Жыццё Прыдзвіння
«Жыццё Прыдзвіння» (у 1938—1962 гадах «Калгасная трыбуна», у 1962—1994 гадах «Ленінская праўда») — раённая газета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1938 года. Заснавальнікі: Віцебскі раённы выканаўчы камітэт і Віцебскі раённы Савет дэпутатаў. ГісторыяПершы нумар Віцебскай раённай газеты выйшаў 11 ліпеня 1938 года пад назвай «Калгасная трыбуна» як орган Віцебскага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. У час акупацыі газета з’яўлялася органам Віцебскага падпольнага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Вядомы два нумары ад 3 красавіка і 5 мая 1943 года на рускай мове пад назвай «За Родину». У верасні-лістападзе 1942 года газета выдавалася пад назвай «Колхозная правда» (рэдактар — Я. Качан). Пасля вайны раённая газета выходзіла пад даваеннай назвай на дзвюх палосах. 3 1962 года перайменавана ў «Ленінскую праўду», а з 1994 года — у «Жыццё Прыдзвіння»[1]. Рэдактары
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia