Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль "За ўзяцце Будапешта" заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медалі - мастак А. І. Кузняцоў. Медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС - непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Будапешта ў перыяд 20 снежня 1944 г. - 15 лютага 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада. Медаль "За ўзяцце Будапешта» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За перамогу над Японіяй». Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджана прыблізна 362050 чалавек. Апісанне медаляМедаль "За ўзяцце Будапешта" вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым боку медаля: у цэнтры - надпіс «За ўзяцце Будапешта», над надпісам уверсе - пяціканцовая зорачка, а ўнізе - малюнак сярпа і молата на двух перакрыжаваных лаўровых галінках. На адваротным боку медаля - дата ўзяцця Будапешта: «13 лютага 1945 г.», над датай - пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на медалі - выпуклыя. Аверс і адваротны бок медаля абрамлены борцікам. Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай аранжавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі - блакітная палоска шырынёй 8 мм. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia