Гальшанская мова
Гальша́нская мова (эльшанская мова, гальшанская мікрамова; саманазва: halšanski jazyk, elšanski jazyk, часам kul’n’adzka gavenda) — праект літаратурнай мовы на аснове беларускіх гаворак Літвы, які ўзнік у канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў[1]. Створаная групай энтузіястаў, якія аб’ядналіся ў «Таварыства славянамоўных літоўцаў», што прапагандавала таксама віцкую і дзукійскую мову на базе мясцовых польскіх і літоўскіх гаворак[2]. Функцыянаванне гальшанскай мовы абмежавалася выданнем некалькіх публіцыстычных артыкулаў, у 1992 годзе яе выкарыстанне спынілася. У аснове пісьменнасці ляжала лацінская графіка славацкага тыпу[3]. Паводле тэрміналогіі Аляксандра Дулічэнкі, гальшанская ёсць так званай славянскай мікрамовай, або малой славянскай літаратурнай мовай[1]. Гісторыя![]() Яўхіма Карскага (1903) Беларусы ёсць адной з асноўных нацыянальных меншасцей Літвы, трэцяй паводле колькасці пасля палякаў і рускіх. Галоўным чынам беларускамоўнае насельніцтва Літвы гістарычна сканцэнтравана ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны — у наш час беларусы насяляюць Салечніцкі раён, паўднёвую частку Віленскага раёна, усходнюю частку Троцкага раёна і Свянцянскі раён Віленскага павета на мяжы Літвы і Беларусі. Паводле перапісу 1989 года, у Літве жыло каля 63 000 беларусаў[4], у 2001 годзе колькасць беларусаў была 42 866 чалавек[5]. Першыя спробы стварэння публіцыстыкі, літаратурных твораў і іншых пісьмовых тэкстаў на мясцовай беларускай мове адзначаюцца ў Літве (а таксама і ў суседняй Латвіі) галоўным чынам у 1920-я і 1930-я гады. Літоўскія і латышскія беларусы выкарыстоўвалі пры гэтым як кірыліцу, так і лацінку, і арыентаваліся перш за ўсё на стандартную беларускую мову. Нягледзячы на імкненне прытрымлівацца нормаў літаратурнай мовы, у тэксце апублікаванага ў 1930-х гадах у Вільні «Беларускага народнага календара», а таксама ў тэкстах шэрагу іншых выданняў, прасочваліся рысы мясцовых беларускіх гаворак. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстанне пісьменнасці на аснове мясцовых гаворак спынілася аж да канца 1980-х гадоў — да з’яўлення праекта так званай гальшанскай мовы[4]. Ідэя стварэння гальшанскай літаратурнай мовы стала следствам уздыму нацыянальнага руху ў рэспубліках СССР, які ўзнік у эпоху перабудовы, усплёску цікавасці да рэгіянальных моў і нацыянальнай гісторыі, якія наклаліся на складаную этнамоўную сітуацыю ў паўднёва-ўсходняй Літве, распаўсюджанасці тут мясцовых літоўскіх, беларускіх і польскіх гаворак, а таксама рускай мовы (адлюстраваннем этнамоўнай нявызначанасці ў гэтым рэгіёне было, у прыватнасці, існаванне ў літоўскіх беларусаў такой назвы для сваіх гаворак, як простая мова). У канцы 1980-х гадоў моўная сітуацыя ў Літве змяняецца — значна ўзрастае роля літоўскай мовы і памяншаецца значэнне рускай мовы для этнічных літоўцаў. Пытанні роднай мовы сталі актуальнымі і для беларускай і польскай нацыянальных меншасцей у Літве. У гэты перыяд сярод часткі палякаў і беларусаў узнікае грамадскі рух, мэтай якога стала вяртанне да мясцовай культуры і дыялектаў. Вядучую ролю ў гэтым руху адыграла заснаванае ў Коўне «Таварыства славянамоўных літоўцаў» (Tuvažystvo slaviansku janzyčnych litvinuv). Ідэалагічнай асновай гэтага таварыства стала сцвярджэнне, што славянскае насельніцтва паўднёва-ўсходняй Літвы ёсць паводле паходжання літоўскім, якое падвергліся з XIV стагоддзя асіміляцыі славянамі. Узначаліў таварыства Э. Б. Саткявічус. Найважнейшай задачай нацыянальнага руху «славянамоўных літоўцаў» стала фарміраванне і прапаганда літаратурных моў на базе мясцовых гаворак: на польскай аснове, ці на аснове так званай простай польскай — віцкая мова (vičski janzyk, vičska gavenda), на беларускай аснове, ці на аснове «простай мовы» — так званая гальшанская мова (halšanski jazyk, elšanski jazyk, kul’n’adzka gavenda), на аснове мясцовых літоўскіх гаворак планавалася стварыць дзукійскую літаратурную мову. Рух «славянамоўных літоўцаў» не быў масавым — ён ахопліваў невялікую колькасць паслядоўнікаў і прыхільнікаў, не высоўваў палітычных патрабаванняў, праіснаваў кароткі час і таму не атрымаў шырокай вядомасці[3]. Першымі друкаванымі тэкстамі на гальшанскай і віцкай мовах сталі артыкулы, апублікаваныя «Таварыствам славянамоўных літоўцаў» у пачатку 1990-х гадоў: «Fschodnia Litva» («Усходняя Літва») і «Naš upiakuniac» («Наш апякун»). Пасля адбылася публікацыя рознага роду дакументаў прапагандысцкай скіраванасці. З’яўленне новых літаратурных моў асвятлялася як у літоўскай, так і беларускай прэсе. У прыватнасці, артыкулы ў гэтым пытанні друкавалі ў віленскай газеце Czerwony Sztandar, якая выдавалася на польскай мове, і ў беларускай газеце «Чырвоная змена» (травень 1991 года). Першапачатковая адсутнасць масавасці руху «славянамоўных літоўцаў» прывяла да таго, што ўжо ў 1992 годзе гальшанская мова практычна перастала выкарыстоўвацца, хоць зрэдку на ёй выдаюцца ці перавыдаюцца кнігі Э. Б. Саткявічуса, напрыклад, адзін з раздзелаў яго кнігі «Гальскія мовы» 1999 года напісаны на гальшанскай[6]. АлфавітАлфавіт гальшанскай мовы складаецца з 29 літар[6]:
Першапачаткова выкарыстоўвалася лацінка з выкарыстаннем славацкіх і польскіх графем (č, ž, š, ł), для пазначэння мяккасці зычных выкарыстоўваўся або апостраф (як у славацкай мове) — v’alikaj, або літара i перад зычным (як у польскай мове) — vialikaj. Пазней быў здзейснены пераход на славацкую мадэль: замест літар L l сталі ўжываць L’ l’, замест Ł ł — L l, мяккасць зычных сталі пазначаць толькі апострафам (l’, b’, n’, d’, s’, t’ і т.п.) Губна-губная фанема замест графемы ŭ стала пазначацца як ȗ. Характэрнай асаблівасцю тэкстаў на гальшанскай у пачатку 1990-х гадоў была непаслядоўнасць у выкарыстанні тых або іншых графем[6]. Прыклад тэксту— Фрагмент тэксту з артыкула «Fschodnia Litva»:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia