Мінскі абласны драматычны тэатр
Мінскі абласны драматычны тэатр — адзін з двух прафесійных тэатраў у Маладзечне, размяшчаецца на вуліцы Чкалава, 7. Дырэктар Юрый Крывенькі. Мастацкі кіраўнік Мікалай Дзінаў[1][2]. Гісторыя тэатральнай справы ў Маладзечне і рэгіёнеГісторыя Мінскага абласнога тэатраМінскі абласны драматычны тэатр створаны ў 1991 годзе на аснове Маладзечанскага народнага тэатра гарадскога Дома культуры. Ініцыятарам стварэння тэатра стаў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Мікалай Мацкевіч, які ўзначаліў тэатр і кіраваў калектывам да 2002 года. За гэты час ім было пастаўлена 14 спектакляў, разнастайных па жанру і зместу. Аснова трупы фарміравалася з выпускнікоў творчых ВНУ Мінска. Адкрыццё тэатра, які назапасіў свой першы невялікі рэпертуар, адбылося ў 1993 годзе спектаклем «Зямля» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (рэж. Мікалай Мацкевіч). Асаблівая ўвага пры фарміраванні рэпертуару была аддадзена беларускай драматургіі: «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (спектакль ішоў пад назвай «Час, Сымоне, час»), «Камедыя» Уладзіміра Рудава па творах Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча, «Вечар» Аляксея Дударава. Дабратворным было супрацоўніцтва тэатра з Аляксеем Дударавым. На маладзечанскай сцэне ўпершыню былі паказаны яго п’есы: «Адцуранне», якая ўздымала тэму чарнобыльскай трагедыі, «Прынц Мамабук», «Кім», «Вавілон». Сваім аўтарытэтам драматург неаднаразова рэальна дапамагаў тэатра ажыццяўляць творчыя планы. Ён жа выступіў у якасці аднаго з сузаснавальнікаў фестывалю «Маладзечанская сакавіца». Будынак тэатраБудынак, дзе цяпер знаходзіцца Мінскі абласны драматычны тэатр, у міжваенныя часы быў культурна-забаўляльным цэнтрам гарнізона 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. Тут знаходзіўся клуб афіцэраў, казіно і афіцэрская сталовая. Удзел у фестывальным жыцці1994 годНа базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра праходзіў Рэспубліканскі фестываль майстроў тэатральнага мастацтва «Маладзечанская сакавіца». Тэатр прымаў у ім удзел са спектаклямі: «Камедыя» Уладзіміра Рудава (рэжысёр Андрэй Андросік), «За зачыненымі дзвярыма» Жана-Поля Сартра (рэжысёр Венедыкт Растрыжанкоў), «Саламея і яе амараты» Сяргея Кавалёва (рэжысёр Рыд Таліпаў), «Кім» Аляксея Дударава (рэжысёр Мікалай Мацкевіч), «Дыяген» Барыса Рацэра і Уладзіміра Канстанцінава (рэжысёр Уладзімір Забела), «Двое на арэлях» Уільяма Гібсана (рэжысёр Мікалай Мацкевіч). 1998 годТэатральны фестываль сучаснай нямецкай драматургіі пад патранажам Інстытута імя Гётэ са спектаклем «Гер Паўль» Танкрэда Дорста (рэжысёр Андрэй Бубашкін). Фестываль маладых талентаў «Надзея» у Гродне, «Кім» Аляксея Дударава (рэжысёр Мікалай Мацкевіч). Рэспубліканскі фестываль-агляд дзіцячых спектакляў у Мінску са спектаклем «Парася, якое Спявае» Сяргея Казлова (рэжысёр Венедыкт Растрыжанкоў). Дыплом за выкананне ролі Парася атрымала Алена Рахмангулава. 2001 годФестываль маладых талентаў «Надзея» у Гродне. 2003 год1-ы этап 4-га Міжнароднага фестывалю монаспектакляў «Я» ў Мінску — «Сіні аўтамабіль» Яраслава Стэльмаха ў пастаноўцы Алега Чэчанева і «Квіток у рай» па матывах п’есы Юліу Эдліса «Дзьмухавец» у пастаноўцы Валерыя Мурычына. Спектаклі адзначаны дыпломамі фестывалю — 3-е месца ў намінацыі «майстра сцэны» і 1-е месца ў намінацыі «творчая моладзь». 2004 год4-ы Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» ў Маладзечне са спектаклем «Сіні аўтамабіль» (пастаноўшчык і выканаўца — Алег Чэчанеў). Дыплом Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА. 2006 год2006 год. Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» ў Брэсце. Спектакль «Забава» Славаміра Мрожака (рэжысёр Iгар Блінкоў). 2008-09 гадыТэатральны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Гомелі. Спектакль «Не судзімыя будзеце…» па п’есе польскага драматурга Януша Главацкага (рэжысёр Юрый Вута). 2012 годМіжнародны тэатральны фестываль жаночай творчасці імя Марыі Занькавецкай у Нежыне, Украіна, спектакль «Шукаю сапраўднага мужчыну» Алены Паповай (рэжысёр Віталь Баркоўскі). Дыплом за лепшы акцёрскі дуэт — Таццяна Карпец і Алена Рахмангулава. 2013 годМіжнародны тэатральны фестываль «Чалавек які грае» («Homo ludens») ў Нікалаеве, Украіна са спектаклем «Камедыя» Уладзіміра Рудава (рэжысёр Андрэй Андросік). Дыплом асноўнага журы за лепшую мужчынскую ролю артысту Аляксандру Пашкевічу (Мужык), за лепшую мужчынскую ролю другога плана артысту Сяргею Карзею (Давід). Дыплом альтэрнатыўнага журы «Улюбёнец публікі» артысту Алегу Чэчаневу (Чорт). Фестывальнае жыццё асобных спектакляў
Мастацкія кіраўнікі
Трупа
Рэпертуар
Дзіцячыя спектаклі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia