Пціцкі сельсавет
Пці́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пціч. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 12 снежня 1957 года ў склад Капаткевіцкага сельсавета перададзена вёска Гарадзішча[1]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Петрыкаўскага раёна. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1515 чалавек[2], з іх 95,0 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1114 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia