Камаровіцкі сельсавет
Камаро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Камаровічы (з 1939 года па 16 ліпеня 1954 года — вёска Заполле[1]). Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камаровічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. 12 лютага 1935 года перададзены ў склад адноўленага Капаткевіцкага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна 25 снежня 1962 года вернуты ў склад Петрыкаўскага раёна. У 1968 годзе скасавана вёска Заполле (злілася з вёскай Камаровічы)[2]. 26 верасня 1974 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Бобрыкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Белы Пераезд, Бобрык, Забінне, Замосце)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 931 чалавек[4], з іх 97,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 598 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia