Палянскі сельсавет (Ашмянскі раён)
Паля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Паляны. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Анкудскага сельсавета[1]. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Мураванаашмянкоўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Журавы, Мядзюны, Слабада, Талмінава, Цялежышкі, хутары Баяры, Зялёнка, Краўчышкі, Кулікоўка, Леснічоўка, Малінаўка, Роўнае Поле, Углеева, Укропішкі)[2]. 20 чэрвеня 1988 года скасаваны, 16 населеных пунктаў (вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Грынцы, Дукойні, Жвірблішкі, Кракоўка, Лэйлубка, Люгоўшчына, Навашышкі, Палянкі, Паляны, Пятрулі, Цантэлі, Ягелаўшчына, хутары Бартэлі і Латавічы) перададзены ў Жупранскі сельсавет, з астатніх населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Галагуры, Гродзі, Дружба, Дэбесі, Журавы, Мядзюны, Роўнае Поле, Слабада, Стрэльчыкі, Ступкоўшчына, Сухадолы, Талмінава, Труханы, Цялежышкі, хутары Баяры, Вяжы, Зялёнка, Краўчышкі, Рамэйкі, Рачкі і Укропішкі) утвораны Гродзінскі сельсавет[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia