Рыгор Аляксеевіч Васілевіч
Рыго́р Аляксе́евіч Васіле́віч (нар. 13 лютага 1955, Мінск, БССР) — беларускі правазнавец і дзяржаўны дзеяч. Доктар юрыдычных навук (1994), прафесар кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2017)[2]. Займаў пасады суддзі і старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (1997—2008), Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь (2008—2011). Ганаровы прафесар Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі (2016), заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994). Р. А. Васілевіч — аўтар першага падручніка па канстытуцыйным праве Беларусі[2]. БіяграфіяРыгор Аляксеевіч Васілевіч нарадзіўся ў Мінску ў 1955 годзе. Скончыў сярэднюю школу ў 1972 годзе. Па заканчэнні вячэрняга аддзялення юрыдычнага факультэта БДУ імя У. І. Леніна ў 1980 годзе паступіў на дзённае аддзяленне аспірантуры юрыдычнага факультэта БДУ[3]. Праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі ў Чэхаславакіі (1973–1975). У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Харкаўскім юрыдычным інстытуце, а ў 1994 годзе ў БДУ — доктарскую дысертацыю па тэме «Праблемы законатворчай дзейнасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь»[3]. З 1986 года перайшоў на працу ў Сакратарыят Вярхоўнага Савета Беларусі. Спачатку займаў пасаду намесніка, а ўжо з 1989 па 1994 год быў загадчыкам юрыдычнага аддзела[3]. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года ўтвараўся Канстытуцыйны суд, куды Рыгор Аляксеевіч і быў абраны спачатку суддзём, а ў 1997 годзе быў прызначаны, у адпаведным закону парадку, на пасаду Старшыні Канстытуцыйнага суда. У 2008 годзе быў прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам на пасаду Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, з якой быў вызвалены ў 2011 годзе[4]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Васілевіч як генеральны пракурор у рашэнні Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы тым, хто кантраляваў пераслед усіх асоб, якія былі арыштаваны пасля мірных дэманстрацый 19 снежня 2010 года[6]. Пасля вярнуўся на працу ў БДУ, з 2011 года – загадчык кафедры канстытуцыйнага права. У 2017 годзе выбраны член-карэспандэнтам НАН Беларусі. 15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая паводле рэзалюцыі VI-га Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[7]. Навуковая дзейнасцьВядзе актыўную навуковую дзейнасць. Рэгулярна выступае з дакладамі на навуковых і навукова-практычных канферэнцыях як у Беларусі, так і за мяжой[3]. Падрыхтаваў 17 кандыдатаў і 3 дактароў юрыдычных навук[3]. Яго працы апублікаваны ў Расіі, Польшчы, Турцыі, Балгарыі, Італіі, Францыі, Нідэрландах, Арменіі, Літве і Украіне[3]. Уваходзіць у склад рэдакцыйных калегій шэрагу навуковых выданняў, у тым ліку ў рэдакцыйны савет папулярнага сярод вучоных-крыміналістаў Беларусі і краін СНД навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне»[8]. Навуковыя працы ў галіне канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, крымінальнага права, працоўнага права, тэорыі дзяржавы і права, міжнароднага права, правоў чалавека, гісторыі беларускай дзяржавы і права. Удзельнічаў у падрыхтоўцы большасці заканадаўчых актаў, прынятых Вярхоўным Саветам БССР (Рэспублікі Беларусь) у 1989–1994 гадах. Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі 1994 года. Унёс уклад у развіццё вучэння аб Канстытуцыі, аб канстытуцыяналізацыі галіновага заканадаўства, забеспячэнне яго адпаведнасці агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права, аб верхавенстве канстытуцыйных прынцыпаў і нормаў. Аўтар больш за 1000 навуковых прац, у тым ліку звыш 100 кніг і манаграфій, больш за 50 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Асноўныя працы
Званні і ўзнагародыУзнагароджаны ордэнам Пашаны (2021)[9], нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2005), у тым жа годзе Н. Назарбаеў узнагародзіў яго юбілейным медалём «Да дзесяцігоддзя Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан». Мае некалькі дзясяткаў ведамасных медалёў, нагрудных знакаў і ганаровых грамат. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994)[3]. Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты (2012, БДУ) за цыкл падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па канстытуцыйным праве. Удастоены нагруднага знака «Ганаровы пракурор краін СНД» у 2016 годзе. Мае класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі І класа і вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі. Міжнародным біяграфічным цэнтрам (Кембрыдж, Вялікабрытанія) уключаны ў спіс выдатнейшых людзей ХХ і ХХІ ст.[3] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia