Віцьбічы
Віцьбічы — найбуйнейшая віцебская газета. Выходзіць па аўторках, чацвяргах і суботах; уключае матэрыялы на беларускай і рускай мовах. Штотыднёвы тыраж — каля 97 тысяч экзэмпляраў. Друкуецца ў «Віцебскай абласной друкарні». Фармат газеты: А-3, аб’ём — 32 паласы. З 1995 г. «Віцьбічы» выдаюць дадатак «Вячэрні Віцебск». Галоўны рэдактар газеты «Віцьбічы» — Дзіяна Курыла. ГісторыяУ лістападзе 1990 года на сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў пастаяннай камісіі па галоснасці было даручана падрыхтаваць праект рашаэння аб стварэнні гарадской газеты[1]. 21 студзеня 1991 года V сесія Віцебскага гарсавета прымае рашэнне аб стварэнні друкаванага органа гарадскога Савета дэпутатаў. Галоўным рэдактарам быў прызначаны старшыня пастаяннай камісіі па галоснасці Ніна Тулінава. Неўзабаве ў Міністэрстве культуры і друку пад нумарам 333 была зарэгістравана гарадская газета «Віцьбічы». Першы нумар газеты (4 старонкі фармата А3, у два колеры; тыраж 3150 экзэмпляраў) выйшаў 2 сакавіка 1991 года[1]. У газеце працаваў віцебскі мастак-карыкатурыст Пётр Козіч. УзнагародыГазета з’яўляецца пераможцам абласнога конкурсу імя Францішка Скарыны, Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia