З маленства Канстанціна Канстанцінавіча рыхтавалі да марской службы. У 1877 годзе падчас Крымскай вайны ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць турэцкага флоту ў чыне мічмана, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4 ступені.
22 жніўня 1891 года быў прызначаны камандзірам Прэабражэнскага палка. У 1900 годзе прызначаны начальнікам усіх ваенна-навучальных устаноў Расіі. Як генерал-інспектар пабываў ва ўсіх кадэцкіх карпусах і вучылішчах Расіі.
Пісаў і публікаваў вершы пад псеўданімам К. Р., быў кваліфікаваным перакладчыкам (у прыватнасці перакладаў «Гамлета» Шэкспіра, Шылера, Гётэ, іншых класікаў заходнееўрапейскай літаратуры), напісаў драму «Цар Іўдзейскі»). У 1889 быў прызначаны прэзідэнтам Імператарскай акадэміі навук.
Таццяна (1890—1979), выйшла замуж за Канстанціна Баграціён-Мухранскага, які загінуў у пачатку Першай сусветнай вайны. У 1921 годзе выйшла замуж за Аляксандра Карачанцава, які праз год памёр. Скончыла жыццё ў манастыры.