Семярніцкі сельсавет
Семярніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Семернікі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Гальшанскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Валовікі, Вялікае Поле, Дворышча, Доргішкі, Зноскі, Казлоўшчына, Маркінята, Міхайлоўшчына, Пашкішкі, хутары Барок, Крывуля і Паклева)[1]. 21 снежня 1987 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзена вёска Лакуцеўшчына[2]. 30 мая 1988 года ў склад Барунскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (вёскі Бянюны, Гарэцкаўшчына, Гудаўшчына, Палуды, Равы, Сідляроўшчына, Шальціны, хутары Барадоўшчына, Засценне, Лігі, Мар’янова, Місюнішкі і Студзянец)[3]. 15 снежня 1997 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гальшанскага сельсавета. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia