Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «За вызваленне Бялграда» — узнагарода для вайскоўцаў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў гераічным штурме і вызваленні Бялграда ў перыяд 29 верасня — 22 кастрычніка 1944 года. Таксама гэтым медалём узнагароджваліся арганізатары і кіраўнікі баявых дзеянняў па вызваленні гэтага горада. Медаль заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медаля — мастак А. І. Кузняцоў. Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджаны каля 70 000 чалавек. Апісанне медаляМедаль «За вызваленне Бялграда» выраблены з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым баку медаля па акружнасці надпіс «ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ», у цэнтры надпіс «БЯЛГРАДА», уверсе над надпісам пяціканцовая зорачка, па акружнасці лаўровы вянок. Бок медаля абрамлены борцікам. На адваротным баку медаля дата вызвалення Бялграда — «20 кастрычніка 1944», над датай пяціканцовая зорачка. Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя. Медаль вушкам i кольцом злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі чорная палоска шырынёй 8 мм. Медаль «За вызваленне Бялграда» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Берліна». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia