Голас Расоншчыны
Голас Расоншчыны — раённая газета Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1932 года. Заснавальнікі: Расонскі раённы выканаўчы камітэт і Расонскі раённы Савет дэпутатаў. Перыядычнае выданне друкуецца ў Наваполацкай тыпаграфіі. Гісторыя4 чэрвеня 1932 года выйшаў першы нумар раённай газеты пад назвай «Калектывіст Расоншчыны», які не захаваўся ў архівах. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні-кастрычніку 1943 года выдавалася раённая газета «Сацыялістычная праца» (12 нумароў) на базе Расонскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Перыядычнае выданне выходзіла ў друкарні ў в. Тапары, якая зараз не існуе ў Янкавіцкім сельсавеце. 3 красавіка 1965 года стала выходзіць пад назвай «Камуністычны шлях». За актыўны ўдзел у выхаванні працоўных, мабілізацыю іх на паспяховае выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. 3 1 студзеня 1991 года газета выходзіць пад назвай «Голас Расоншчыны». З цягам часу змянялася перыядычнасць. Раней газета выходзіла 2 разы на тыдзень (па аўторках на чатырох старонках, па пятніцах на шасці старонках) і 3 разы на тыдзень. У 2020 годзе перыядычнае выданне выходзіць на беларускай і рускай мовах адзін раз на тыдзень на 12 старонках. Рэдактары
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia