Канстанцыя Скірмунт
Канстанцыя Скірмунт (30 кастрычніка 1851, вёска Калоднае, Пінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 23 студзеня 1934, Пінск, Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка) — літоўская публіцыстка, гісторык, пісьменніца ў Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы. БіяграфіяНалежала да сярэднезаможнага шляхецкага (дваранскага) роду Скірмунтаў гербу «Дуб». Нарадзілася 30 кастрычніка 1851 г.[2] у вёсцы Калоднае (Пінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) у каталіцкай сям’і Казіміра Аляксандравіча Скірмунта (1824—1893) і яго жонкі Гелены Аляксандраўны Скірмунт (1827—1874). Большую частку свайго жыцця Канстанцыя пражыла ў Пінску і правяла ў інвалідным крэсле. Ніколі не выходзіла замуж. Была польскамоўнай, але лічыла сябе за літоўку па нацыянальнасці, што неаднаразова падкрэслівала. Атрымала хатнюю адукацыю, якую не змагла прадоўжыць з-за рэпрэсій супраць маці. Была ў высылцы ў Тамбове, потым жыла ў Крыме. Пасля смерці маці ў 1874 г. вярнулася на радзіму. У 1900 г. стала членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, але ў спісах членаў ад 1914 г. ужо не значылася. Пахавана на старых могілках у Пінску. Гістарычныя работыБыла гісторыкам-аматаркай і патрыёткай Літвы і літоўцаў, што адлюстроўвалася ў яе гістарычных творах, хоць творы пісала на польскай мове. У кнізе «Гісторыя Літвы, выкладзеная ў нарысе» (1886) крытычна ацэньвала палітыку Ягайлы і станоўча — дзейнасць Вітаўта, сцвярджала, што развіццю ВКЛ перашкаджала задужае падпарадкаванне Польшчы. Карысталіся папулярнасцю і перакладзены на літоўскую мову яе кнігі «3 найстаражытнейшых часоў літоўскага племені» (1892), «Паданні: Даміндоўгавы часы. Гісторыя старажытнай Прусіі» (1903), «Міндоўг — кароль Літвы» (1909). Асноўныя працы:
Удзел у палеміцы вакол «краёвай ідэі»Канстанцыя Скірмунт у пачатку XX ст. уключылася ў дыскусію адносна этнакультурных і этнапалітычных праблем і будучыні літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі. Яе лічаць адной з ідэолагаў т. зв. «краёвай канцэпцыі» («краёвай ідэі»). Хоць не ўсе яе ідэі былі прыняты іншымі распрацоўшчыкамі, ідэолагамі і прапагандыстамі «краёвай ідэі», але яе заўсёды імкнуліся выслухаць. Пастулаты «краёвай канцэпцыі» Канстанцыі Скірмунт:
Як публіцыст-краёвец выступала ў часопісе «Край», газеце «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»), «Виленский вестник» і інш. Выдала 2 зборнікі сваіх артыкулаў з перыядычных выданняў, брашуру «Ягелонская ідэя і крэсавая палітыка» (1925). Цытаты аб «краёвай ідэі»«Kurjer Literacki», 1 мая 1912 г., № 99: «Краёвая ідэя ёсць гармоніяй адвечных нацыянальных стыхій нашага краю: літоўскага (уключна з латышскім), польскага і русінскага, у іх адвечнай айчыне Літве і Беларусі; ёсць згодай тых стыхій у супольнай публічнай працы, для супольнага дабра, пры свабодным і самастойным кожнага з іх культурным развіцці. Тую ідэю, а ўласна ідэал, прадыктавалі нам вякі, сягае яна каранямі ў глыб нашай калектыўнай істоты, прабіваецца праз адгалоскі бур і бедстваў, якія намі кідаюць, ёсць датуль яшчэ схаваным прагненнем нашых мас». «Kurier Litewski» (21 снежня 1908 / 3 студзеня 1909 г., № 293): «Не пра нацыяналізм я кажу, а пра любоў роднага краю з яго карэннымі народамі і пра дакладную і глыбокую знаёмасць яго гісторыі: не пра падзел нацыянальнасцей пры ўзаемным легкадумстве і раздражненні, а пра братэрскі саюз і ўзаемнае пашанаванне. Для таго, здаецца мне, бліжэй ёсць ідэал уніі, чым праціўнікі маюць». «Kurjer Polski»: «Нацыянальная своеасаблівасць, пры еднасці ў палітыцы, развіццё ўласнай індывідуальнасці пры братнім, непадзельным саюзе, барацьба з польскім і літоўскім шавінізмам, на прынцыпах здаровага нацыянальнага патрыятызма і вялікіх хрысціянскіх пачуццяў — вось тыя прынцыпы, якія вызнаю і якія — веру — стануць прынцыпамі ўсіх маіх літоўскіх братоў, калі сыдзе іх гарачка шавінізму, а застанецца шчыры, чысты, ад Бога дадзены патрыятызм». Літоўская патрыёткаКанстанцыя Скірмунт падтрымлівала літоўскі нацыянальны рух, выступала супраць далучэння Вільні да Польшчы ў 1920 г. ![]() АцэнкіПольскі гісторык Андрэй Пукшта: «Канстанцыя Скірмунт… рэдка бавілася ў палітычных салонах. Не была частым госцем у дамах уплывовых дзеячоў у Мінску, Варшаве, Вільні ці Коўне… аднак не была на ўзбоччы галоўных палітычных падзей і завірэнняў, і хоць не мела поваду гасцяваць у еўрапейскіх сталіцах, дзякуючы сваёй публіцыстыцы і смела выражаным поглядам на старонках газет была постаццю, з якой дыскутавалі і лічыліся, а яе думкі фарміравалі погляды прадстаўнікоў розных сацыяльных груп»[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia