Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)
Галубі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Галубіца. 15 жніўня 1974 года цэнтрам Ляскавіцкага сельсавета ўсталявана вёска Галубіца[2]. 20 лютага 1975 года з Ляскавіцкага сельсавета ў склад Брынёўскага сельсавета перададзены вёскі Баклань, Дарашэвічы і Ляскавічы[3]. 2 верасня 1975 года Ляскавіцкі сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Галубіца[4]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Снядзінскага сельсавета (вёскі Белін, Мардзвін, Снядзін, Судзібар і Таргашын)[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1328 чалавек[6], з іх 96,8 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 894 чалавекі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia