Яе праграма абапіралася на рэвалюцыйныя прынцыпы I Інтэрнацыяналу ў міжнародным рабочым руху. SDAP актыўна змагалася з кансерватыўна-мілітарысцкім рэжымам, а таксама выступала супраць уплыву на рабочы клас буржуазнага лібералізму і ласальянства. У перыяд Франка-прускай вайны айзенахцы займалі інтэрнацыяналісцкую пазіцыю і заяўлялі аб сваёй салідарнасці з Парыжскай Камунай.
Афіцыйна пад сваёй назвай SDAP праіснавала ўсяго шэсць гадоў (1869—1875). Аднак, дзякуючы аб’яднанню з ласальянцамі (Усеагульным германскім рабочым саюзам) у адзіную партыю працоўнага класа на Гоцкім з’ездзе 1875 года, яе паходжанне можна прасачыць да сучаснай Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ).
Каментарыі
↑ Часам перакладаецца як Сацыял-дэмакратычная працоўная партыя Германіі.