Чалюшчавіцкі сельсавет
Чалю́шчавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Чалюшчавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. У 1968 годзе скасавана вёска Зарэчка (злілася з вёскай Чалюшчавічы)[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1210 чалавек[2], з іх 96,4 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 890 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia