakyti, dakanoti «трапаць, растрэпваць; дзерці, раздзіраць»[Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 447—448, 510.]. Хлусня, гаворка ў крыніцы ідзе пра літоўскія і латышскія прозвішчы, а не пра горад Докшыцы. Дарэчы, няма там і пра сувязь гэтых прозвішчаў з dakyti і пра формант -š-. Напрыклад гаворыцца, што прозвішча Doks можа быць звязанае з германскім doogs, taacks. Докшыцкую назву таксама звязвалі з прускімі тапонімамі Dexiten, Dechsen[В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 326.]. Зноў хлусня, хто звязваў? Гаворка ў крыніцы ідзе толькі пра Dexiten, Dechsen, а не пра Докшыцы.
  • Кушлі Назва Кушлі антрапанімічнага (адыменнага) імя. Паходзіць ад антрапоніма Kušlys, які ад літоўскага kušlys «сляпец» (хто падслепаваты)[Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140.]. Гаворка ў кнізе (слоўнік літоўскіх прозвішчаў) ідзе толькі пра літоўскія прозвішчы Kušlys, Kušleika і г. д. Назвы вёскі Кушлі там і блізка няма. Вакол Пружанаў фіксуецца цэлы шэраг тапонімаў балцкага антрапанімічнага паходжання: Бакуны (двойчы), Барэйшава, Нарутавічы, Роўбіцк, Рэвейкі, Шакуны, Шалтунава (ад антрапонімаў тыпу Bakūnas, Bareiša, Naruta, Rauba, Reveika, Šakūnas, Šaltūnas[Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 162, 195, 1140; Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 301, 581, 584, 882.]). Тое ж самае.
  • Дэвергі Назва паходзіць ад балцка-літоўскага імя тыпу De-vergas. У Літве вядомы гідронім Davarg-upis, з якога паўстае падобны антрапонім[A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 82.]. Хлусня. Па-першае, у Ванагаса не згадваецца вёска Дэвергі, а па-другое, ён параўноўвае гідронім Davarg-upis з прозвішчам Davalga.
  • Крычаў Крычаўская назва магла пайсці ад назвы рачулкі ці ручая, сожскага прытоку. На Падняпроўі, у наваколлі Чарнігава фіксавалася назва не лакалізаванай цяпер рэчкі Крычалка[П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 229.], з тым жа коранем «Крыч-» і ўтваральнікам -al- («Кры́чала»), які даследчык гідраніміі Ул. Тапароў лічыў уласцівым для балцкіх рачных назваў[В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163, 186.]. Нейкія фантазіі з перакручанай логікай. Маштакоў абсалютова нічога не пісаў пра Крычаў, а Тапароў - пра Крычаў, корань "крыч" і рэчку Крычалку (якая да таго ж яшчэ і не мае да Крычава ніякага дачынення).

Самае цікавае, што гэты ўдзельнік яшчэ і мае права дагледжваць старонкі. Гэта значыць, напісаў нейкую адсябяціну ці нават хлусню і сам жа гэта дагледзіў. І ўсё шыта-крыта.

У выпадках узору Ратамкі, калі корань Rat- у крыніцы ёсць, а самой Ратамкі няма, то не абавязкова гэта праблема. Усіх прыкладаў ужывання можа і не быць. Добра было б, вядома, каб недзе Ратамка была яўна названа балцкім гідронімам. -- Максім Л. (размовы) 00:05, 13 мая 2025 (+03)[адказаць]
Праглядзеў увесь спіс, большасць пытанняў якраз узору Ратамкі, што менавіта названы аб'ект не згаданы ў крыніцы. То-бок, калі гэта і ўласнае даследаванне, то яно палягае ў аднясенні кораня Rat- да балцкіх, што можа быць і так, і не практычна з аднолькавай імавернасцю. Магчыма, падбор аналогій/паралеляў таксама вымагаў бы крыніцы, а не самастойных высноў на гэты конт. Трэба шукаць спецыяліста, які б мог комплексна аб'ектыўна гэта ўсё ацаніць. -- Максім Л. (размовы) 11:36, 13 мая 2025 (+03)[адказаць]
Таксама лічу, што калі згаданы корань, але не згаданы сам тапонім — гэта не ўласнае даследаванне, а ўсё ж крыніца. Але аўтар запраўды часцяком увогуле не ставіць ніякіх крыніц або піша пра нейкія паралельныя тапонімы ў артыкуле пра іншы тапонім. Лічу, што без крыніц — трэба адразу выдаляць. Аўтапацверджанне такіх правак таксама небяспечнае. Lš-k. (размовы) 15:00, 13 мая 2025 (+03)[адказаць]
А адкуль мы ведаем які тут корань (можа не Rat-, а Ra-, Ratam- ці яшчэ які) і з якой мовы ён паходзіць? Напрыклад, на Валыні ёсць пасёлак Ратна - корань таксама Рат-, але звязваюць яго со словам "раць". Наколькі я разумею, то па правілах Вікіпедыі, калі чалавек хоча дадаць інфармацыю, напрыклад, аб паходжанні назвы Ратамка, то ён павінен знайсці аўтарытэтную крыніцу, дзе даследуецца менавіта гэтая назва, а не вырашаць самастойна які тут корань, суфікс і прыцягваць крыніцы, дзе нібы пра тыя ж самыя корань і суфікс напісана, бо гэта будзе ўжо ўласнае даследванне. Не? Дарэчы, Жучкевіч піша пра Ратамку, што гэтая мясцовасць упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах як Радамскае (праз "д"), і назва гэтая патранімічная. Так што не ўсё так відавочна.
Için warum, у асобным выпадку Ратамкі то так. Думаю, такое трэба выдаліць, трапляе пад "Synthesis of published material" (у нас "Спалучэнне апублікаванага матэрыялу для прасоўвання новай думкі"). Ёсць выпадкі пра якія не ўпэўнены, што трапляюць пад гэта правіла. Калі ёсць этымалогія для вялікай Бярэзіны або Дзвіны ці можна яе пераносіць на іншыя Бярэзіны і Дзвіны, калі яны не згаданы ў крыніцы? У літаратуры даюць спісы асноў і фармантаў для гідронімаў, які лічаць балцкімі, а самі імёны не даюць або некалькі прыкладаў, а далей і іншыя. Разлічана на самастойнае вылучэнне асновы або суфікса, такія крыніцы не для Вікіпедыі? Можна напісаць, што суфікс такі, а вось тут пішуць, што з такім суфіксам гідронім магчыма балцкі? Або на вылучэнне суфікса трэба крыніца? Трэба выпрацаваць падыходы, пытанне ўзнята слушнае. Магчыма, нешта можна перафармуляваць, а не выдаляць. Карыстайцеся кнопкай подпісу каментаў, яна на панелі інструментаў справа ад кнопкі курсіва (К). --Максім Л. (размовы) 23:17, 13 мая 2025 (+03)[адказаць]
Таксама хочацца дачакацца рэакцыі @Peisatai, перад тым як пачаць нешта рабіць. -- Максім Л. (размовы) 20:00, 14 мая 2025 (+03)[адказаць]
прывітанне ўсім.
а каму адказваць? як зваць чалавека, які так зацята і метадычна прайшоўся па ўсіх артыкулах, не пашкадаваў часу і сілаў усё праверыць :)
Максіма Л. ведаю, Lš-k таксама, сутыкаўся. а ноўнэйм гэта хто?
відавочна чапляецца да ўсяго. і не асабліва разбіраецца ў тэме. наўскідку: "Не пісаў Тапароў ні пра які корань Pir-" (як жа не пісаў, калі падае паралель у літ тапоніме Pirėnai, дзе корань Pir- і ўтваральнік -ėn-).
падтрымліваю заўвагу Lš-k "калі згаданы корань, але не згаданы сам тапонім — гэта не ўласнае даследаванне, а ўсё ж крыніца". калі ёсць Кебейкіс і Кебіч (з балцкім суфіксам -ейк- і славянскім -іч-), дык агульны корань Кеб- відавочны.
я б раіў ноўнэйму скіравацца ў тарашкевіцкую Вікі і звярнуць увагу на сапраўднага фантазёра, які піша раздзел "Ліцвінскія імёны", вось там тысячы фантазій, і ноўнэйму будзе дзе разгарнуцца. пакуль гэта выглядае на нейкія асабістыя нападкі. ноўнэйм штось рабіў у Вікі? які яго ўнёсак?
Максім, "Трэба шукаць спецыяліста, які б мог комплексна аб'ектыўна гэта ўсё ацаніць" - акадэмічных спецыялістаў у краіне няма, калі што. Ад слова зусім. Былі б - былі б публікацыі. проста філолагі і чытачы Жучкевіча не ў лік. Peisatai (размовы) 14:34, 15 мая 2025 (+03)[адказаць]
Выпады з вашага боку на мой адрас пакідаю без каментароў, мне гэта цалкам абыякава, вы меня не пакрыўдзіце (хаця па правілах такія паводзіны забаронены). А калі казаць па сутнасці: чытайце правілы Вікіпедыі, там усё напісана Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне. Вы нават тут, на старонцы размоў працягваеце свае ўласныя даследванні, вольна інтэрпрэтуючы на свой густ тое, што напісана ў крыніцах. Што там вам "відавочна", гэта вашая асабістая справа, артыкулы ў Вікіпедыі ствараюцца на падставе інфармацыі з АК, а не з асабістых меркаванняў і разважанняў удзельнікаў. Вы пераблыталі энцыклапедыю з уласным блогам ці форумам, дзе кожны піша, што захоча. А што датычыцца Вікіпедыі на тарашкевіцы, вельмі добра, што вы тут прыгадалі дадзены факт. Вы тады спрабавалі разгарнуць там такую ж "працу" як і тут: пісалі свае ўласныя даследванні без крыніц, або спасылался на крыніцы, у якіх гаворка ідзе аб падобных, але зусім іншых словах. Вас тады за гэта назаўсёды заблакавалі. Раю адміністратарам гэтай Вікіпедыі мець гэта на ўвазе.Için warum (размовы) 07:39, 16 мая 2025 (+03)[адказаць]
ага, чалавек з тарашкевіцкай Вікіпедыі пажалаваў? чарговы "жмудаед" і "вільнянашыст"? не іначай паплечнік нядаўна ўвязненага экстрэміста-літвініста "Казіміра Ляхновіча"? які распальвае на ВікіпЭдыі жудасную літуанафобію, адмаўляе існаванне балтаў далей за Коўна. і такі фанатык, што наствараў тысячу старонак, дзе сам (дзе спасылаючыся на аматара нямецкага неда-філолага, а дзе сам з галавы) прыдумляе нейкія нібыта "германскія" этымалогіі старажытных балцкіх двухасноўных імёнаў, тыпу Вітаўт ці Міндоўг. дзеля даведкі шаноўнага чытацтва: вось туды я і ўставіў быў адэкватнае, агульнапрызнанае гледжанне наконт тых імёнаў, за што экстрэміст "Ляхновіч", карыстаючыся сваёй пазіцыяй, і наклаў бан. ну, што пасеяў, тое і пажаў, распальвальнік нянавісці.
а вы, чалавек з турэцка-нямецкім нэймам, можаце напісаць і другі спіс (час у вас, і зацятасць, ёсць, сядзець тут а 7-й ранку), якраз не так даўно я пачынаў парадкаваць той матэрыял, які ў адпаведных артыкулах быў згрувасціў. так што ваш поштурх на карысць, спадар балтафоб.
дарэчы, тэст - "чыя Вільня?" ну, тыпу, гістарычна, га? пакажы пазіцыю, ананім. Peisatai (размовы) 11:12, 16 мая 2025 (+03)[адказаць]
Вас спаймалі за руку на сістэматычных, шматразовых падманах. А вы замест таго, каб гэта прызнаць і зрабіць высновы, дзейнічаеце па прынцыпе "лепшая абарона - гэта нападзенне". У іншых Вікіпедыях за такія паводзіны (масавае напісанне фэйкаў і грубасць у адрас апанентаў) удзельнікаў баняць. На жаль, у беларускай ВП гэта дазволена. Не разумею, чаму адміністратары не рэагуюць. Спадзяюся, што толькі пакуль.Için warum (размовы) 22:42, 16 мая 2025 (+03)[адказаць]
Удзельнік:Için warum, цябе тут паліцэйскім ніхто не прызначаў. Кончай болтать, пиши статьи. --JerzyKundrat (размовы) 23:21, 16 мая 2025 (+03)[адказаць]
разам з тым ноўнэймам зробленая добрая работа. пачаў па гэтым спісе ісці.
ноўнэйм надта эмацыйна ставіць кляймо "няпраўда" там, дзе падаюцца, напрыклад, корані і ўтваральнікі.
"уяўных крыніцаў" таксама няма. калі, напрыклад, Ваўкавыя параўноўваецца з літоўскай Ваўкаўёй і ставіцца спасылка, дык у спасылцы - аналіз гідроніма Ваўкаўя. і інш. Peisatai (размовы) 15:17, 15 мая 2025 (+03)[адказаць]
  • Için warum, выдаляць фрагменты без крыніц, або з памылковымі крыніцамі, можна самастойна, для гэтага запыты да адміністратараў не трэба. Хіба каб звярнуць іх увагу на маштаб такой з'явы у дзеяннях удзельніка. Калі гэта адзінкавыя выпадкі, спачатку паставіць {{няма ў крыніцы}} і паведаміць непасрэдна ўдзельніку, або ён выпраўляе, або выдаляеце непацверджаную частку. Калі гэта яўна сістэмны падыход, ставіць ўяўныя крыніцы (вяглядае тут якраз ён), таксама сістэмна можна выдаляць такія фрагменты ўжо без цырымоній. З артыкулаў пра паселішчы шырокую этымалогію рэк трэба наогул выдаліць, дастаткова згадкі, што назва ўтворана ад гідроніма, пакідаць толькі датычнае назвы самога паселішча (як суфікс -ск, напрыклад), у Пінску і Сянне гэта ўжо зрабіў. Паступова, прынамсі я, буду выдаляць паводле вашага спісу, калі ласка, рабіце гэта таксама. --

Хомелка - пазбаўленне праў зніклай

Тэрмінова. Варта пазбавіць адміністратарскіх праў зніклую адміністратарку для бяспекі нашай Вікіпедыі ды дадзеных удзельнікаў. Лёгка вернем, калі спадарыня Вольга павернецца. Пра гэта ў тарашкевічнай Вікінавіны + абмеркаванне на рускай). Maksim L., DobryBrat, J-ka Zadzvinski, JerzyKundrat, Wizardist, Чаховіч Уладзіслаў, Belarus2578. Shabe (размовы) 15:51, 22 красавіка 2025 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «за» За --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:24, 22 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
@Shabe, не пазбавіць правоў, а каб сцюарты заблакавалі з адпаведнай прычынай, не як за парушэнне. Наколькі разумею, дастаткова звярнуцца да кагосьці аднаго з іх, з доказамі. -- Максім Л. (размовы) 16:50, 22 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
Добра, зараз займуся. Shabe (размовы) 16:59, 22 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
Запрашаю на старонку актыўнага рускамоўнага сцюарда 1234qwer1234qwer4. Shabe (размовы) 17:20, 22 красавіка 2025 (+03)[адказаць]

Вынік

YesY Зроблена спадаром Mykola7. Shabe (размовы) 19:13, 22 красавіка 2025 (+03)[адказаць]

Абараніце старонку ад незарэгістраваных удзельнікаў. Тое ж трэба зрабіць з звязанымі старонкамі, кшталту Сцяг Сірыі і да т.п.--Lš-k. (размовы) 18:47, 11 снежня 2024 (+03)[адказаць]

Абараніў абодва на тыдзень. -- Максім Л. (размовы) 20:17, 11 снежня 2024 (+03)[адказаць]

Удзельнік UnknownChannel352

Просьба заблакаваць UnknownChannel352 за датэрміновае зняцце артыкула з намінацыі на выдаленне і вайну правак. --Rymchonak (размовы) 13:04, 22 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Вынік

У нас не было пакуль практыкі выдалення асабістых юзербоксаў з пераканнямі, калі яны яўна не парушаюць этыку. --Максім Л. (размовы) 10:46, 21 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

Удзельнік карыстаецца Вікіпедыяй як персанальным зборнікам сваіх публікацый. Не дадае інфармацыю ў сам артыкул, але толькі свае публікацыі ў спіс публікацый пра розных асоб, пры гэтым некаторыя ўдзельнікі зацвярджаюць яго праўкі, то гэта немагчыма адсачыць. Таксама дадае без уваходу, ананімна.--Lš-k. (размовы) 16:49, 18 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

На маю думку, беларускмоўныя спасылкі гэта не горш, чым аўтаперакладны спам. --JerzyKundrat (размовы) 20:48, 18 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

Блакіроўка для 176.59.162.255

Просьба заблакаваць ананімнага ўдзельніка за вандалізм у артыкуле «Германія». --Rymchonak (размовы) 13:24, 21 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Зноў гуляе ананім 82.132.234.102.--VladimirZhV (размовы) 09:55, 22 верасня 2024 (+03)[адказаць]

82.132.238.206

Ідзе гульня туды-сюды на старонцы Спіс памерлых у 2024 годзе.--VladimirZhV (размовы) 18:49, 18 верасня 2024 (+03)[адказаць]

Ананіма заблакаваў. --JerzyKundrat (размовы) 19:02, 18 верасня 2024 (+03)[адказаць]

Блакіроўка 46.216.112.144

Просьба заблакаваць удзельніка 46.216.112.144 за вандальныя праўкі ў артыкуле пра Ефрасінню Полацкую. --Rymchonak (размовы) 10:13, 13 верасня 2024 (+03)[адказаць]

‎Блакіроўка 2401:d800:330:b8a5:6c1c:fb82:7787:39fd

Просьба заблакаваць удзельніка ‎2401:d800:330:b8a5:6c1c:fb82:7787:39fd за вандалізм. --Rymchonak (размовы) 09:55, 22 мая 2024 (+03)[адказаць]

Паўторна дадаецца ананімам няслушны змест.--VladimirZhV (размовы) 06:47, 6 красавіка 2024 (+03)[адказаць]

Ананімы заблакаваны. Калі сітуацыя будзе паўтарацца, абаронім артыкул. DobryBrat (размовы) 07:26, 6 красавіка 2024 (+03)[адказаць]

Існаваўшы як старонка значэнняў, ананімамі пераўтворана ў старонку пра мультсерыял. Ранейшыя спасылкі захаваліся. Не глядзеў мульфільм, таму пра змест не кажу нічога. Прапаную адкаціць. Пра мульт можна стварыць асобны.--VladimirZhV (размовы) 18:21, 29 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

@VladimirZhV ужо самаадкочана ананімам, а пра Ліса Мікіту ёсць артыкул, які перыядычна ананімна вандалізуецца праз гуглтранслейт, таму ён пад аховай ад ананімаў. -- Максім Л. (размовы) 18:46, 29 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вандалізм Літва

Другі дзень хтосьці паслядоўна спрабуе выдаліць інфармацыю пра альтэрнатыўную назву «Летува» з артыкула. Прашу адміністратараў звярнуць увагу і мабыць зрабіць нейкія захады. Plaga med (размовы) 10:55, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Абараніў часова ад ананімных правак. -- Максім Л. (размовы) 11:35, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Аптымізацыя інтэрфейсу да цёмнай тэмы

Прапаноўваў замену значкоў у Шаблон:Тэмы на .svg адпаведнікі. Запыт застаўся не заўважаным. Таксама можна папрацаваць з Шаблон:Вікіпраекты і галоўнай старонкай (фоны раздзелаў не аптымізаваны пад цёмную тэму, можна паэксперыментаваць). Я магу гэтым заняцца, але мне трэба дазвол. Plaga med (размовы) 11:12, 11 лютага 2024 (+03)[адказаць]

@Plaga med, калі гэта звычайныя тэхнічныя змены, фармат файлаў, адлюстраванне нейкіх колераў там дзе цяпер яны ніяк не адлюстроўваюцца, то ніякі дазвол не трэба. Займайцеся, калі ласка. З галоўнай старонкай у нас яшчэ такая праблема, што ў мабільнай версіі яна паказваецца ў двух калонках, якія трэба гартаць направа і назад. Я дык толькі днямі гэта заўважыў, думаў раней, што мабільная версія наогул паказвае толькі левую калонку стацыянарнай версіі. З пункту гледжання вэб-дызайну гэта, мякка кажучы, блага. То, можа, зможаце зрабіць як у англійскай мабільнай версіі правая калонка стацыянарнай ГС адлюстроўваецца пад левай, то-бок як адна калонка? І яшчэ, можа, атрымаецца зрабіць аўташырыню. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 11:46, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Так, можна заняцца, пераняць вопыт іншых раздзелаў, трэба ў пясочніцы папрацаваць. Я хацеў некаторыя значкі памяняць на галоўнай, але там абарона на некаторых шаблонах, той жа {{Тэмы}}. Plaga med (размовы) 17:02, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Працую над інтэрфэйсам. Раблю накшталт польскай вікіпедыі. Спрабую скапіяваць стыль са старонкі Szablon:Main_page.css але старонкі не адлюстроўваюцца як css. Спрабаваў папераносіць пад новыя назвы, але не разумею, чаму не атрымліваецца зрабіць код, а не вікістаронку. Прашу дапамагчы, вось дзе тэкст: Шаблон:Галоўная старонка/styles.css. Plaga med (размовы) 18:15, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Калі проста зараз трэба, то змяню абарону з {{Тэмы}}. Наконт .css я "каля наля", то затэгаем @Artsiom91, можа, ён радай дапаможа. -- Максім Л. (размовы) 18:29, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
я там на старонцы абмеркаванняў пакінуў файлы, якія трэба замяніць, можаце самі падправіць, калі не цяжка. Наконт .css прадубляваў запыт на тэхнічнай старонцы, там можна працягнуць абмеркаванне. Plaga med (размовы) 18:31, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Паправіў, гэта робіцца з дапамогай Special:ChangeContentModel. Звычайна яно пры стварэнні вызначаецца правільна, праблемы пераважна ўзнікаюць калі старонка пераносілася пад іншую назву.--Artsiom91 (размовы) 18:35, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Дзякуй! Plaga med (размовы) 18:37, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@Plaga med, зменшыў узровень абароны для шаблон:Тэмы, як скончыце змены, маякніца, вярну назад. -- Максім Л. (размовы) 19:43, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
YesY Зроблена Plaga med (размовы) 20:43, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Вандалізм

Навыдаляна ананімам у даволі значным артыкуле Zmitsek (размовы) 01:36, 20 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Інфармацыя адноўлена. IP адрас заблакаваны на 1 месяц. DobryBrat (размовы) 10:56, 20 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Сцяг выключэння на блакіроўку IP

Прашу выдаць мне сцяг выключэння на блакіроўку IP, каб мець магчымасць працаваць з VPN. --A potato hater (размовы) 17:35, 20 снежня 2023 (+03)[адказаць]

YesY Зроблена, выдаў на год. --JerzyKundrat (размовы) 17:39, 20 снежня 2023 (+03)[адказаць]

Адмена адмены

  • Чарговае парушэнне правіл з боку ўдзельіка DobryBrat. На гэты раз адмена праўкі, якая ўжо была адменена, чым удзельнік фактычна распачынае вайну правак. У каментарыі было растлумачана, што Южык не з'яўляецца прафесійным крытыкам, было прапанавана звярнуць увагу на Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне/2015, дзе было чарговае выдаленне артыкула пра Южыка, з прычыны, што ён не адпавядае па значнасці. Як крытык, асоба не праходзіць па ВП:ЗНАЧ, бо не з'яўляецца ні аўтарытэтам у дадзўенай сферы, ні прафесіяналам. Адукацыя тэхнічная, закончыў БДУІР. Праславіўся тым, што ў сваім блозе «ЛіМаразмы-500» паліваў брудам ўсе запар артыкулы з «Літаратура і мастацтва» (хаця там ужо па назве блога зразумелы ўзровень «крытыкі», адзін дэструктыў). І вось гэта ўдзельік DobryBrat зараз адмыслова цягне ў Вікіпедыю, дадаючы спасылкі на самаробныя сайты, як proza.ru і LiveJournal, яўна ведаючы, як адміністратар, што там і намёка на аўтарытэтнасць няма і разумеючы, што гэта чысты негатыў, што нясе яшчэ і парушэнне па Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў. Апроч тако - DobryBrat, пацягнуў гэту інфармацыю з гэтымі ж спасылкам ў іншыя моўныя раздзелы (украінскі, рускі, тарашкевіца). Больш таго, удзельнік нават адмыслова пачаў наноў ствараць артыкул пра псеўдакрытыка Міхася Южыка, ведаючы, што яго ўжо неаданаразова (!) выдалялі па незначнасці. Прабачце, але што гэта калі не дэструктыў і рэакцыя на мінулы канфлікт (гл. ніжэй), пасля якога ўдзельнік так і не зрабіў вынікаў? Прабачце, але з такім падыходам у Вікіпедыі варта ставіць не толькі пытанне пра уплыў і выхаванне праз блакіроўку, але і ставіць пытанне мэтазгоднасці знаходжання ўдзельніка ў шэрагу адміністратараў. Просьба растлумачыць удзельніку правіла, якія ён і сам, як адмін абавязаны ведаць, але відавочна грэбуе імі. --Odri Tiffani (размовы) 18:17, 30 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Якая яшчэ "адмена адмены"? Удзельніца Odri Tiffani, пачытайце ўважліва Вікіпедыя:Вайна правак, да якой спрабуеце апеляваць. "Войны правак узнікаюць, калі ўдзельнікі або групы ўдзельнікаў пачынаюць рэгулярна адмяняць праўкі аўтарства іншых удзельнікаў з супрацьлеглым пунктам гледжання на адной або некалькіх старонках сумежнай тэматыкі." "Пад вайной разумеецца не нейкае адзінкавае дзеянне, а агульны настрой удзельніка на канфрантацыю ў тым, што тычыцца зместу артыкулаў. Вайна правак — гэта агрэсіўнае выкарыстанне механізма правак з мэтай перамагчы ў спрэчцы пра змест артыкула."
Што было насамрэч? Была дададзена інфармацыя, якая, відаць, прыйшлася не даспадобы для ўдзельніцы Odri Tiffani (негатыўныя ацэнкі творчасці аб'екта, пра які створаны артыкул). У выніку ўдзельніца Odri Tiffani без абмеркавання яе выдаляе на падставе сваіх перакананняў. Гэтая праўка была адзінкава адменена. Усё проста, не трэба перабольшвайць. А, вось, калі ўдзельніца Odri Tiffani яшчэ раз адменіць, то гэта і будзе крок да вайны правак. А яшчэ ёсць правіла трох адкатаў...
Так, М. Южык не мае лінгвістычнай адукацыі, але ён — паэт і пісьменнік, мае некалькі выдадзеных кніг паэзіі і прозы, яго творы друкаваліся ў аўтарытэтных літаратурных часопісах, ён быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, на афіцыйным сайце якога напісана "Міхась Южык, літаратурны крытык, пісьменнік, паэт і публіцыст". Для паэтаў не патрабуецца прафесійнай адукацыі, гэта прызванне, і атрымаць дыплом філфака БДУ не значыць быць ці стаць паэтам. Калі ў удзельніцы Odri Tiffani было пытанне да выразу "літаратурны крытык", яна магла, напрыклад, замяніць яго на слова "паэт", аднак яна паступілі інакш і цяпер выстаўляе несправядлівыя абвінавачванні іншаму вікіпедысту.
Удзельніца Odri Tiffani сама прыцягнула вялікую ўвагу да артыкула Алег Грушэцкі, таму не дзіўна, што розныя іншыя вікіпедысты сталі рэдагаваць артыкул. Частка правак гэтай удзельніцы не падабаецца...
Наконт стварэння артыкула, які быў раней выдалены, — гэта не забаронена. Наконт дадавання інфармацыі ў іншамоўныя раздзелы Вікіпедыі — гэта таксама не забаронена.
Дзеянні ўдзельніцы Odri Tiffani на працягу апошніх некалькіх дзён можна разглядаць, як сістэмныя, наўмысныя крокі з яе боку паводзіць сябе агрэсіўна і ствараць канфліктную атмасферу і напружанасць у зносінах з іншымі вікіпедыстамі. Удзельніца Odri Tiffani адмыслова паводзіць сябе задзірліва, спрабуючы прымусіць апанента пайсці з вызначанага артыкула ці з Вікіпедыі ўвогуле, ці, нарэшце, для таго, каб справакаваць апанента на адкрытае грубіянства, якое магло б прывесці да яго публічнага асуджэння ці блакіравання. Удзельніца Odri Tiffani, я Вас папярэджваю пра парушэнне з Вашага боку правіла Этычных паводзін у Вікіпедыі. DobryBrat (размовы) 21:02, 30 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
  • Южык - крытык? Гэта нават не смешна. Яго павыкідвалі адусюль, адкуль можна, менавіта за тое, што займаўся абразамі, а не крытыкай, тая яшчэ персона. А ўжо спасылацца на ЖЖ насамрэч не сур'ёзна. --Bakarasa (размовы) 21:20, 30 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Прыбраў з артыкула Алег Грушэцкі сцверджанні, якія не адпавядалі Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў: спасылкі на неаўтарытэтныя крыніцы — уласныя блогі без рэцэнзавання. Спадарыня Odri Tiffani, звяртаю ўвагу, што Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў пакуль не мае статусу правіла, але можна прыняць удзел у адпаведным абмеркаванні: Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Біяграфіі сучаснікаў.--Artsiom91 (размовы) 10:55, 1 снежня 2023 (+03)[адказаць]

Шчыра дзякую! З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 17:11, 1 снежня 2023 (+03)[адказаць]
  • @Odri Tiffani, наконт Южыка цалкам згодны, але ёсць але. Непаслядоўнасць, на памяці артыкул пра Валера Гапеева, дзе Вы без праблем ужылі блог Южыка з простымі паклёпамі і брудам на Гапеева. Таму, пры слушнасці заўваг наконт прымальнасці Южыка як крыніцы, уражанні неадназначныя. Проста прапаную і Вам, і DobryBrat, устрымацца ад праўкі артыкула пра Грушэцкага і звязаных з ім. -- Максім Л. (размовы) 12:15, 1 снежня 2023 (+03)[адказаць]
    Так, спадар Максім Л.. І для мяне гэта было добрым урокам, я зрабіла высновы для сябе. Я адразу ж э Вамі пагадзілася, што не мела рацыі. А не рабіла адмены, не спрачалася, не абуралася і не абвінавачвала нікога ў парушэенні этычных паводзін. Калі ўдзельнік не мае рацыі, трэба ўмець у гэтым прызнавацца, не накаляючы далей атмасферу. Калі я ў нечым сумняваюся, то лепей абмяркую гэта на форуме з супольнасцю. А тут мы бачым зусім іншы выпадак, нажаль. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 17:04, 1 снежня 2023 (+03)[адказаць]

Парушэнне ВП:ВЕТ

На старонцы галасавання ВП:КДА удзельнік DobryBrat у дадзенай праўцы абвінавачвае мяне ў «напісанні артыкула па просьбе асобы» і зманліва вінаваціць у тым, чаго насамрэч не было — быццам я параўноўвала ў каментары дадзенай праўкі, сабжа артыкула, Грушэцкага, з Уладзімірам Караткевічам. Хаця не цяжка пабачыць, што насамрэч ў каментары «па прыкладзе ДА "Уладзімір Караткевіч"» ідзе выключна гаворка пра параўнанне з ДА-артыкулам, на якія і трэба абапірацца пры напісанні статуснага артыкула. Пасля таго, як я звярнула ўвагу аппанента на парушэнне, удзельнік не толькі не папрасіў прабачэння, але працягнуў свае абвінавачванні. Падрабязней можна паглядзець на старонцы абмеркавання галасавання. Лічу такія паводзіны недапушчальнымі. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 13:37, 27 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Як мне бачыцца, удзельніца Odri Tiffani трохі скажае сутнасць дыскусіі. Таму пакіну тут свой каментар.
1. Насамрэч было толькі выказана меркаванне, што можа быць факт напісання артыкула па просьбе асобы. Падчас дыскусіі думка была канткрэтызавана. Было падкрэслена, што ніхто не абвінавачвае ўдзельніцу ў напісанні артыкула па замове (“Абвінавачвання ў напісанні артыкула па замове не выстаўлялася”). Пры гэтым было аргументавана паказана, што вышэйузгаданая ўдзельніца даўно і актыўна падтрымлівае сувязі з прадметам артыкула, г. зн. можа быць “канфлікт інтарэсаў”.
2. Падчас дыскусіі ўдзельніца неаднаразова намагалася пераключыць увагу на іншыя тэмы, то расказваючы, што яна рэдагавала артыкул пра Талстога ў Рускай Вікіпедыі, то згадваючы, што яна запампавала на Вікісховішча фотаздымкі Я. Малішэўскага.
3. Непасрэдная шматгадовая сувязь удзельніцы Odri Tiffani і сп. Грушэцкага несумненна. Іх падыходы ў дачыненні да артыкула Алег Грушэцкі і яго прасоўвання абмяркоўваць тут не буду, усё відавочна.
4. Неаднаразова былі зроблены захады, каб урэгуляваць сітуацыю, перавесці размову ва ўзаемапаважлівае і канструктыўнае рэчышча. Удзельніцы было сказана, што “не было ані думкі, ані намеру абразіць кагосьці з удзельнікаў, ці асобу, пра якую створаны артыкул”, а таксама ва “ўнёску па артыкуле”. Удзельніцы было прапанавана, каб абодва бакі размовы часова пакінулі абмеркаванне дадзенай тэмы і вярнуліся да яе пасля паўзы і пераасэнсавання сітуацыі. Аднак яна супакойвацца не збіралася і вырашыла прыцягнуць увагу адміністратараў да гэтай сітуацыі.
Вось у апошнім я яе падтрымліваю, няхай супольнасць будзе ў курсе падобных сітуацый.
На жаль, удзельніца Odri Tiffani не настроена на канструктыў, вельмі эмацыйна рэагуе на крытыку і погляды, якія не супадаюць з яе пазіцыяй, паводзіць сябе агрэсіўна, стварае канфліктную атмасферу і напружанасць у зносінах з іншымі Вікіпедыстамі. DobryBrat (размовы) 09:53, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Спадар DobryBrat, звяртаю ўвагу, што вікіэтыкет заклікае абмяркоўваць артыкулы, а не іх аўтараў. Натуральна, што выказанае меркаванне пра ўдзельніка можа яго абурыць, нават калі яно выказана нейтральна, ускосна, у выглядзе параўнання ці здагадкі. Як натуральна і тое, што ўдзельнік пасля гэтага будзе апраўдвацца і эмацыйна рэагаваць. Таму заклікаю, нават калі сувязь пэўных удзельнікаў і асабістая зацікаўленасць у артыкуле камусьці падаецца відавочнай, то у абмеркаваннях не выказваць такія здагадкі, а звяртаць увагу, напрыклад, на неэнцыклапедычны стыль і канкрэтныя месцы ў артыкуле, якія парушаюць нейтральнасць.--Artsiom91 (размовы) 11:20, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Трэба яшчэ дадаць, пра кагосьці пісаць не забаронена, нават калі ён і праўда папрасіў, але адпавядае крытэрыям значнасці і пры напісанні трымацца правіл, у т.л. нейтральнага пункту гледжання. Максім Л. (размовы) 11:42, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Дзякуй за разуменне і за парады. Спадзяюся, абодва бакі зробяць вывады з гэтай сітуацыі. Маю надзею, каб падобныя сітуацыі рэдка паўтараліся. DobryBrat (размовы) 15:05, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Скажыце, DobryBrat, а пра які "канструктыў" ідзе размова, калі Вы з артыкула выкідваеце без абмеркавання чужы ўнёсак [2], прынамсі падмацаваны АК-крыніцамі [3], [4]? На якой, прабачце, падставе? Вы не жадаеце вярнуць напачатку ўсё на месца? Калі не спадабаецца, то можа напапчатку трэба было абмеркаваць, як можна было б зневеліраваць, ці яшчэ што? А выдаленне АК-крыніц тут увогуле не вітаецца. Odri Tiffani (размовы) 17:09, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Ізноў Вы не працуеце на канструктыў. Усё, што датычыцца артыкула, лепш абмяркоўваць на старонцы размоў. Калі Вам нешта незразумела, ці Вы з нечым не згодны, пішыце на старонку размоў адпаведнага артыкула. У мяне, бадай, 99 % правак маюць тлумачэнні, частка правак — разгорнутыя тлумачэнні, у тым ліку праўка, якая Вам не да спадобы. Дарэчы, прыведзеная Вамі інфармацыя раней выдалялася іншым удзельнікам — відаць, не проста так. Больш артыкул Алег Грушэцкі я абмяркоўваць тут не буду. DobryBrat (размовы) 21:47, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Абмяркоўваюцца акурат парушэнні. Гаварыць пра канструктыў і ні разу яго не прытрымлівацца, не зусім шчыра. Вы ж ні разу не спрабавалі абмеркаваць, што выдаліць, а што знівіліраваць. Папросту выкідвалі і ўсё. А тут пішыце "Неаднаразова былі зроблены захады, каб урэгуляваць сітуацыю". Для каго гэта? Былі толькі спробы абвінаваціць мяне ў тым, чаго не было (як параўнаннне сабжа з Караткевічам). Гэта акурат з майго боку гаварылася: «можна заўсёды абмеркаваць, як падаць з Вашага пункту гледжання гэта больш нейтральна, а не выдаляць.»). Але рэакцыі не было ў адказ ніякай. Прабачце, але маючы сцяг адміністратара, трэба быць прыкладам правільных паводзін у праекце, і найперш прытрымлівацца правіл. У праекце ўсе аднолькава роўныя, не можа быць такога, што нечыя думка мае большую вагу, трэба і думкі і ўнёсак іншых таксама паважаць. --Odri Tiffani (размовы) 22:38, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Спадарыня Odri Tiffani, прабачце, але, маючы сцяг адміністратара, трэба ім карыстацца належным чынам, а іншых абавязацельстваў здэцца няма ў адмінаў. Шкада, што дыскусія часам перарастае ў асабістыя непаразуменні, але пры жаданні кансэнсус можна знайсці, перш за ўсё, абапіраючыся на Вікіпедыя:Пяць слупоў ну і ў нашым выпадку на Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў. --JerzyKundrat (размовы) 23:11, 28 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
JerzyKundrat, пра тое і гаворка, што найперш трэба прытрымлівацца правіл, як я вышэй таксама і напісала. У правілах Пяці слупоў ВП:5С4 таксама прапісана «Не пераходзьце на асобы», што было парушана. А ВП:5С5 вядзе да ВП:СМЕЛА, дзе ясна прапісана «варта выкласці свой намер на старонцы абмеркавання, суправадзіць яго тлумачэннем свайго пункту гледжання і пачакаць адказу хоць бы адзін дзень». Таму тут я цалкам з Вамі згодная, «маючы сцяг адміністратара, трэба ім карыстацца належным чынам». Усё ж астатняе можна заўсёды абмеркаваць, а не вырашаць у аднабаковым парадку. Ад канструктыўнага абмеркавання я акурат не адмаўляюся, а толькі вітаю яго. Толькі праблема ў тым, што акурат яго і не было. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 07:50, 29 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

ВП:Да ацэнкі крыніц

Усім добрага дня! Час ад часу ў праекце ўзнікаюць спрэчкі наконт аўтарытэтнасці той ці іншай спасылкі. Можа нам варта стварыць адпаведную старонку, як у іншых моўных праэктах. ВП:ДАК (руск.), напрыклад. З павагай, --Gruszecki (размовы) 19:42, 13 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Дарэчы, падтрымліваю. Сам даўно думаў аб гэтым. Трэба ствараць старонку і працаваць у гэтым напрамку. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 08:58, 16 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Не ўпэўнены, што асобная старонка будзе дастаткова запатрабаванай, бо пытанні наконт крыніц узнікаюць не так і часта. Прапанаваў бы пакуль іх вырашаць на форуме, старонках размоў адпаведных артыкулаў або ў іншых месцах, дзе ўзнікаюць пытанні. У любым выпадку стварэнне такіх унутраных старонак не патрабуе ўдзелу ці згоды менавіта адміністратараў, таму лепей абмяркоўваць з усёй супольнасцю.--Artsiom91 (размовы) 19:41, 18 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

У нас здараецца, што адзін адміністратар можа абвесціць нікчэмнымі рэзалюцыі Саўбезаа ААН, а другі ўбачыць вартасць «Беларускай энцыклапедыі» адно як туалетнай паперы — куды тут яшчэ паглыбляцца. Пры тым, што нейкія аксіёмы канешне ж маюць быць, ну хаця б Вікіпедыя:Пяць слупоў і затым Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя. --JerzyKundrat (размовы) 22:56, 20 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Вандалізм

94.29.124.167: Ідэйны вандал з Расіі.—Iluvatar (размовы) 13:40, 9 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Заблакаваны на дзень. Artsiom91 (размовы) 13:44, 9 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Math extension cannot connect to Restbase.

Артыкулы з матэматычнымі формуламі адлюстроўваюцца з памылкамі (прыклад https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%BD%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5). Магчыма ў наладах MediaWiki няправільная канфігурацыя $wgMathFullRestbaseURL альбо $wgMathRestbaseURL. Як я разумею адміністратар можа гэта спраўдзіць на старонцы be.wikipedia.org/Special:Version. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік ByTrush (р · у) 11:44, 3 кастрычніка 2023‎

Старонка Special:Version даведачная, там немагчыма штосьці змяніць, адміністратары там бачаць тое ж што і астатнія ўдзельнікі, пра Restbase там няма. Тым часам старонка Множанне ў мяне адлюстроўваецца карэктна. Мяркую, часам здараюцца нейкія збоі ў MediaWiki, і старонкі з матэматычнымі формуламі могуць часова ламацца. Хутчэй за ўсё, памылкі выправяцца нулявой праўкай (адкрыць акно рэдагавання і націснуць «Запісаць» без аніякіх змен).--Artsiom91 (размовы) 12:40, 3 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Гэта нешта ў {{арыфметычныя аперацыі}}, бачна не ва ўсіх браўзерах і не ва ўсіх артыкулах, дзе ён ужыты, нават у адным браўзеры. Што гэта я не разумею, мо, разумнейшыя калегі нешта падкажуць. ----Максім Л. (размовы) 12:37, 3 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Я памылку назіраю ўжо некалькі дзён - адмыслова чакаў каб упэўніцца што гэта не нешта часовае. Пасля нулявой праўкі ўсё працуе да першай перазагрузкі старонкі.
Калі што то браўзер у мяне Firefox 118.0 (64-біт) ByTrush (размовы) 12:43, 3 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Некаторы час бачыў памылку толькі праз браўзер MI у артыкуле "Дзель". Можа нейкі перыядычны збой у модулі якім. --Максім Л. (размовы) 12:51, 3 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Зараз "Дзель" і "Множанне" адлюстроўваюцца нармальна для мяне.
Не ведаю гэта змяніў нехта нешта, альбо само. ByTrush (размовы) 13:37, 3 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Заявление о блокировке учетной записи участника "Pracar"

Это заявление к администраторам Википедии о блокировке учетной записи участника "Pracar" с 1 октября 2023 г. и удалении страницы участника "Pracar" с 1 октября 2023 г.[5]. По причине многолетней и глубокой неприязни к участнику "JerzyKundrat" и всему польскому. Такой администратор нам не нужен. Нет никого желания и смысла общаться с польскими шовинистами и белорусофобами.--Pracar (размовы) 19:00, 25 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Вас никто не заставляет общаться с польскими шовинистами и белорусофобами, Вы ж знаете, что можно заняться в Википедии и более продуктивной работой, а не только склоками на форуме. Белорусы — самые замечательные люди, не уходите! --JerzyKundrat (размовы) 19:07, 25 верасня 2023 (+03)[адказаць]
@Pracar это называется не блокировка, а закрытие учётной записи. Для этого с электронной почты, на которую Вы регистрировали учётную запись, напишите сцюартам на адрес stewards@wikimedia.org. Так и напишите: "Прошу глобально закрыть мою учётную запись Pracar по причине моей многолетней и глубокой неприязни к участнику JerzyKundrat и всему польскому. Такой администратор нам не нужен. Нет никого желания и смысла общаться с польскими шовинистами и белорусофобами". Лучше по-английски, но и по-русски, думаю, поймут. -- Максім Л. (размовы) 21:11, 25 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Калі ласка, пераходзьце на беларускую. Шкада, што не можаце знайсці кансэнсус. Так можна двух чалавек згубіць. Вялікую ўвагу надавайце таму, што адзін пра аднаго пішаце. У адносінах да JerzyKundrat гэта можна ацаніць як ксенафобію, а да ўсяго польскага — як культурны расізм. DobryBrat (размовы) 23:27, 25 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Гадюка в доме никому не нужна. А как это называется по-научному, нас это мало интересует.--Pracar (размовы) 07:38, 26 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Калі ў доме завялася гадзюка, гаспадар вырашыў уцячы з дому. --JerzyKundrat (размовы) 08:04, 26 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Польский дом нам точно не нужен.--Pracar (размовы) 08:07, 26 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Пан, як высветлілася, кватэраваў. --JerzyKundrat (размовы) 08:19, 26 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Вандалізм

Запыт Be112 на правы IP block exempt

‎Дзеянні Ханас Володимир

Дзеянні ‎Aarp65

Вынік

Закрыта. DobryBrat (размовы) 09:16, 17 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

Карысныя спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya