Георгій Сцяпанавіч Тарнаўскі
Гео́ргій Тарна́ўскі (1 чэрвеня 1931, в. Сынарна, Іллінецкі раён Вінніцкай вобласці, УССР — 1997, Мінск) — кандыдат юрыдычных навук, ганаровы юрыст РСФСР, Генеральны пракурор БССР, дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа.[2] БіяграфіяНарадзіўся 1 чэрвеня 1931 года ў в. Сынарна Араціўскага раёна УССР (цяпер — Вінніцкая вобласць Украіны) ў сям’і служачых. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў у органах пракуратуры УССР на розных пасадах. З 1965 года з’яўляўся пракурорам Вінніцкай вобласці, з 1981 года — начальнікам упраўлення агульнага нагляду Пракуратуры СССР. У 1986—1991 гадах з’яўляўся пракурорам БССР. Быў выбраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР. У 1988 годзе ўвайшоў у склад Дзяржаўнай камісіі БССР па расследванні злачынстваў у Курапатах, быў выконваючым абавязкі намесніка старшыні камісіі. Па выніках працы ў камісіі і праведзенага Пракуратурай БССР следства ў сааўтарстве з Валерам Собалевым і Яўгенам Гарэлікам напісаў кнігу «Курапаты: следства працягваецца»(недаступная спасылка), якая ў 1990 г. была выдадзена ў Маскве. Да 1996 года працаваў у Пракуратуры Рэспублікі Беларусь на розных пасадах. Асабістае жыццёЖанаты. Сын — Аляксандр Тарнаўскі (нар. 1960), дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце і падатках[3]. БібліяграфіяТарнаўскі з’яўляецца аўтарам наступных кніг:[4]
Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia