Генадзь Якаўлевіч Краснікаў

Генадзь Якаўлевіч Краснікаў
руск.: Геннадий Яковлевич Красников
Дата нараджэння 30 красавіка 1958(1958-04-30) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера Паўправаднік, Паўправадніковыя прыборы, інтэгральная схема, semiconductor device fabrication[d], nanoelectronics[d] і мікраэлектроніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Якаўлевіч Краснікаў (руск.: Генна́дий Я́ковлевич Кра́сников; нар. 30 красавіка 1958, Тамбоў, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі фізік. Доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік РАН (2018; член-карэспандэнт 1997). Замежны член НАН Беларусі (2021).[1] Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук з 20 верасня 2022 года.

Вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў, паўправадніковых прыбораў, тэхналогіі стварэння звышвялікіх інтэгральных схем і праблем забеспячэння якасці іх прамысловай вытворчасці. Аўтар і суаўтар больш за 400 навуковых прац у расійскіх і замежных рэцэнзуемых выданнях, 4 навуковых манаграфій і больш за 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Асноўнымі напрамкамі даследаванняў з’яўляюцца мікра- і нанаэлектроніка. Ім створаны навуковыя і тэхналагічныя асновы фарміравання паўправадніковых структур з кіраванымі і стабільнымі электрафізічнымі параметрамі, а таксама выяўлены заканамернасці нераўнаважкіх працэсаў у пераходных абласцях межаў падзелу сістэм крэмній — дыяксід крэмнія — метал на ўсім тэхналагічным маршруце вырабу інтэгральных мікрасхем.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya