Генадзь Пятровіч Баданаў
Генадзь Пятровіч Баданаў (16 (29) лістапада 1911, с. Тубанаеўка, Спаскі раён , Горкаўская вобласць — 5 лютага 1977) — савецкі архітэктар[1]. БіяграфіяСкончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1940 годзе. У 1946—1950 гг. працаваў у інстытуце Белдзяржпраект[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Праца ў БССР![]() Адзін з аўтараў праекта забудовы Цэнтральнай плошчы (праект 1949, з У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. Паруснікавым[2]), аўтар праектаў 106-, 108- і 124-кватэрных дамоў (1948—1954), моста цераз Свіслач на Ленінскім праспекце (1952, сумесна з М. Паруснікавым), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957, сумесна з Г. Сысоевым, С. Мусінскім, Д. Кудраўцавым) — усе ў Мінску[1]. Праца ў іншых краінахУ Маскве ўзведзены 10-павярховы жылы дом па вуліцы Аўтазаводскай (1950—1954); распрацаваны: праект дэталёвай планіроўкі забудовы эксперыментальнага жылога раёна Трапарова (1957—1960), серыя тыпавых праектаў 9—12-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў (1971)[2]. Аўтар праектаў жылых дамоў з сілікатабятонных блокаў для калгаснага будаўніцтва ў Калінінскай вобласці (1957—1960), праекта дэталёвай планіроўкі забудовы цэнтральнай часткі Улан-Батара (МНР, 1957—1961)[2]. УзнагародыДзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia