Даніла Васілевіч Казакевіч
Даніла Васілевіч Казакевіч (16 снежня 1902, вёска Радзеўцы, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 28 лістапада 1988, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяДанііл Васілевіч Казакевіч нарадзіўся 16 снежня 1902 года ў вёсцы Радзеўцэ цяпер Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна. У дзяцінстве і юнацтве жыў у Омску. У 1920 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА. Прымаў удзел у баях на франтах Грамадзянскай вайны. У 1923 годзе Казакевіч скончыў 6-е Мінскія пяхотныя курсы, пасля чаго служыў у пагранічных войсках на пасадах памочніка начальніка пагранзаставы ў Беларусі, начальніка пагранзаставы ў Закаўказзе. Па заканчэнні Вышэйшай пагранічнай школы ў 1929 годзе служыў на пасадах начальніка пагранзаставы на заходняй мяжы і начальніка курса ў 2-й Харкаўскай памежнай школе. У 1937 годзе Даніле Васілевіч Казакевіч скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З 1939 па 1942 гады выконваў абавязкі начальніка штаба войскаў Хабараўскай пагранічнай акругі. У снежні 1942 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 102-й Далёкаўсходняй стралковай дывізіі, з якой быў адпраўлены на фронт. З лютага 1943 года палкоўнік Казакевіч прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Быў прызначаны на пасаду камандзіра 399-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні Навазыбкава ў верасні 1943 года і Бабруйска ў чэрвені 1944 года. Падчас вызвалення Польшчы дывізія з 3 па 8 верасня 1944 года прарвала абарону праціўніка каля ракі Нараў і адразу фарсіравала яе ў раёне Ружана, на беразе якога захапіла плацдарм, адбіўшы контратакі праціўніка. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года за паспяховае кіраўніцтва вайсковымі злучэннямі і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм генерал-маёру Даніле Васілевічу Казакевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 6105). З заканчэннем вайны Данііл Васілевіч Казакевіч працягнуў службу ў пагранічных войсках, быў начальнікам войскаў Малдаўскай пагранічнай акругі. У 1952 годзе скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, пасля чаго быў прызначаны на пасаду начальніка аддзялення ваенна-навучальных устаноў Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання (1954—1958). У 1959 годзе генерал-лейтэнант Даніла Васілевіч Казакевіч выйшаў у запас. Жыў у Маскве. Працаваў у Галоўным упраўленні па замежнаму турызму пры Савеце міністраў СССР. Памёр 28 лістапада 1988 года. Пахаваны на Міцінскіх могілках (участак 67). Узнагароды![]()
Воінскія званні
Памяць
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia