Пётр Пятровіч Міклашэвіч
Пётр Пятро́віч Міклашэ́віч (нар. 18 кастрычніка 1954, Касута, Вілейскага раёна, Мінская вобласць, БССР) — Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь (з 2008 года), Генеральны пракурор Беларусі (2004—2008), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяУ 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці Правазнаўства. З 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1982 года працаваў суддзём, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзём Гомельскага абласнога суда. У 1989—1998 гадах — на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога суда. У 1998—1999 гадах — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1999 па 2004 год працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.[2] У 2004 — 2008 гадах — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь[3]. З лютага 2008 года — суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. 8 лютага 2013 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін[4]. 31 студзеня 2018 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5]. 15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[6]. Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Узнагароды
СанкцыіУ лютым 2007 года патрапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8]. Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Міклашэвіча ва ўдзеле ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Адпаведныя санкцыі прыняў і Еўрапейскі Саюз, дадаў Міклашэвіча ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[9]. У лютым 2011 года быў зноў уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза[10]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года быў унесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін у верасні таго ж года[11][12]. 6 лістапада 2020 года на Пятра Міклашэвіча чарговы раз накладзеныя персанальныя санкцыі Еўрапейскага Саюза[13]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[14], а 11 снежня — і Швейцарыя[15]. Акрамя таго, 6 лістапада Міклашэвіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[16] і Канады[17]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia