Калі ласка, запаўняйце радок Тлумачэнне пад акенцам рэдагавання, каб іншым удзельнікам лягчэй было сачыць за зменамі.
Перад тым як захаваць сваю працу, націскайце кнопку Як будзе, каб убачыць меркаваны выгляд артыкула.
У размовах заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца камбінацыяй ~~~~, або націсканнем кнопкі Ваш подпіс і адзначаны час у кансолі над акенцам рэдагавання.
Думаю, што такія паўнамоцтвы могуць быць прыдатнымі ў будучыні. Пастараюся ставіцца да гэтага статусу з адказнасцю, пазбягаць тэхнічных непаладак і спадзяваюся на падтрымку больш дасведчаных карыстальнікаў.
Апошні каментар: 2 гады таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Звярніце ўвагу, што на многіх css-старонках у англійскай вікіпедыі ўверсе стаіць радок /* {{pp-template|small=yes}} */ . Гэта выглядае быццам каментарый у кодзе, але парсер яго разгортвае як шаблон. У англійскай вікіпедыі гэты шаблон — замок у вуглу, які паказвае, што старонка абаронена ад рэдагавання пэўным групаў удзельнікаў. У беларускай жа вікіпедыі такога шаблона няма і ён непатрэбны, бо старонкі амаль ніколі не абараняюцца. Таму радкі /* {{pp-template|small=yes}} */ пры перакладзе варта прыбіраць. Artsiom91 (размовы) 22:58, 6 студзеня 2023 (+03)Адказаць
У цяперашняй версіі Модуль:Infobox падтрымліваюцца параметры «вікідадзеныяN», якія дазваляюць загружаць у картку даныя з Вікіданых. Гэта магчымасць шырока ў нас ужываецца ў артыкулах. Яна была ўзята з рускай вікіпедыі, а ў англійскай, як разумею, яе няма, бо там вырашылі не ўжываць шырока загрузку з Вікіданых. У цэлым асноўная праблема ў тым, што не зусім карэктна казаць пра «абнаўленне» модуля, бо калі раней наш модуль быў на базе рускага, а стаў на базе англійскага або ўкраінскага, то гэта ўжо не абнаўленне, а перапісванне, і да яго варта падыходзіць нашмат больш адказна і перад гэтым добра вывучыць магчымасці як старой, так і новай рэалізацый.--Artsiom91 (размовы) 17:00, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць
Спачатку дадаваў англійскую рэалізацыю, а потым вырашыў узяць рускім вікі за аснову. Так што, калі там не было такога функцыяналу, то яго таксама і ў рускім раздзеле выкінулі. Plaga med (размовы) 19:07, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць
У рускай два модуля: першы, ru:Модуль:Infobox, ужываецца і мае параметры «викиданные», на яго аснове і рабіўся наш шабон; другі, ru:Модуль:Карточка, рабіўся на аснове англійскага і не ўжываецца. Можна і ў нас зрабіць два модуля, калі ёсць неабходнасць у нейкіх функцыях англійскага модуля, якіх няма ў цяперашняй версіі.--Artsiom91 (размовы) 19:34, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць
вам трэба ўважліва прагледзець усе прэамбулы ў артыкулах. Напрыклад, Анархізм у Беларусі — гісторыя анархістаў. Але анархізм — не гісторыя, а палітычная тэорыя. І калі раптам Беласток стаў беларускім горадам? Юрыдычна ён быў ім толькі са снежня 1939 да чэрвеня 1941. І беларусы заўсёды там былі ў меншасці.
Каралеўскі замак у Познані. Прэамбула грувасткая. Пры чым тут магістр? Яго месца ў тэксце. Тэкст жа складаецца са здагадак без крыніц, толькі ў канцы дзве зноскі на інтэрнэт-крамы. Спасылка таксама не працуе. І не трэба пісаць у прэамбулах слова гэта.
1. Артыкул пра анархізм у Беларусі — гэта гістарычы артыкул. Калі ёсць прапановы па зменах назваў — прапануйце яе да перайменавання. Пра анархізм як тэорыю ёсць асобны артыкул.
Пра Беласток можна змяніць фармулёўкі, бо тут акцэнт павінен быць, што там знаходзіліся актыўныя арганізацыі беларусаў.
Апошні каментар: 1 год таму3 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Прабачце, можа што не зразумеў, але ж паводле правіл-2008 "ў" ставіцца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі (аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур). Калі націск падае (трыумф) — тут усё зразумела. Але ж у "трыўмфальны" націск падае на а? Прыклад: Трыўмфальная арка. З павагай, ZlyiLev (размовы) 23:17, 30 жніўня 2023 (+03)Адказаць
Як бы і так, пішам «у» пасля галосных, калі падае націск з некаторымі выключэннямі, прычым што траур, што трыумф запазычаны праз нямецкую і ў гэтым можа быць закавыка. Я не магу адказаць, чаму так, але самі можаце паглядзець словы «трыумфальны», «трыумфальна» ў слоўніках пасля 2008-га. Можна напісаць у Інстытут мовазнаўства пацікавіцца пра падрабязнасці, можа гэта проста «не абнавілі», што, як па мне, не дужа імаверна.
Апошні каментар: 1 год таму6 каментароў2 чалавекі ў дыскусіі
Дзень добры. Адкаціў вашыя праўкі ў шаблоне {{Cite book}}, бо гэты шаблон складаны і выкарыстоўваецца ў шматлікіх артыкулах, новая версія з англійскай вікіпедыі псуе выгляд у артыкулах і стварае памылкі. Перанос з англійскай вікіпедыі патрабуе пэўных высілкаў па перакладзе і адаптацыі для беларускай вікіпедыі, захавання сумяшчальнасці з наяўным выкарыстаннем у артыкулах. Таму паставіў крытычныя шаблоны пад ахову і магчымасць праўкі толькі адміністратарамі, а новыя версіі прапаную рыхтаваць з дапамогай пясочніцы і мяняць пасля належнага тэсціравання. Artsiom91 (размовы) 13:18, 24 верасня 2023 (+03)Адказаць
Добры дзень, правяраў выгляд шаблона на адной са старонак, падалося, што памылак не было. Пастараюся быць уважлівей. Не хапае адзнак у дакументацыі для крытычных шаблонаў, якія не так трывіяльна абнаўляюцца, як можа падацца на першы погляд. Plaga med (размовы) 13:22, 24 верасня 2023 (+03)Адказаць
І так і не. Усё ж сустракаюцца выпадкі, дзе ўжо гатова глеба для пераносу логікі з англ вікі. Вось у гэтым выпадку ўжо маецца Модуль:Citation/CS1 ужо быў перанесены ў бел вікі, таму палічыў, што дужых праблем не будзе. + тэсціраваў на старонцы Мясаедныя, усё выглядала добра + запрацавалі палі з архіваваннем. Агулам, з-за гэтага і палез рэдагаваць шаблон, бо не працуюць некаторыя палі з англ вікі, архівы не падтрымліваюцца, што ў {{Cite book}}, што ў {{Cite journal}}. Plaga med (размовы) 13:39, 24 верасня 2023 (+03)Адказаць
Мясаедныя гэта новы артыкул, перакладзены з англавікі, параметры шаблона такія ж, таму і працаваць будзе падобна. Аднак шаблон ужываецца ў шмат якіх старых артыкулах, перакладзеных напрыклад з рускай вікіпедыі, дзе могуць быць трохі іншыя параметры. Магу прапанаваць стварыць пясочніцу шаблона на старонцы Шаблон:Cite book/пясочніца са зместам з англавікі, яго ўжываць у новых артыкулах, па меры паляпшаць і пасля, калі будзе ўсюды працаваць добра, замяніць асноўны шаблон.--Artsiom91 (размовы) 13:49, 24 верасня 2023 (+03)Адказаць
Апошні каментар: 8 месяцаў таму2 каментары2 чалавекі ў дыскусіі
Прывітанне, калега! Як бачым, вашы прапановы па перайменаванні касмічных апаратаў пакуль "вісяць". Я тут бачу толькі дыхатамію арыгінальная назва або транскрыпцыя (няважна якая, кожнага разу вызначаецца асобна). То можа вынесці гэта на агульны фоум для абмеркавання (дзе, калі што, можна ўказаць, што ў разе "неперакладу" трэба не перакладаць і расійскія, і другія назвы, не толькі англійскія, але, гэта я ўжо скажу, калі што…) Вынес бы сам, але ж ваша ініцыятыва была на перайменаванне… Ryčard Humel (размовы) 23:48, 25 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць
замяняў русізм (сінтаксічны, у сэнсе залішняга словаўжывання) «сыходзіць» на нешта больш уласнабеларускае, але калі б было «з гурта выйшаў…» — неадназначна, таму ўдакладніў, што чалавек перастаў менавіта быць часткай гурта, а не як нейкі гадаванец школы выйшаў у свет. Plaga med (размовы) 23:22, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
калі зробіце нешта больш удалае, але і каб розначытанняў не было, то прашу. Проста змагаюся крыху з гэтым прараўноўваннем слова «сыходзіць» да расейскага «уходить». Plaga med (размовы) 23:24, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
Правільна робіце. Я сам не насмельваюся (хоч і не люблю дурное "сыходзіць"), бо надта ўкаранілася. Там у гэтым "зорным" артыкуле такі жах быў, што алярма. Але ж варта, выпраўляючы адну расійшчыну, не ўносіць другое (а канцыляршчына нам таксама ў спадчыну ад братняе мовы дасталася). Дзякуй, паразумеліся, даруйце, што турбую, проста лепей так, чым нейкія "бойкі" на старонках чыніць. (Сыходзіць — выходзіць — гэта не "залішняе" словаўжыванне, проста пурыстычна некарэктнае, даруйце, што ўпікаю:)) Ryčard Humel (размовы) 23:39, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
ну тут проста выходзіць больш пасуе, або тое ж простае «пайшоў». Наконт канцыляршчыны згаджуся агулам. Гэта хоць і частка мовы і па-канцылярску пішам даўно, хоць і вялікі тут уплыў сталінізму застаўся, такія былі часы, але калі можна без гэтага, то так лепш. Таму калі будзе лепшая форма, то чаму не. Plaga med (размовы) 23:46, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
Угу, пішам — адтуль думаем-гутарым. Пра гэта яшчэ з 20—30-х таго стагодзьдзя пісалі і ў расійскай і — у нашай! З кожным пакаленнем зьяўляецца свой пэўны слэнг, мы ж яго ня ўносім у асноўны масіў мовы? (Пагатоў, што гэтыя слэнгі наяўляюцца не ў самой беларускай, а пераносяцца жыўцом з расійскае). З канцылярызмамі — тая ж рэч. Напраўду, у жывой беларускай (якую "гарадзкія беларускамоўныя", беларускамоўныя толькі ў сваім коле, бывае заносяць у "трасянку") канцыляршчына даволі абмежаваная ў маўленні. "…Уплыў сталінізму" — дай да яго ўжэ было, нават да саветаў… Ryčard Humel (размовы) 00:10, 26 лютага 2025 (+03)Адказаць