Вілем-АляксандрВілем-Аляксандр (нідэрл.: Willem-Alexander, WA; поўнае імя — Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд , нідэрл.: Willem-Alexander Claus George Ferdinand, 27 красавіка 1967 года, Утрэхт, Нідэрланды) — кароль Каралеўства Нідэрландаў з 30 красавіка 2013 года, да таго — прынц Аранскі. 30 красавіка 2013 года, пасля адрачэння ад прастола яго маці, каралевы Беатрыкс, прынц Аранскі ўзыйшоў на прастол і мае тытул Яго Каралеўская Вялікасць Вілем-Аляксандр, Кароль Нідэрландаў. Ён стаў першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за апошнія 123 гады. Да свайго ўзыходжання на прастол яго афіцыйны тытул быў — Яго Каралеўская Высокасць Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд, Прынц Аранскі, Прынц Нідэрландскі, Прынц Аранскі-Насау, спадар ван Амсберг нідэрл.: Prins van Oranje, Prins der Nederlanden, Prins van Oranje-Nassau, Jonkheer van Amsberg. БіяграфіяПершае дзіця Прынцэсы (будучай каралевы) Беатрыкс і Прынца Клауса. Пасля прывядзення яго маці Беатрыкс да каралеўскай прысягі 30 красавіка 1980 года атрымаў тытул Prins van Oranje (Прынц Аранскі). Яго маці, кіруючая каралева Нідэрландаў Беатрыкс — прапрапраўнучка расійскага імператара Паўла Першага. Ён і два яго браты — Прынц Ёхан Фрыза (1968) і Прынц Канстанцін (1969) выраслі ў замку Drakensteyn. Вілем-Аляксандр па адукацыі гісторык, скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (1987—1993). Як будучы канстытуцыйны манарх ён праходзіў стажыроўку ў розных дзяржаўных установах і ў арміі. Мае вайсковыя званні ў Каралеўскіх Сухапутных войсках, Каралеўскім Ваенна-марскім флоце і Каралеўскіх Ваенна-Паветраных сілах. З’яўляецца ад'ютантам Адмысловай Службы Яе Вялікасці Каралевы. У 1985 годзе, па дасягненні васямнаццаці гадоў, ён атрымаў месца ў Дзяржаўным Савеце. Быўшы яшчэ прынцам Аранскім, Вілем-Аляксандр часта прадстаўляў Каралеўскі Дом на афіцыйных мерапрыемствах у Нідэрландах і за мяжой і наносіў рабочыя візіты ў правінцыі, муніцыпалітэты і грамадскія арганізацыі. 28 студзеня 2013 года каралева Нідэрландаў Беатрыкс выступіла па нацыянальным тэлебачанні з аб’явай аб сваім адрачэнні ад прастола 30 красавіка 2013 года на карысць старэйшага сына, спадчынніка прастола Вілема-Аляксандра, прынца Аранскага[7][8][9]. 30 красавіка 2013 года прынц Аранскі ўзышоў на прастол як кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр[10]; ён абраў у якасці троннага падвойнае імя (хоць раней многімі чакалася, што ён будзе тытулавацца Вілем IV). Такім чынам, ён стане першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за 123 гады. Жонка Вілема-Аляксандра Максіма стала каралевай Нідэрландаў, а старэйшая дачка каралеўскай пары, Катарына-Амалія, — спадчынніцай прастола і атрымала тытул прынцэсы Аранскай. Да ўзыходжання на прастол Вілем-Аляксандр з’яўляўся першым мужчынам-прынцам Аранскім з 1884 года. Грамадская дзейнасцьВілем-Аляксандр надае асаблівую ўвагу такой галіне, як гідратэхніка. Ён актыўны ўдзельнік міжнародных кангрэсаў і сімпозіумаў, прысвечаных гэтай тэме. З’яўляецца ганаровым членам Сусветнай Воднай Камісіі XXI стагоддзя (World Commission on Water for the 21 Century) і заступнікам арганізацыі «Уеагульнае Партнёрства па пытаннях воднай гаспадаркі» (Global Water Partnership). Пад яго кіраўніцтвам праводзіўся Другі Водны Сусветны Форум у сакавіку 2000 г. у Гаазе. Кароль кахае спорт, з 1986 па 1992 ён увесь час удзельнічаў у Нью-Ёркскім марафоне. З 1998 года ён член Міжнароднага алімпійскага камітэта. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia