Цэнтральны дом афіцэраў (Мінск)
Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ў Мінску (першапачаткова Дом Чырвонай Арміі) — помнік савецкага постканструктывізму[1] міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда. Будаўніцтва Дому Чырвонай Арміі было распачата ў 1934 годзе на месцы колішняга архіерэйскага падвор'я ў Мінску на колішняй вуліцы Скобелеўскай (цяпер Чырвонаармейскай). Новы гмах узводзіўся з выкарыстаннем падмуркаў і сценаў былога падвор'я, таму збудаванне мае цікавае вырашэнне: галоўны фасад упрыгожаны магутнымі паўкруглымі пілястрамі на флангах мае два магутныя рызаліты. Унутры будынка размешчана вялікая колькасць досыць прасторных памяшканняў: тэатральная зала, кіназала, басейн (першы ў Мінску) і іншыя. У студзені 1946 года ў Доме афіцэраў праходізілі пасяджэнні судовага працэсу над нямецкімі ваеннымі злачынцамі. Фотагалерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia