Кліч Радзімы
Кліч Радзімы — раённая газета Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1944 года. Заснавальнікі: Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт і Шаркаўшчынскі раённы Савет дэпутатаў. Неаднаразовы пераможца і прызёр абласнога конкурсу прыродаахоўнай тэматыкі. Гісторыя15 студзеня 1940 года быў утвораны Шаркаўшчынскі раён. У ходзе фарміравання органаў кіравання, структурных падраздзяленняў, вырашэння шматлікіх арганізацыйных пытанняў было прынята рашэнне аб выданні друкаванага органа Шаркаўшчынскага РК КПБ(б) Беларусі і райсавета дэпутатаў працоўных. Ім стала «Сялянская праўда», першы нумар якой убачыў свет 5 снежня 1944 года. Газета друкавалася ў г. Глыбокае тыражом 500 экзэмпляраў. 3 2 ліпеня 1950 года яна пачала выходзіць пад назвай «Калгасны шлях» з тыражом у 1000 экзэмпляраў. У 1964 годзе Шаркаўшчынскі раён быў расфарміраваны, а ў канцы 1966 года ўтвораны зноў. Таму з 1 студзеня 1967 года пачала выдавацца газета «Кліч Радзімы». Гэтая назва захавалася і па сённяшні дзень. Рэдактары
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia