Дзедаўка (Жыткавіцкі раён)
Дзе́даўка[1] (трансліт.: Dziedaŭka, руск.: Дедовка) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы. Непадалёк радовішча кааліну (8,5 млн т). На захадзе і поўначы мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 15 км на захад ад Жыткавіч, 248 км ад Гомелю. ГідраграфіяНа поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з падзеленых чыгункай 2 частак: паўднёвай (просталінейная вуліца блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі) і паўночнай (2 просталінейныя, паралельныя паміж сабой мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, злучаныя дарогай). Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 1 км на захад ад асноўнай забудовы чыгуначная станцыя. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Паводле інвентара 1845 года 391 дзесяціна зямельных угоддзяў. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. 16 лістапада 1904 года пачаў працу чыгуначны раз'езд, тэлеграфны пост. У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Дзедаўка», працавалі паравы млын, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад акупантаў. 36 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць пачатковая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia