Нямецкая кансерватыўная партыя
Нямецкая кансерватыўная партыя (ням.: Deutschkonservative Partei, DKP) — правая палітычная партыя, якая існавала ў Германскай імперыі ў 1876—1918 гг. УзнікненнеПартыя была ўтворана 7 чэрвеня 1876 года з вельмі розных кансерватыўна настроеных груп. Яна прызнала Канстытуцыю Германскай імперыі і выступала за захаванне манархічных паўнамоцтваў, умацаванне рэлігіі, супраць цэнтралізму і парламентарызму, а таксама за барацьбу з сацыял-дэмакратыяй. Нямецкая кансерватыўная партыя стала правапераемнікам старой прускай Кансерватыўнай партыі, але ў адрозненне ад яе атрымала ўплыў і за межамі Прусіі, у некаторых іншых дзяржавах Германскай імперыі. Першым старшынёй партыі стаў дэпутат рэйхстага Ота фон Хельдорф. Праграма партыі была падрабязна абмеркавана з Бісмаркам. Галоўным друкаваным органам партыі была «Новая пруская газета» («Neue Preussische Zeitung»), больш вядомая як «Крыжовая газета» («Kreuzzeitung») з-за малюнка Жалезнага крыжа ў назве. Нямецкая кансерватыўная партыя была распушчаная пасля падзення манархіі і рэвалюцыі 1918 года, большасць яе членаў прыняла ўдзел у стварэнні Нямецкай нацыянальнай народнай партыі (ням.: Deutschnationale Volkspartei, DNVP). Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia