Цна (прыток Прыпяці)
Цна — рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць. Даўжыня ракі 126 км. Плошча вадазбору 1130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м³/с. Агульнае падзенне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. НазваНазва Цна балцкага паходжання, з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[1]. З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusitwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[2], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[3]. Мяркуецца, што даўней у не захаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча гэтае слова таксама ўжывалася — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, напрыклад, ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna). Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[4][5][6]. Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)». Асноўныя прытокіСправа: Выдранка, Карыцінскі канал. На рацэГарады: Ганцавічы. ВодаапісаннеПачынаецца за 0,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Гайнінец Ляхавіцкага раёна, вусце за 4 км на поўдзень ад аграгарадка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Рака цячэ па Палескай нізіне. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, найбольшая вышыня ўзроўню над межанню 3,1 м. За 42 км ад вусця каля аграгарадка Дзятлавічы Лунінецкага раёна найбольшы расход вады 87,6 м³/с (1970), найменшы 0,51 м³/с (1969). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 сутак. Даліна да аграгарадка Велута і ніжэй аграгарадка Кажан-Гарадок (абодва ў Лунінецкім раёне) невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая, у Лунінецкім раёне каля вёсак Купаўцы, Бараўцы, Вічын, аграгарадка Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км). Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцна звілістае, шырынёй каля 10 м. У басейне ракі знаходзяцца азёры Шчыльнае, Жабы, Качайскае, Горнае, Малое, Асмол, Дубаўскае, Чырвонае, Вялікае Пакамерскае, Малое Пакамерскае, Чорнае. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia