Георгій Мікітавіч Халасцякоў
Ге́оргій Мікі́тавіч Халасцяќоў (2 жніўня 1902 — 21 ліпеня 1983) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1945 год), Герой Савецкага Саюза (1965). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і чыгуначніка-машыніста у Баранавічах[1]. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я з’ехала ў бежанства ў Расію. З жніўня 1919 г. прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў у частках ЧАП на Заходнім фронце. Член РКП(б) з 1920. У 1920 паранены, трапляе ў польскі палон, дзе правёў амаль год. Пасля вяртання з палону працаваў на розных некваліфікаваных вытворчасцях. У снежні 1921 года добраахвотна па камсамольскім наборы пайшоў у Рабоча-Сялянскі Чырвоны флот. У 1925 скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча, служыў вахценным начальнікам на лінкары «Марат», штурманам падводнай лодкі «Камунар». Пасля заканчэння ў 1928 падводных класаў спецыяльных курсаў каманднага складу Ваенна-Марскага Флоту — старшы памочнік камандзіра падводных лодак «Батрак» і «L-55». Потым камандзір і камісар падлодкі «Бальшавік». У 1932 скончыў тактычныя курсы Ваенна-марской акадэміі. Быў накіраваны на Ціхаакіянскі флот. Камандзір галаўной падлодкі, дывізіёна і 5-й брыгады падводных лодак. Арышт і вызваленне7 мая 1938 года арыштаваны. Абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы (з прычыны польскага палону 1920), а таксама Японіі і Англіі. Атрымаў 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў і паражэнне ў правах на 5 гадоў. На катарзе на Ціхім акіяне, у казематах на бухце Вольгі. Жонка ў час яго арышту пайшла добраахвотніцай на савецка-фінляндскую вайну. Дзякуючы заступніцтву Калініна справа была перагледжана. У маі 1940 быў вызвалены, і яму вярнулі ордэн Леніна і званне. З восені 1940 — камандзір 3-й брыгады падводных лодак, пасля начальнік адзела падводнага плавання Чарнаморскага флоту. Вялікая Айчынная вайнаУ ліпені 1941 — капітан 1-га рангу, узначаліў Наварасійскую ваенна-марскую базу. Удзельнічаў у Керчанска-Феадосеўскай аперацыі. Падрыхтоўваў абарону Наварасійска з сушы. 13 снежня 1942 года нададзена званне контр-адмірал. Камандзір Азоўскай і Дунайскай вайсковымі флатыліямі, арганізаваў шэраг дэсантаў. Пасля вайны24 мая 1945 года нададзена званне віцэ-адмірал. У 1950 годзе скончыў з залатым медалём Акадэмію Генеральнага штаба. У 1950—1951 гадах кіраваў Каспійскай вайсковай флатыліяй, потым 7-м флотам на Ціхім акіяне. У 1953—1969 — намеснік начальніка кіравання баявой падрыхтоўкай Галоўнага штаба ВМФ СССР. 7 мая 1965 атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. З 1969 года ў адстаўцы. СмерцьЗабіты разам з жонкай у сваёй кватэры (у доме № 19 на Цвярскім бульвары) у час аграблення. Быў скрадзены парадны мундзір і ўсе ўзнагароды. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках. ![]() ПамяцьУ Баранавічах у гонар Георгія Халасцякова названа адна з вуліц і адкрыты памятны знак. Імя Халасцякова нададзена сярэдняй школе № 9, дзе створаны музей адмірала.[2] У 1984 годзе імя Георгія Халасцякова нададзена савецкаму сухагрузу. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia