Германская прагрэсісцкая партыя
Германская прагрэсісцкая партыя (ням.: Deutsche Fortschrittspartei) — пруская ліберальная палітычная партыя, заснаваная 6 чэрвеня 1861 года ў Прускай палаце дэпутатаў як першая праграмная партыя . Яна падчас прускага канстытуцыйнага канфлікта стала ў апазіцыю да Ота фон Бісмарка. У 1884 годзе партыя была ператворана ў Германскую ліберальную партыю . Прадстаўляла інтарэсы буржуазіі, звязанай з знешнімі рынкамі, а таксама сярэдне- і дробнабуржуазных слаёў. Падтрымлівала аб’яднанне краіны пад вяршынствам Прусіі, але патрабавала ўсталяванне парламенцкага ладу. Прагрэсісцкая партыя змагалася супраць імкнення Бісмарка ліквідаваць кантроль парламента над асігнаваннямі на ваенныя патрэбы і супраць увядзення пратэкцыянісцкіх пошлін. У 1866 ад Прагрэсісцкай партыі адкалоліся буйнабуржуазныя прыхільнікі, якія стварылі правацэнтрысцкую Нацыянал-ліберальную партыю; у 1868 — дробнабуржуазныя, якія стварылі левацэнтрысцкую Нямецкую народную партыю. ГПП складалася з камітэтаў (komitee) па адным на аднамандатнай выбарчай акрузе, вышэйшым органам ГПП з’яўляўся з’езд (parteitag), паміж з’ездамі — Цэнтральны камітэт (Zentralkomitee). Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia