Муляраўскі сельсавет
Муля́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Муляраўка. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Смятаніцкі сельсавет у складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Смятанічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Курыціцкага сельсавета[1]. 3 студзеня 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Муляраўка, сельсавет перайменаваны ў Муляраўскі[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2050 чалавек[3], з іх 97,0 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1568 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia