38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада
38-я Брэсцкая асо́бная гвардзе́йская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада — адно з падраздзяленняў Сілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Умоўная назва — Вайсковая часць 92616. ГісторыяСавецкі час1944 год — 12-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія ўваходзіць у склад 9-й арміі. А праз год злучэнне рэфармавана ў 105-ю стралковую дывізію. У сакавіку 1945 года злучэнне ваявала ў гарах і лясах паўночнага ўсходу аўстрыйскіх Альпаў. Дэсантнікі вызвалілі больш за 300 населеных пунктаў, у тым ліку і сталіцу Аўстрыі Вену, за што дывізія атрымала найменне Венская. Менавіта таму яе эмблему і сёння ўпрыгожвае аўстрыйскі флаг. А за ўзяцце гарадоў Папа і Дзевечар 26 красавіка 1945 года злучэнне было ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга. Пасля вайны ў чэрвені 1946 года 105-я гвардзейская стралковая дывізія была перафарміравана па штатах паветрана-дэсантных войскаў і перайменавана ў гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную дывізію. Яна ўвайшла ў склад 38-га паветрана-дэсантнага корпуса. Па задуме ваеннага кіраўніцтва СССР, 105-я дывізія, у адрозненне ад іншых злучэнняў ПДВ, павінна была спецыялізавацца на вядзенні баявых дзеянняў у горнай і пустыннай мясцовасці. Для гэтага ў 1960 годзе дывізія была перадыслацыравана ў Туркестанскую ваенную акругу, дзе і заставалася да канца 70-х. Да лета 1979 года кіраўніцтва Узброеных Сіл СССР прымае рашэнне павялічыць колькасці дэсантна-штурмавых часцей на заходнім кірунку. І частка дывізіі пераязджае ў Брэст, дзе становіцца касцяком новай 38-й брыгады. Узмацненне па гэтым вектары меркавалася з нагоды пагаршэння сусветнай абстаноўкі і напружання ў супрацьстаянні ў халоднай вайне. Падставай для стварэння дэсантна-штурмавых фармаванняў паслужыў і перагляд тактычных прыёмаў у барацьбе з супернікам у выпадку поўнамаштабнай вайны. Стаўка рабілася на канцэпцыю прымянення масіраваных дэсантаў у блізкім тыле праціўніка, здольных дэзарганізаваць абарону. Тэхнічную магчымасць для такога дэсантавання даваў парк транспартных верталётаў у вайсковай авіяцыі, які істотна павялічыўся да гэтага часу. 10 лістапада 1979 гады 105-я дывізія канчаткова была рэарганізавана ў 38-ю асобную дэсантна-штурмавая брыгаду[4]. Брыгада ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях у Афганістане з 1987 года. 1 чэрвеня 1990 года яна была перададзена ў склад Паветрана-дэсантных войскаў і перафарміравана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную паветрана-дэсантную брыгаду. Незалежная Беларусь1 верасня 1995 38-ю брыгаду перадалі ў склад Мабільных сіл Рэспублікі Беларусь. З 2002 года па 31 студзеня 2003 года брыгада знаходзілася ў складзе Сухапутных войскаў. З 1 лютага 2003 года 38-я брыгада перайшла да частак цэнтральнага падпарадкавання Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і адносіцца да Сіл спецыяльных аперацый. З 2 жніўня 2016 года брыгада была перайменавана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную дэсантна-штурмавую брыгаду[5]. У жніўні 2020 года брыгада прыцягвалася для стрымлівання пратэстаў у Беларусі[6][7]. 14 студзеня 2020 года Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне прысвоіць брыгадзе найменне па пункце дыслакацыі: 38-я Брэсцкая асобная гвардзейская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада[8]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia