Кальчунскі сельсавет
Кальчу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кальчуны. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 21 снежня 1987 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)[2]. У 2002 годзе скасаваны хутары Лабы і Мазураўшчына. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2980 чалавек[3], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — палякі, 1,5 % — рускія, 0,7 % — цыганы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2681 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia