Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёнаПінскай вобласціБССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Малая Гаць (злілася з вёскай Святая Воля)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[2]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Аброўскага (аграгарадок Аброва) і Амяльнянскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск) сельсаветаў[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1433 чалавекі[4], з іх 97,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1296 чалавек[6].
Кіраўнік спраў — Сагановіч Валянціна Віктараўна[7].
Крыніцы
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.