Георгій Васілевіч Сысоеў
Георгій Васілевіч Сысоеў (нар. 17 кастрычніка 1919, г. Волагда, Расія — 5 студзеня 2010, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтва ў Пецярбургу (1994), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968). БіяграфіяНарадзіўся 17 кастрычніка 1919 года ў Волагдзе ў дваранскай сям’і[2]. Паводле яго ўласных словаў яго продкі былі з галандскай дынастыі Брантаў, якіх Пётр I запрасіў у Расію і за верную службу падараваў маёнтак пад Волагдай. Бацька Георгія Сысоева быў мастаком. Бацькі былі рэпрэсаваны ў 1937 годзе[3][4]. У 1938 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу і паступіў на архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Да 1941 года паспеў скончыць тры курсы[3]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Да 1945 года ён праслужыў тэхнікам-будаўніком у ваенна-будаўнічым атрадзе.[3] У верасні 1945 года пасля дэмабілізацыі Сысоеў паступіў на 3-і курс Ленінградскага інстатута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. У 1949 годзе з адзнакай абараніў дыпломны праект «Музей абароны г. Ленінграда».[3] У далейшым ён працаваў у інстытуце «Ленакадэмпраект», дзе браў удзел у аднаўленні Аляксандраўскага палаца ў г. Пушкіне і галоўнага будынка Пулкаўскай абсерваторыі, а таксама шэрагу іншых праектаў[3]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года[5]. У студзені 1952 года з жонкай ён пераехаў у Мінск. У Мінску Сысоеў пачаў працаваць у інстытуце «Белдзяржпраект» спачатку галоўным архітэктарам праектаў, а затым і кіраўніком майстэрні. Першай яго працай стаў драўляны кінатэатр «Вясёлка» ў парку Чалюскінцаў, пабудаваны ў тым жа 1952 годзе. Праект атрымаў прэмію на Міжнародным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве[4]. У 1952—1964 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1958 годзе са скульптарам Заірам Азгурам ён прыняў удзел у конкурсе на праект помніка «Змагарам за Савецкую ўладу ў Магілёве» і атрымаў першую прэмію[3]. У 1960 годзе Сысоеў перайшоў на працу ў інстытут «Мінскпраект» на пасаду кіраўніка майстэрні[2]. У «Мінскпраекце» разам з Сяргеем Мусінскім і іншымі мінскімі архітэктарамі праектаваў цэлы шэраг аб’ектаў, уключаючы будынак гарадскога Савета народных дэпутатаў. У студзені 1966 года па даручэнні Міністэрствы гандлю СССР Сысоеў узначаліў архітэктурнае праектаванне ў ізноў створаным інстытуце «Белдзіпрагандаль»[3]. У 1966 годзе ён стаў галоўным архітэктарам праекта па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»[6]. За ўдзел у гэтым праекце ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[3]. З 1971 года Сысоеў ізноў працаваў у «Мінскпраекце», дзе стварыў і ўзначаліў аддзел перспектыўнага праектавання. У 1990—1994 кіраваў персанальнай творчай майстэрняй пры Беларускім саюзе архітэктараў. Георгій Сысоеў памёр 5 студзеня 2010 года ў Мінску[7]. Творчасць![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Галоўныя работы ў Мінску: праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (жылыя дамы з магазінамі «1000 дробязей» , «Кветкі» , «Сілуэт», «Сінтэтыка» , «Дом абутку», «Акадэмкніга» і інш., усе 1955—1964), магазін «Тэхніка ў побыце» на Юбілейнай плошчы (1965), 11-павярховыя дамы на бульвары Луначарскага (Берасцянская вуліца, 17 і 24 ; 1965—1972), гасцініца «Мінск» (2-я чарга, 1969), будынак гарадскога Савета народных дэпутатаў (1964; усе ў сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой[5], помніка-бюста С. І. Грыцаўцу ў Мінску (скульптар З. Азгур, 1956), помніка К. С. Заслонаву ў г. Орша Віцебскай вобласці (скульптар С. Селіханаў, 1955). Кіраваў рэканструкцыяй інтэр’ера Дома афіцэраў у Мінску (1974). УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1979, 1985). Дзяржаўная прэмія БССР (1968, у аўтарскім калектыве) за стварэнне архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта, прэмія Савета Міністраў СССР (1978, у аўтарскім калектыве) за праектаванне і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў новых серый у Мінску, дыплом і прэмія СА СССР на Усесаюзных аглядах дасягненняў савецкай архітэктуры (1977, 1981)[5]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia