Польская партыя
Польская па́ртыя (ням.: Polnische Partei) — палітычная партыя Германскай імперыі і вольнага горада Данцыга. Прадстаўляла інтарэсы польскай меншасці ў Германіі, была самай буйной партыяй этнічных меншасцей[1] . ГісторыяПартыя вяла свой пачатак з нацыянальных аб’яднанняў, якія былі створаныя падчас рэвалюцыі 1848 года, але фармальна яна была створана, калі ў 1871 годзе быў абраны першы Рэйхстаг[1] . Партыя атрымала 13 месцаў на выбарах, гэта была найменшая колькасць месцаў у Рэйхстагу да Першай сусветнай вайны. Найлепшыя паказчыкі былі на выбарах у 1907 годзе, калі партыя атрымала 20 месцаў[1] . Пасля вайны і перадачы тэрыторый, дзе дамінавалі палякі, да новастворанай Польшчы партыя спыніла сваё існаванне[1] . ІдэалогіяПартыя выступіла супраць палітыкі ўрада па германізацыі і секулярызацыі, імкнучыся абараніць правы палякаў, якія пражывалі ў Германскай імперыі. Партыя звычайна саюзнічала з партыяй Цэнтра і іншымі партыямі меншасцей[1] . ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia