Паўднёваславянскія мовы
Паўднёваславя́нскія мовы — група славянскіх моў, у цяперашні час распаўсюджаная ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, на Балканскім паўвостраве. ![]() Класіфікацыя
Моўная супольнасць паўднёваславянскіх моў меней відавочная, чым заходнеславянскіх і ўсходнеславянскіх. Сучасныя паўднёваславянскія мовы дзеляцца на дзве прыкметна розныя падгрупы: заходнюю (славенская, серба-харвацкі дыялектны кантынуум) і ўсходнюю (балгарская і македонская). Імаверныя прычыны значных адрозненняў паміж імі:
Асноўныя рысыСамым відавочным адрозненнем паўднёваславянскіх моў ад усходне- і заходнеславянскіх з’яўляецца захаваная сістэма спражэння дзеясловаў з мноствам прошлых часоў (імперфект, аорыст, плюсквамперфект), у якой, аднак, інфінітыва або зусім няма (у балгарскай), або яго выкарыстанне абмежавана. Для ўтварэння складаных форм будучага часу ў якасці дапаможнага дзеяслова ўжываецца не «быць» ці «мець» (як, напрыклад, у беларускай ці ўкраінскай), а «хацець». Спрошчана скланенне (у балгарскай да поўнага знікнення склонаў, рэшткі якіх захоўваюцца толькі для займеннікаў і ў фразеалагізмах; у сербска-харвацкіх мовах супалі давальны, творны і месны склоны множнага ліку). У лексіцы значны ўсходні ўплыў (многа слоў турэцкіх і запазычаных праз турэцкае пасрэдніцтва). Але з сучаснай літаратурнай рускай (расійскай) мовай паўднёваславянскія маюць пэўнае падабенства, звязанае з многавяковым уплывам на рускую мову царкоўнаславянскага пісьменства, чые традыцыі праніклі ва ўсе элементы мовы: фанетыку, лексіку, словаўтварэнне і інш. Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia