Джэймс Робінсан (эканаміст)
Джэймс Алан Робінсан (англ.: James Alan Robinson; нар. 27 лютага 1960[1], Чэлмсфард) — брытанскі эканаміст і даследчык у галіне палітыкі, прафесар школы публічнай палітыкі імя Харыса (Універсітэт Чыкага) з 2015 года, раней выкладаў у Гарвардскім універсітэце (2004—2015)[3]. Робінсан таксама выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі і Універсітэце Мельбурна. Робінсан — суаўтар (разам з Даранам Аджэмаглу) кнігі «Чаму адны краіны багатыя, а іншыя бедныя»[4]. Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2024 года «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт»[5]. БіяграфіяДжэймс Робінсан вывучаў эканоміку ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук (бакалаўр навук, 1982), Уорыкскім універсітэце (магістр, 1986) і Ельскім універсітэце (доктар філасофіі, 1993). У 1992—1995 гадах выкладаў ва Універсітэце Мельбурна. У 1995—1999 гадах асістэнт-прафесар ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. У 1999—2004 гадах працаваў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, спачатку асістэнт-прафесар, з 2001 года — асацыяваны прафесар. У 2004 годзе быў прызначаны прафесарам кафедры дзяржаўнага кіравання ў Гарвардзе. 1 ліпеня 2015 года Робінсан быў прызначаны прафесарам школы публічнай палітыкі імя Харыса (Універсітэт Чыкага)[6]. Асноўныя навуковыя інтарэсы — параўнальны эканамічны аналіз і палітычнае развіццё ў доўгатэрміновым перыядзе, у прыватнасці працэсы ў Лацінскай Амерыцы і Афрыцы на поўдзень ад Сахары. 9 мая 2016 года прафесар Робінсан падчас свайго першага наведвання Манголіі стаў ганаровым доктарам яе Нацыянальнага ўніверсітэта[7]. У кастрычніку 2024 года атрымаў прэмію па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт» разам з Даранам Аджэмаглу і Сайманам Джонсанам[8]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia