Гардзіеўцаўскі сельсавет
Гардзіе́ўцаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гардзіеўцы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Анжадаўскі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Анжадава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гардзіеўцы, сельсавет перайменаваны ў Гардзіеўцаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Крайванцаўскага (23 населеныя пункты: Анжадава, Бікяны, Буянішкі, Гардзіеўцы, Гольманты, Жодаўка, Кадзі, Касацішкі, Крывая, Латвелі, Ліпнягі, Лукшаны, Марцінова, Мельніца, Нартуны, Новая Тарасаўшчына, Падталеі, Патрубішкі, Раўніны, Старая Тарасаўшчына, Талеі, Цішканы, Юсялішкі) і Мураванаашмянкоўскага (17 населеных пунктаў: Анцулі, Бена, Гальгінішкі, Гервішкі, Грыгі Гаравыя, Грыгі Далавыя, Куляшы, Марачанка, Масі, Насканцы, Пагулянка, Памерач, Побень, Рудзішкі, Сайлюкі, Слоцішкі і Стрэлы) сельсаветаў[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 40 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia