Віцебскі школьны тэатрВіцебскі школьны тэатр — тэатр, існаваў у 1671—1766 гг. у Віцебску пры езуіцкім калегіуме. Вядома пра выкананне ў канцы 17 ст. пасійнай лацінскай драмы «Два браты, святыя Канцый і Канцыян» (1693 г., з алегарычна-міфалагічным балетам, хорам і інтэрлюдыямі) і польскай драмы «Містычнае прычасце вяселля Генсерыка і Трызімунда» (з польска-беларускімі інтэрмедыямі, змешчаны ў т. зв. «Аршанскім кодэксе»). У 18 ст. ставіліся: панегірычная драма «Каштоўны камень у дзюбе крумкача Гасеўскіх, які ўпрыгожвае дзедаў пярсцёнак Корвінаў» (1737 г.), прысвечаная гербу віцебскіх магнатаў і 50-годдзю існавання калегіума, польскія трагедыі «Ар-таксар» Я.Кушаля (1765) і «Сеннахерыб» (1766 г.). Выкладчыкамі рыторыкі і паэтыкі калегіума працавалі Д. Крачатоўскі, С. Макоўскі, Ян Заранак і інш. (яны звычайна і пісалі школьныя драмы). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia