Карл фон Брэверн
Карл Герман фон Брэверн (ням.: Karl Hermann von Brevern; 22 кастрычніка 1704, Рыга — 4 студзеня 1744), Санкт-Пецярбург) — канферэнц-міністр імператрыцы Лізаветы Пятроўны, тайны саветнік, адзін з кіраўнікоў рускай дыпламатыі ў пачатку 1740-х гг. Прэзідэнт Пецярбургскай акадэміі навук з 24 красавіка 1740 г. па 15 красавіка 1741 г. У Кёнігбергскім універсітэце вывучаў права. З 1726 г. служыў на дыпламатычных пастах у Калегіі замежных спраў, з 1735 г. — сакратаром імперскага Кабінета. У 1740 г. стаў чацвёртым прэзідэнтам Акадэміі навук. У перыяд яго на чале гэтай установы былі набыты новыя калекцыі для Кунсткамеры. Прадставіў імператрыцы праект пашырэння штатаў, але згоды забяспечыць не змог. Адхілены ад пасады ў 1741 г. неўзабаве пасля падзення Бірона як яго паплечнік. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia