Горнунг (карная аперацыя)

Аперацыя «Горнунг»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата люты 1943 года
Месца Ганцавіцкі, Жыткавіцкі, Чырвонаслабодскі, Ленінскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Слуцкі, Старобінскі раёны
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Горнунг» (ням.: Unternehmen Hornung) Люты — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан Слуцкага і Пінскага партызанскіх злучэнняў і цывільнага насельніцтва ў Ганцавіцкім, Жыткавіцкім, Чырвонаслабодскім, Ленінскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Слуцкім, Старобінскім раёнах у лютым 1943 года.

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі 3 паліцэйскіх палкоў і 5 батальёнаў, у тым ліку асобным батальёнам СС Дырлевангера.

Партызаны брыгад 300-й імя Варашылава, 27-й імя Чапаева, асобных атрадаў імя Кірава, імя Чапаева, імя М. Ц. Шыша і іншыя ў час барацьбы з карнікамі стварылі штаб партызанскага злучэння (камандзір В. З. Корж), пад кіраўніцтвам якога некалькі дзён стрымлівалі націск праціўніка, потым асноўныя сілы партызан выйшлі з-пад удару карнікаў. 8—9 лютага карнікі ўчынілі масавае знішчэнне цывільных грамадзян у Слуцку, потым пачалі прачэсваць міжрэчча СлучМорачЦна. Прачэсванне праводзілі баявыя групы «Норд» і «Вест», 7 каманд СД, мінамётны ўзвод, спецыяльныя фарміраванні — сотні пад камандаваннем эсэсаўцаў Бібеля і Граафа, асобы батальён СС Дырлевангера. Былі спалены вёскі, у тым ліку ў Старобінскім раёне Капацэвічы (знішчылі 438 чалавек), Загліннае (128 чалавек), Вялічкавічы (222 чалавека), Старыя Вялічкавічы (187 чалавек), Ямнае (84 чалавека), вёскі Беразінец, Дуброўна, Задоўба, Гондарава, Капаткевіцкую МТС і іншыя. Усяго было загублена больш за 10 тысяч цывільных грамадзян, захоплена 16 700 галоў жывёлы, 222,8 тоны збожжа. Працягам «Горнунга» была аперацыя «Русалка».

Крыніцы

Літаратура

  • Пасэ, У. С., Фактаровіч, А. А. Горнунг // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 176. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya